Станіслаў Булак-Балаховіч

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

У нас Вы можете купить техосмотр без прохождения на пункте ТО.
Натяжные потолки г. красногорск по материалам www.coplast.ru.

Станіслаў Булак-Балаховіч, адзін з лідараў узброенага супраціву бальшавікам у Беларусі, нарадзіўся 10 лютага 1883 года.
Станіслаў Булак-Балаховіч служыў у расейскім войску, дзе атрымаў чын генэрала, пасьля ўдзельнічаў у барацьбе з бальшавікамі на баку «белых».
У лютым 1920 года ён зьвярнуўся да кіраўніка Польшчы Юзафа Пілсудзкага з просьбай прыняць яго на службу для вайны з савецкай Расеяй. Пасля атрыманьня згоды Булак-Балаховіч са сваім атрадам прыбыў у Даўгаўпілс (Дзьвінск), дзе быў урачыста прыняты знакамітым польскім генэралам Эдвардам Рыдз-Сьміглы.
Адразу ж пасьля прыбыцьця ён пачаў фармаваць сваё войска з дабраахвотнікаў. У чэрвені 1920 года дывізія Булак-Балаховіча ўступіла ў баі з бальшавікамі. 30 чэрвеня яна нанесла цяжкую паразу чырвоным часткам у раёне Славечны. 3 ліпеня балахоўцы атакавалі Вяледнікі, захапіўшы штаб брыгады. Падчас баёў генэрал практыкаваў сваю любімую тактыку партызанскага бою.
Пасьля заключэньня ў 1920 годзе перамір’я паміж Масквой і Варшавай генэрал далей наносіў удары з тэрыторыі Польшчы па бальшавіцкіх войсках у Беларусі. Савецкі ўрад накіраваў пратэст, і польскі Сэйм запатрабаваў раззбраеньня ягонага войска.

Булак-Балаховіч адмовіўся выканаць патрабаваньне і перайшоў савецка-польскую мяжу. Плян генэрала быў просты — падняць сялянскае паўстаньне і скінуць савецкую ўладу. Цягам двух дзён ягоныя войскі занялі тэрыторыю беларускага Палесься ад мяжы з Польшчай да Петрыкава. 9 лістапада 1920 кавалерыйская дывізія палкоўніка Сяргея Паўлоўскага разьбіла чырвоных пад Раманаўкай. Палкоўнік Мацьвееў заняў Скрыгалаў. Пераможны паход балахоўцаў скончыўся узяцьцем Мазыра 12 лістапада 1920 г.
За некалькі дзён да гэтага на ўрачыстым парадзе сваіх войскаў у Тураве Булак-Балаховіч разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг і пакляўся не складаць зброі, пакуль не вызваліць родны край ад савецкіх войскаў. У Мазыры ён абвясьціў аб аднаўленьні ўлады БНР і роспуску ўраду БССР. 14 лістапада генэрала абвясьцілі галоўнакамандуючым узброеных сілаў.
Бальшавікі перакінулі вялікія сілы з цэнтральнай Расеі. Толькі дзякуючы велізарнай колькаснай перавазе яны здолелі дамагчыся пералому на фронце.
У ноч на 18 лістапада Булак-Балаховіч быў вымушаны пакінуць Мазыр. Зь вялікай цяжкасьцю ён здолеў прабіцца да польскай мяжы. У Польшчы ягоныя войскі былі інтэрнаваныя і раззброеныя. Асобныя атрады працягвалі ўзброены супраціў на тэрыторыі Беларусі.
Савецкі ўрад запатрабаваў ад Пілсудзкага выдачы генэрала Балаховіча, аднак ён адмовіўся зрабіць гэта. Пасьля акупацыі Польшчы ў 1939 годзе нямецкімі войскамі Булак-Балаховіч спрабаваў арганізаваць партызанскі атрад дзеля барацьбы з акупантамі. Ён быў забіты ў Варшаве 10 траўня 1940 года нямецкім патрулём. Месца пахаваньня Балаховіча невядомае.

© Радыё Свабода