Online Бібліятэка

Агляд

У дадзеным раздзеле сайта прадстаўлены каталог кніг: мастацка-гістарычных, папулярна-гістарычных, прысвечаных розным напрамкам гістарычнай навукі і яе (навукі) тэорыі. Большасць прадстаўленых кніг выдадзены ў Рэспубліцы Беларусь, РФ, Украіне на рускай і беларускай мовах. Абнаўленне каталога адбываецца па меры паступлення новых гістарычных кніг і апрацоўкі іх дадзеных для прадстаўлення на сайце. Выдаўцам і аўтарам жадаючым размясціць звесткі аб сваіх выданнях неабходна звязацца з адміністрацыяй сайта і выслаць неабходныя дадзеныя кнігі.

Service Name

Невядомая нам краіна

А.Трусаў

Кніга распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай гістарыяграфіі не прынята лічыць беларускімі. Кніга паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя палітыкі адмаўляюць да гэтага часу, акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае, Пінскае, Наваградскае і інш. княствы, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, БНР, БССР, Рэспубліка Беларусь) утварыў яшчэ два вялікія княствы (Цвярское і Смаленскае), дзве рэспублікі (Пскоўскую і Сярэднюю Літву), валодаў краямі, землямі (Дзвінскі край, Северская зямля, Надбужская краіна) і нават блізкімі ды заморскімі калоніямі.

Выдавецтва: Кнігазбор
Год выдання: 2009
Старонак: 152
Фармат: PDF
 

 

Service Name

Леў Сапега: Жыццё дзеля Айчыны

Г.Праневіч

У сціслай форме раскрываецца палітычная і творчая біяграфія Льва Сапегі - палымяннага патрыёта і гуманіста, канцлера ВКЛ, аднаго з стваральнікаў знакамітага Літоўскага Статута 1588 г.

Выдавецтва: Фонд імя Л.Сапегі
Год выдання: 2003
Старонак: 20
Фармат: PDF
 

 

Service Name

Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.

І.Соркіна

Транспарт, гандаль, прамысловасць, штодзённае жыццё беларускіх мястэчак на пераломе 18 і 19 стагоддзяў.

Выдавецтва: ЕГУ
Год выдання: 2010
Старонак: 488
Фармат: PDF
 

 

Service Name

Полесье (Лингвистика. Археология. Топонимика.)

В. Мартынов, Н. Толстой

Большинство статей обобщает материал, собранный во время полесских экспедиций 1962–1965 гг.

Выдавецтва: Наука
Год выдання: 1968
Старонак: 303
Фармат: PDF
 

 

Service Name

Образование литовского государства

В.Пашуто

Манаграфія савецкага гісторыка Уладзіміра Пашуты, прысвечаная пытанням утварэння Вялікага княства Літоўскага. Аўтар зыходзіць з меркаваня аб тым, што летапісная Літва размяшчалася там, дзе і сучасная. На яго думку, на гэтай тэрыторыі ўтварылася Літоўскае княства, якое падпарадкавала аслабленыя крыжакамі і мангола-татарамі ўсходнеславянскія землі.

Выдавецтва: АН СССР
Год выдання: 1959
Старонак: 531
Фармат: DjVU
 

 

Service Name

Гісторыя

Герадот

(перевод и примечания Г.А. Стратановского )

Фармат: TXT