Полацк на старажытных картах

Фрагмент знакамітай карты свету, створанай у 1290 г. у Эбсторфскім кляштары (Нямеччына) на пергаменце з 30 казіных скураў.

У выглядзе аленя на карце пазначаны Полацак, а справа ад яго ў абліччы зубра - Смаленск. Тагачасныя заходнееўрапейскія картографы падкрэслівалі тым самым значнасць гэтых гарадоў для хрысціянскага свету.