Крызіс Імперыі і станаўленне беларускай дзяржаўнасці

1914 год. Беларускія губернi былі на ваенным становішчы. Усталяваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Тэрыторыя Беларусі знаходзілася ў непасрэднай блізасці да раёна баявых дзеянняў.

 Улетку 1915 вайна перайшла і на беларускія землі. Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў кірунку Коўна-Вільня-Менск 3 верасня акупанты ўварваліся ў старажытную сталіцу Літвы, а праз два тыдні кайзераўская кавалерыя перасекла чыгуначную лінію Менск-Масква ў раёне Смалявіч. І толькі коштам вялікіх высілкаў і велізарных ахвяр расійскага войска атрымалася спыніць немцаў. Але германскае войска па-ранейшаму ўтрымлівала ўсю Заходнюю Беларусь. У жніўні штаб галоўнакамандуючага быў перанесены з Баранaвiч у Магілёў.

 У кастрычніку 1915 г. нямецка-расійскі фронт стабілізаваўся на лініі Двінск – Браслаў – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. На працягу дзвюх з паловай гадоў (да лютага 1918 г.) ён заставаўся нязменным і падзяляў Беларусь на дзве часткі. Тут канцэнтравалася 1,5 млн. рускіх салдатаў і афіцэраў і 1 млн. нямецкіх. У чэрвені 1916 г. рускае войска спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавіч, але толькі заплаціла за няўдалую спробу стратай 80  тыс. салдат.

 Адначасова з адступленнем рускіх войскаў, на ўсход ішлі і сотні тысяч уцекачоў, пераважна жанчын і дзяцей. Па прыблізных падліках з Беларусі ў Расію выехала каля двух мільёнаў чалавек (пераважна праваслаўных). Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі дэфармавалася не толькі ўцякацтвам, але і татальнымі мабілізацыямі ў расійскае войска. З падуладных цару терыторый (Менская, Магілёўская і Віцебская губерні) у войска было забрана 633,6 тыс. чалавек – гэта больш паловы працаздольных мужчын.

Рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. скінула з трона апошняга расійскага імператара Мікалая II. У лічаныя гадзіны імператарская адміністрацыя была знішчана па ўсёй краіне.

Руская армія. 1914 год.

Рэвалюцыя ў Беларусі разгортвалася па агульнарасійскім сцэнары. Весці пра падзеі ў Петраградзе вызвалi усеагульную радасць. Ва ўсіх буйных гарадах прайшлі мітынгі і дэманстрацыі ў падтрымку Часовага ўрада. 300-гадовае самадзяржаўе Раманавых, якое амаль паўтары стагоддзі трымала ў падначаленні і беларускі народ, павалілася. Расійскі царызм пакінуў пасля сябе цяжкую спадчыну. За гады царскага кіравання беларускія землі пазбавіліся навыкаў палітычнага самакіравання, нацыянальнага вуніяцтва, прафесійнага мастацтва, збудаванага на мясцовых традыцыях. Беларускі народ служыў сцяной ва ўсіх асноўных ваенных канфліктах, у якіх удзельнічала царская Расія. Толькі ў гады I сусветнай вайны ён страціў 1 млн. 200 тыс. чалавек. Рускае самадзяржаўе метадычна знішчала мясцовую эліту (1830, 1863, 1905 гг.) Тым не менш, беларускі рух не спыніўся.

 Вайна засведчыла поўнае банкруцтва і нежыццяздольнасць рускай імперскай дзяржаўнай мадэлі. Яна не магла забяспечыць ні эканамічнай, ні палітычнай, ні ваеннай стабільнасці расійскай шматэтнічнай супольнасці. Для выйсця з крызісу патрабавалася не толькі знішчэнне самадзяржаўя, але і расфармаванне імперыі (па прыкладзе Аўстра-Вугоршчыны).  Урад кайзера Вільгельма вёў палітычныя гульні з насельніцтвам захопленых тэрыторый з разлікам іх адрыву ад Расіі. Немцы прапагандавалі ідэю аднаўлення Польскага каралеўства ў межах былога расійскага кантролю, але без Ломжы і Сувалак. Акругі Ломжа, Сувалкі і Курляндыя яны планавалі далучыць да Прусіі, а ў рэгіёнах Коўна, Вільня, Гародня і Беласток паступова стварыць марыянеткавую дзяржаву, злучаную з Нямеччынай манетарнай, мытнай, гаспадарчай і ваеннай сістэмамі пад кіраўніцтвам нямецка-балтыйскай вярхушкі.

У мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў быў створаны Цэнтральны звяз беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый на чале з Беларускім народным камітэтам (БНК) у Вільні. Пад яго кіраўніцтвам у 1916-1917 гг. на акупаванай тэрыторыі паўстала значная сетка беларускіх школ. Было пачата выданне падручнікаў, газеты «Гоман». Яна пачала выходзіць 15 снежня 1916 г. два разы на тыдзень у Вільні пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. Беларускаму нацыянальнаму руху спрыяла палітыка нямецкіх акупацыйных улад, якія ў студзені 1916 г. прызналі права беларускай мовы нароўні з іншымі мовамі.

У красавіку і чэрвені 1916 г. прадстаўнікі Беларускага народнага камітэта ўдзельнічалі ў канферэнцыях народаў Расіі, якія праходзілі ў Стакгольме і Лазане. Там яны звярталіся да народаў Еўропы і прэзідэнта ЗША Вiльсaна з просьбай падтрымаць выйсце Беларусі са складу Расіі, дапамагчы беларускаму народу самастойна развіваць свой інтэлектуальны і эканамічны патэнцыял, стаць гаспадаром на сваёй зямлі. У мемарандуме беларускай дэлегацыі на кангрэсе ў Лазане ўпершыню была высунута ідэя стварэння дзяржавы «Злучаныя штаты Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны ад Балтыйскага да Чорнага мораў». Але краінам Антанты патрэбна была Расія, якая і далей працягвала б вайну з Нямеччынай. Таму яны не адрэагавалі на гэту прапанову.

У чэрвені 1917 г. група дзеячаў нацыянальнага руху на чале з В. Ластоўскім стварыла заканспіраваную арганізацыю «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі». Гэта арганізацыя была не толькі супраць краявой аўтаноміі ў складзе Расіі ці Польшчы, але лічыла непрымальнай і федэрацыю з Літвой. Яна ставіла за мэту стварэнне незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах і выступала за вольную дэмакратычную Беларусь. У верасні 1917 г. пры дапамозе акупацыйных уладаў была створана Літоўская рада (Тарыба), як вярхоўны дзяржаўны орган Літвы. У гэтых умовах, у процівагу Літоўскай тарыбе, канферэнцыя прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху ў студзені 1918 г. абрала Віленскую беларускую раду на чале з А. Луцкевічам . Віленская рада ўзяла курс на разрыў сувязяў з Расіяй і стварэнне самастойнай дзяржавы.

На тэрыторыі Беларусі, якая ўваходзіла ў сферу дзейнасці расійскага войска, з канца 1916 – пачала 1917 гг. пачалі дзейнічаць розныя нацыянальныя культурна-асветніцкія арганізацыі. Беларускія пісьменнікі, паэты і мастакі аб’ядналіся ў арганізацыю «Беларуская хатка». Некаторыя гандлёва-прамысловыя кругі беларусаў, пад кіраўніцтвам Р. Скірмунта , П. Алексюка і інш., у канцы 1916 г. у Менску разгарнулі працу па стварэнні партыі беларускіх народных сацыялістаў (ПБНС). Сярод беларускіх ксяндзоў азначылася тэндэнцыя да стварэння беларускай партыі на аснове хрысціянскай маралі. Пашырэла дзейнасць беларускага нацыянальнага руху сярод уцекачоў, асноўная маса якіх асела ў цэнтральных губернях Расіі і Паволжа. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе беларускіх газет «Дзянніца» і «Светач», якія выдаваліся пад рэдакцыяй адпаведна Д. Жылуновіча і Э. Будзькі. З-за недахопа сродкаў і незадаволенасці цэнзуры ў канцы 1916 – пачатку 1917 гг. газеты былі зачынены. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху было звязана з перамогай Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии