Міжнароднае становішча Беларусі ў 90-х гадах XX ст.

1994
  • 5 снежня. У Будапешце на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаў-удзелыііц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ, структура Еўрапейскага Саюза) падпісаны Мемарандум аб гарантыях бяспекі Беларусі, Казахстана і Украіны. Дакумент падпісалі ЗША, Расія і Вялікабрытаііія.
1995
  • Студзень. У Бруселі парафіяванае пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і Беларуссю. Крыху пазней Беларусь следам за Расіяй стала ўдзельніцай праграмы НАТА “Партнёрства дзеля міру”.
  • Люты. Падпісваецца Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Расіяй. Дакумент паслужыў падставай для пагаднення аб ваенным супрацоўніцтве і аб мытным саюзе.
  • Верасень. Верталёт беларускіх узброеных сілаў збіў непадалёк ад вёскі Круглае Бярозаўскага раёна паветраны шар. Два амерыканскія спартсмены, удзельнікі міжнароднай гонкі “Гордэн-Бенэт-95”, - загінулі.
1996
  • 2 красавіка. З’явілася Дамова аб Садружнасці Беларусі і Расіі. Грамядзянам абедзвюх краінаў дэклараваліся роўныя правы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні. Ствараўся Вышэйшы Савет Супольнасці, старшынём якога стаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
1997
  • Студзень. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (структура Еўрапейскага Саюза) пазбавіла Беларусь права спецыяльна запрошанай, не прызнала вынікаў рэферэндуму 1996 г. і, адпаведна, законнасці новай Канстытуцыі і парламента. А ЗША адмовілі Беларусі ў крэдыце памерам 40 млн. долараў. Расія прызнала вынікі роферэндуму 1997 г. без усякіх умоваў.
  • Красавік. У Маскве адбылося падпісанне Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі.
  • 23 мая. Пасля публічнага абмеркавання прэзідэнтамі Расіі і Беларусі падпісаны Статут Саюза Беларусі і Расіі, які з гэтагя дня ўступіў у сілу. У дакуменце прадугледжвалася глыбокая інтэграцыя дзвюх краінаў (агульнае грамадзянства, агульная эканамічная прастора, забеспячэнне правоў і свабодаў чалавека). Ствараўся Вышэйшы савет Саюза, які папераменна ўзначальвалі прэзідэнты дзвюх краінаў. А дзяржаўная дума ўвогуле прапаноўвала Беларусі далучыцца да Расіі ў якасці шасці губерняў, але Аляксандр Лукашэнка адмовіўся.
  • 22 чэрвеня. Паслы Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Францыі, Грэцыі, Італіі пакінулі Беларусь, бо былі адкліканыя сваімі ўрадамі ў сувязі з патрабаваннямі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі выселіцца з пасольскіх рэзідэнцыяў у Драздах, што пад Мінскам.
  • Ліпень. Чэхія, Польшча і Венгрыя прынятыя ў НАТА. Беларусь апынулася на мяжы падзелу сфераў уплыву.
  • Верасень. Еўрапейскі Саюз прыняў калектыўнае рашэнне абмежаваць палітычныя кантакты з Беларуссю. Гэта азначала адмову ад тэхнічнай і фінансавай дапамогі (апроч гуманітарнай), забарону на міжнародныя кантакты на ўзроўні міністэрстваў, а таксама адмову ў прыёме Беларусі ў Раду Еўропы.
1998
  • Студзень. Пасля вырашэшння праблемы з рэзідэнцыямі ў Мінск вярнуліся паслы еўрапейскіх дзяржаваў.
  • Ліпень. Краіны Еўрапейскага Саюза вырашылі не выдаваць візы 130 вышэйшым беларускім чыноўнікам. Улетку 1998 г. міжнародная супольнасць афіцыйна прызнала легітымнасць Вярхоўнага Савета 13-га склікаіпія. Такую ж палітыку ў адносінах да Беларусі вялі і ЗША.
  • 25 снежня. Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі “Дэкларацыю аб далейшым яднанні двух народаў”, у адпаведнасці з якой меркавалася ўвядзенне адзінай валюты.
1999
  • Люты. Знятая візавая забарона для беларускіх чыноўнікаў вышэйшага эшалона.
  • Сакавік. У Маскве створаная Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў Расіі і Беларусі.
  • Кастрычнік. Апублікаваны праект Дагавора аб стварэнні саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі для публічнага абмеркавання. Афіцыйна аб’яўлена, што супраць выказалася толькі 3% удзельнікаў абмеркавання. Незалежнае сацыялагічнае апытанне паказала: калі б праводзіўся рэферэндум, за аб’яднанне Расіі і Беларусі выказалася б 35,8%, супраць - 37,1%.
  • Лістапад. Згодна са Стамбульскай дэкларацыяй АБСЕ, толькі рэальны палітычны дыялог улады з апазіцыяй можа прывесці да дэмакратычных выбараў і выхаду Беларусі з палітычнага крызісу.
  • 8 снежня. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы быў урэшце падпісаны ў Маскве. У ім меўся пункт аб увядзенні адзінай валюты з 2005 г.
2000
  • Студзень. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ўступіў у сілу, былі сфармаваныя кіраўнічыя органы Саюзнай дзяржавы - Вышэйшы дзяржаўны савет і Савет міністраў.
  • Красавік. Пад час візіту Уладзіміра Пуціна ў Мінск дасягнутая дамоўлепасць аб стварэнні аб’яднанай расійска-беларускай 300-тысячнай ваеннай групоўкі. Беларуская частка будзе складаць толькі 80 тыс.
  • Лістапад. У час саміту кіраўнікоў краінаў СНД паміж Масквой і Мінскам падпісанае пагадненне аб уступленні Беларусі з 2005 г. у рублёвую зону Расіі.
2001
  • Па ацэнках Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця за 10 гадоў рэформаў Беларусь, у параўнанні з іншымі краінамі сацыялістычнага лагера, апынулася ў ліку аўтсайдэраў. У першую групу лідэраў увайшлі Польшча, Чэхія, Венгрыя, у другую - краіны Прыбалтыкі, трэцюю - краіны Паўднёва-Усходняй Еўропы, чацьвёртую - Расія, Украіна, пятую - краіны Закаўказзя, шостую - краіны Цэнтральнай Азіі і Беларусь.
2002
  • 14 жніўня. Уладзімір Пуцін выставіў прапанову аб уваходжанні Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі або аб’яднанні дзвюх краінаў па мадэлі Еўрасаюза. Аляксандр Лукашэнка рашуча выказаўся за незалежнасць і адстойваў ранейшую мадэль збліжэння.
  • Верасень. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы стварыла спецыяльную камісію на чале з вядомым расійскім праваабаронцам Сяргеем Кавалёвым па зніклых беларускіх палітыках.
  • 1 лістапада. Расійскі “Газпром” адмяніў ільготныя цэны і абвясціў аб зніжэнні напалову паставак газавага паліва ў Беларусь. Пэўныя саступкі былі зробленыя толькі пасля таго, як беларускае кіраўніцтва пагадзілася прыступіць да ператварэння “Белтрансгаза” ў беларуска-расійскую акцыянерную кампанію. У Маскве створаны расійска-беларускі фонд “За новую Беларусь” з мэтай падтрымкі эканамічнай інтэграцыі дзвюх краінаў па еўрапейскім узоры.
  • 20 лістапада. У сувязі з адмовай Беларусі падоўжыць паўнамоцтвы Кансультацыйна-назіралыіай групы АБСЕ Рада міністраў Еўрапейскага Саюза на ўзроўні міністраў замежных справаў пастанавіла забараніць А. Лукашэнку і 7 іншым вышэйшым чыноўнікам Беларусі ўезд у свае краіны (апроч Партугаліі).

© Шыбека 3.
 Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002).— Мн.: «Энцыклапедыкс». 2003.— 490 с.