Літва і Летува

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

Японские http://www.baby24.ru/ подгузники Merries для малышей - легкие и дышащие.

Ha працягу 2-га тысячагоддзя назоў «Літва» ў розныя часы меў розны сэнс. Урэшце, ужо ў XX ст. ён набыў чатыры галоўныя значэнні:
 1) старажытнае (летапіснае) племя і тэрыторыя, якую яно засяляла;
 2) Вялікае Княства Літоўскае;
 3) гістарычны рэгіён, які традыцыйна звалі Літвою, пасля таго як Вялікае Княства Літоўскае знікла з палітычнай карты;
 4) новая дзяржава (Летува), якая ўзнікла ў 1918 г.

Нават на пачатку XX ст., калі ўжо даўно не існавала Вялікага Княства Літоўскага, заходнія і цэнтральныя беларускія землі ў Расейскай імперыі працягвалі называцца Літвой. Сітуацыя кардынальна змянілася толькі пасля Першай сусветнай вайны, калі найменне «Літва» (Lietuva) афіцыйна узяў для сваёй дзяржавы народ, які сфармаваўся на населеных балтамі тэрыторыі Жамойці і прылеглых да яе землях. Але будзьма памятаць: ні ў якім разе нельга атаесамляць сярэднявечныя і сучасныя назовы «Літва», «літоўцы», «ліцьвіны».

Летувісы выступаюць супраць ужывання тэрмінаў «Летува» і «летувіс» ў іншых мовах. Між тым карыстанне гэтай тэрміналогіяй мае ўжо даўнюю традыцыю ў самой Летуве. Да прыкладу, у 1928 г. для шматлікай супольні расейскіх старавераў, што жылі ў Летувіскай рэспубліцы, на замову ўрадоўцаў быў зроблены пераклад дзяржаўнага гімна, які пачынаўся словамі:

 Летува, отчизна наша,
Ты - земля героев,
И сыны Твои на прошлом
Все величье строят.

Літва ў гістарычным сэнсе - гэта нашая дзяржава, а ліцьвінамі або літоўцамі называлі нашых продкаў. Каб пазбегнуць блытаніны, сучасную суседнюю з Беларуссю краіну варта менаваць яе саманазовам - Летува, яе жыхароў - летувісамі, а мову - летувіскаю.

© У. Арлоў "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае", 2012