НКВД – Гестапа. Браты па крыві

НКВД і Гестапа абменьваліся вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі. Немцы наўзамен выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расеі ды выступалі супраць Савецкага Саюзу. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу.

Працаўнікі НКВД і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі. Нават методыка працы з вязнямі была падобная. Пра гэта мы болей даведаемся ў Віленскім музеі генацыду і Музеі Гестапа ў Кёльне.
Але ў Літве і Нямеччыне дзейнасць абодвух гэтых арганізацыяў прызнаная злачыннаю, а ў Беларусі высокія чыноўнікі да сёння заяўляюць, што “нашыя чэкісты” не нясуць нават маральнай адказнасці за рэпрэсіі супраць сотняў тысяч і мільёнаў невінаватых людзей у сталінскія часы. Нават тыя, хто ўласнаручна катаваў і расстрэльваў людзей не за злачынствы, а паводле “разнарадкі”.

© рэж. Уладзімір Самойлаў. 2009 г. Тэлеканал Белсат

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии