Адгалосак паганскіх абрадаў

Унікальныя пахавальныя збудаванні часоў язычніцтва на беларускіх могілках

Некаторыя пахаванні на беларускіх могілках, на думку этнографаў, маюць вялікую гісторыка-культурную цікавасць. Так, да нашага часу на сельскіх могілках па ўсёй Беларусі сустракаюцца, хоць і рэдка, незвычайныя пахавальныя будынкі ў выглядзе хатак – адгалосак паганскіх абрадаў. У Клічаўскім раёне на Магілёўшчыне, напрыклад, іх прынята называць “церамкамі”.
 

Надмагільны “церамок” на могілках у вёсцы Боркі (Клічаўскі р-н), па дадзеных этнографаў, – адзін з нямногіх, якія захаваліся ў Беларусі. “Хаткі мёртвых”, “хаты смерці”, “дамавіны” – гэта ўсё назвы падобных тыпаў пахаванняў, у асаблівасці распаўсюджаных на былых тэрыторыях дрыгавічоў. Такія паганскія пахаванні ў шмат якіх беларускіх мястэчках стагоддзямі ўжываліся і з хрысціянскімі абрадамі. Нават у эпоху ваяўнічага атэізму некаторыя сяляне працягвалі хаваць у церамках. Гэты сваякі нейкага Кузьмы Цмыгі збудавалі над яго магілай ў 1939 годзе.

Падобная традыцыя дажыла да нашых дзён. Гэта разваліны старадаўняй капліцы і руіны яшчэ аднаго пахавальнага церамка. Клічаўскія краязнаўцы выступаюць за захаванне, як варыянт – рэканструкцыю “церамкоў”. Бо хутка і расказаць аб старажытным абрадзе не будзе каму.

У вёсцы Боркі – усяго некалькі жыхароў. Старажылам лічыцца 60-гадовая Тамара Кандраценка. Як высветлілася, прапраўнучка пахаванага пад церамком Кузьмы Цмыгі. Але і яна не ведае, у чым сакральны сэнс зруба на магіле.

Этнографы сцвярджаюць: як гэта ні дзіўна, усе мы з ранняга дзяцінства знаёмыя з аб’ектам, прататыпам якога была хата смерці. Вось яна – хатка на курыных ножках. На самай справе, “курыных” – мабыць, памылка пры перакладзе. Ножкі, а дакладней пні пад пахавальнай хаткай, “абкурвалі” дымам. Магчыма, ад насякомых і грызуноў.

Сёння ў многіх еўрапейскіх краінах набірае папулярнасць так званы могілкавы турызм. Бо некаторыя некропалі раскажуць пра краіну, яе гісторыі, укладзе жыцця больш любога даведніка. На думку гісторыкаў і краязнаўцаў, і на беларускіх могілках таксама захаваліся унікальныя пахаванні і старажытныя пахавальныя абрады.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии