Найноўшая гісторыя Беларусі

 

Рэклама:

Сайт, где можно купить диплом магистра с доставкой по Москве.

Найноўшая гісторыя (1917-ц.ч.)

Незалежніцкія настроі ў беларускім руху 1917 — пач. 1918 былі ў значнай ступені выкліканы палітыкай Часовага ўрада Расіі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннямі беларускіх арганізацый аб наданні Беларусі статуса аўтаноміі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Савета Народных Камісараў Расіі, які вёў перагаворы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народа. Незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з'езду і пасля таго, як 3-і Усерасійскі з'езд Саветаў (студзень 1918) ухваліў гэты разгон.

25 сакавіка 1918 Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага кангрэса абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР).

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць. Пасля ліквідацыі войскамі Чырвонай Арміі БНР у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні беларускай савецкай рэспублікі. Сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі, маніфестам якога 1 студзеня 1919 Беларусь абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а Рада і ўрад БНР аб'яўлены па-за законам.

Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі ўнітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, так і на месцах. На Першым Усебеларускім з'ездзе Саветаў, які адбыўся ў Мінску 2-3 лютага 1919, было прынята рашэнне пра аб'яднанне Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы. 27 лютага 1919 было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел).

Услед за наступленнем Польшчы ў 1919 і польска-савецкай вайной у 1920 Беларусь была ізноў падзеленая паводле Рыжскага мірнага дагавора (18.3.1921). Каля 100 тыс. км² тэрыторыі Беларусі адышло да Польшчы, на астатняй тэрыторыі (107 тыс. км²), дзе пражывала каля 5 млн беларусаў, была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), якая ў 1922 увайшла ў СССР.

 

Асноўныя даты
25 сакавіка 1918

Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі

1 студзеня 1919

У Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь

27 лютага 1919

Стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел).

18 сакавіка 1921

Рыжскі мірны дагавор

17 верасня 1939

Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Украіну.

Артыкулы па тэме

Project Name
Project Name
Project Name