Перыяд Рэчы Паспалітай

 

Рэклама:

Похожее видео было найдено на hotfiesta.com/lisbiyanki .

Рэч Паспалітая

Рэч Паспалітая абодвух народаў — федэрацыя Кароны каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і была ліквідаваная ў 1795 годзе з канчатковым падзелам дзяржавы паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Новае палітычнае аб’яднаньне стала найбуйнейшай і адной з самых густа населеных краінаў Еўропы XVI і XVII стагодздзяў.

Абмеркаванне ўмоваў аб'яднання пачалося яшчэ ў 1563 г. на Варшаўскім сойме, у паседжаннях якога ўдзельнічала дэлегацыя Вялікага Княства. Польскі бок, спасылаючыся на старыя акты часоў Ягайлы, дамагаўся поўнай інкарпарацыі (улучэння) Княства ў склад Польшчы. Нашыя дэлегаты не прызнавалі гэтых дакументаў, называючы іх фальшывымі, і паслядоўна выступалі за раўнапраўны альянс дзвюх краінаў. Паны-Рада ўсяляк зацягвалі час, пакідалі агульныя Соймы, давалі сваім паслам адпаведныя інструкцыі. Захаванне незалежнасці было прынцыповай пазіцыяй Радзівілаў, Валовічаў, Хадкевічаў ды іншых беларускіх магнатаў. Вострыя спрэчкі доўжыліся не адзін год, а тым часам ваенная сітуацыя ўсё больш абвастралася. Шляхта, якая найперш цярпела ад маскоўскіх захопнікаў, была гатовая пагадзіцца на польскія ўмовы. Яе прываблівалі таксама шырокія вольнасці, што меў шляхоцкі стан у Польскім Каралеўстве. Пра неабходнасць вуніі заявілі на Берасцейскім вальным сойме паслы зваяванага маскоўцамі Віцебскага ваяводства. Праз год на Гарадзенскім сойме шляхта зноў прасіла вялікага князя Жыгімонта Аўгуста паскорыць аб'яднанне. Супольны Сойм Вялікага Княства і Польскага Каралеўства распачаў паседжанні ў Любліне 10 студзеня 1569 г. і адразу выявіў прынцыпова розныя падыходы. Радзівілы супроцьпаставілі польскаму праекту вуніі свой - з прадугледжанымі для Княства асобнымі дзяржаўнымі органамі і ўласным Соймам. Нашы сенатары і дэпутаты праводзілі нарады асобна ад палякаў. Тыя запатрабавалі ад Жыгімонта Аўгуста (які, згодна з персанальнай вуніяй, адначасна быў і польскім каралём), каб ён прымусіў ліцьвіноў прыняць нявыгадныя ўмовы. 1 сакавіка наша абураная дэлегацыя пакінула Люблін. Карыстаючыся адсутнасцю Паноў-Рады і ліцьвінскіх паслоў, палякі падступна дамагліся ад манарха ўказаў пра далучэнне да Польшчы велізарных і багатых тэрыторыяў Вялікага Княства. 5 сакавіка Люблінскі сойм прыняў акт пра інкарпарацыю Падляшша, 27 траўня - Валыні, затым былі далучаныя Кіеўскае і Брацлаўскае ваяводствы. Адбывалася анексія вялікай часткі нашай дзяржавы. Шляхта, службоўцы і гарады гэтых абшараў пад ціскам ваенных абставінаў вымушаныя былі прысягаць Кароне Польскай. Найбольш працівіліся магнаты, але ўрэшце пачалі даваць прысягу і яны. Рашуча не прыняў улучэння ў Польшчу толькі соймік Мазырскага павета, які, хоць і ўваходзіў у Кіеўскае ваяводства, застаўся ў складзе Княства.

У чэрвені дэлегацыя Вялікага Княства вярнулася ў Люблін. Найвышэйшыя ўрадоўцы, найперш Астафей Валовіч, Ян Хадкевіч, Леў Сапега, Мікалай Радзівіл Руды, намагаліся вярнуць страчаныя ваяводствы і рабілі ўсё магчымае, каб захаваць самастойнасць сваёй дзяржавы. Урэшце ўдалося дасягнуць кампрамісу, на аснове якога 1 ліпеня 1569 г. Люблінская вунія была падпісаная.

Акт вуніі абвяшчаў што Вялікае Княства і Польскае Каралеўства злучаюцца ў адно «непадзельнае цела» і складаюць цяпер «адну агульную Рэч Паспалітую» з агульным Соймам і манархам, які будзе як каралём польскім, так і вялікім князем літоўскім. На абшары ўсёй дзяржавы дэкларавалася поўнае раўнапраўе шляхты. Палякі атрымлівалі магчымасць свабодна набываць у нашай краіне зямлю і займаць дзяржаўныя пасады. Прадугледжвалася адзіная замежная палітыка і адзіная грашовая сістэма. Заканадаўства Вялікага Княства трэба было прывесці ў адпаведнасць з польскім. Аднак у сапраўднасці ўсё адбылося іначай. Ужо сам кампрамісны і даволі супярэчлівы акт Люблінскай вуніі ўтрымліваў нормы, паводле якіх дзве дзяржавы захоўвалі значную частку суверэнітэту. Выканаўчая ўлада (з выняткам асобы манарха) разам з усімі дзяржаўнымі пасадамі заставалася ў Вялікім Княстве Літоўскім асобнай.

Самастойнасць нашай краіны ў Рэчы Паспалітай яшчэ болей умацавалася, калі ў 1576 г. новым вялікім князем стаў Сцяпан Батура. Сваім першым прывілеем ён скасаваў усе пастановы Люблінскага сойму, якія ўтрымлівалі нормы, нераўнапраўныя ў дачыненні да Вялікага Княства. Адмысловая камісія ўдакладніла межы паміж дзвюма дзяржавамі. У гэтым часе былі вернутыя акупаваныя маскоўскімі войскамі ўсходнія беларускія землі. Урэшце Статут 1588 г. канчаткова замацаваў палітычны, эканамічны і культурны суверэнітэт Княства. Тым не менш Люблінская вунія спрыяла паскарэнню пачатай ужо раней паланізацыі вярхоў ліцьвінскага грамадства.
Ацэньваць умовы падпісанага ў Любліне акта можна парознаму, але нельга забываць, што вунія перадухіліла захоп Масковіяй усяго Вялікага Княства Літоўскага, які ў Інфлянцкай вайне быў вельмі рэальным. Ці не напаткаў бы ў такім разе нашую дзяржаву і наш народ лёс Ноўгарадскай рэспублікі? Пасля яе далучэння да Маскоўшчыны адбылося знішчэнне цэлага самабытнага ўсходнеславянскага этнасу з развітой культурай і дэмакратычнымі вечавымі традыцыямі.

Анексія ўкраінскіх земляў якія ў 1569 г. перайшлі да Польшчы, была для Вялікага Княства надзвычай цяжкою стратай, найперш з эканамічнага гледзішча. Аднак яе таксама не варта разглядаць толькі адмоўна. Па-першае, пасля гэтага якраз на Польшчу лёг цяжар абароны паўднёвых межаў ад няспынных нападаў крымскіх татараў. Па-другое, Літва-Беларусь пазбаўлялася ад шматлікіх праблемаў, звязаных з прысутнасцю ў межах дзяржавы іншага вялікага этнасу, што ўсё больш аслабляла, а не ўмацоўвала Княства.
Вялікае Княства Літоўскае пасля Люблінскай вуніі не спыніла свайго існавання. Абедзве дзяржавы захавалі вельмі значную самастойнасць. Разам з тым на палітычнай карце Еўропы з'явілася новае ўтварэнне — Рэч Паспалітая Абодвух Народаў, якое было, па сутнасці, канфедэрацыяй.

Рэч Паспалітая (назоў цалкам адпавядае лацінскаму res рublіса) была тады адной з самых вялікіх і магутных еўрапейскіх краінаў. Вялікае Княства Літоўскае знаходзілася ў яе складзе да канца XVIII ст.

  • Тэгі: ...

Артыкулы па тэме

Project Name
Project Name
Project Name