Перыяд Русі

 

Рэклама:

Я заказывал тут: деревянные дома из бревна не дорого
Покупайте недорого купить сертификат фитнес тренера недорого со скидкой.

Перыяд Русі

На землях Усходняй Еўропы працэс ўтварэння дзяржаў адбываецца ў VIII—X стст. Крывiцкi Полацк, палянскi Кiеў i славенскi Ноўгарад выступiлi першымi цэнтрамi кансалiдацыi ўсходнеславянскiх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялi сабой паўпатрыярхальныя-паўфеадальныя "княжаннi" з князямi на чале i насельнiцтвам, якое характарызавалася агульнай этнiчнай самасвядомасцю, моўным адзiнствам i падабенствам культуры. Еўрапейская тэндэнцыя фармiравання дзяржаўнасцi ахапiла тады i беларускiя землi. У недатаванай частцы "Аповесцi мiнулых гадоў" (датаваная пачынаецца з 852 г.) летапiсец паведамляе, што паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавiчы i палачане мелi свае племянныя "княжаннi"- правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. Артыкулы другой паловы IX—X стст. называюць iх племяннымi цэнтрамi-гарадамi, сярод iх — Полацк i Тураў.

На мяжы VIII—IX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб`яднанне крывiчоў, якое ў далейшым сфармiравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную i эканамiчную адзiнку. Аб'ектыўна гэтаму працэсу спрыялi многiя фактары. Сярод iх - адзiнства тэрытарыяльна-геаграфiчных умоў лясной зоны i размяшчэнне крывiцкiх плямёнаў на сутоцы рэк Балтыйскага i Чорнага мораў, на традыцыйных гандлёвых шляхах, этнiчнае змяшэнне з папярэднiмi насельнiкамi гэтага рэгiёна - балтамi, у якiх перанялi элементы мовы, побыту. Полацк прыгадваецца ў летапiсах ужо ў 862 г. як адзiн з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы.

 

  • Тэгі: ...

Артыкулы па тэме

Project Name
Project Name
Project Name