Перыяд Вялікага Княства Літоўскага

 

Рэклама:

Вот тут http://niphrit.com/ полный комплекс средств измерений в широком диапазоне частот.
Азино777 - бонус 777 рублей за регистрацию

посмотреть фильм бесплатно http://www.porkabab.com/

Эпоха ВКЛ

Эпоха Вялікага Княства Літоўскага - надзвычай важны перыяд беларускай гісторыі і па праву лічыцца часам росквіту беларускіх зямель. Нашыя землі ў сярэдзіне XIII ст. сталіся стваральным ядром гэтай моцнай сярэднявечнай дзяржавы. ВКЛ дала тагачасным ліцьвінам (сучасным беларусам) магчымасць усвядоміць сябе народам. Маладая і шматэтнічная дзяржава хутка набірала моц і расла ў памерах, убірала ў сябе ўсё важнае, што адбывалася ў тагачаснай Еўропе. Сталіцамі Вялікага Княства Літоўскага былі спачатку старажытны беларускі Наваградак, а затым заснаваная крывічамі яшчэ ў XI ст. Вільня. Аб'яднаўшыся, беларускія княствы адрозна ад расейскіх пазбеглі мангола-татарскага прыгнёту. Найвышэйшай магутнасці Вялікае Княства дасягнула за князем Вітаўтам. Яно мела выйсце да Балтыйскага і Чорнага мораў і займала тэрыторыю больш як 900 тысяч квадратных кіламетраў, з'яўляючыся самай буйной краінай Еўропы. У Вялікім Княстве Літоўскім панавала беларуская культура, а беларуская мова была дзяржаўнай. На ёй гаварылі манархі ды іх двор, на ёй вялі справаводства ў вялікакняскай канцылярыі і ўсіх установах. Нашыя продкі займалі ў краіне большасць пасадаў.

Дзяржаўнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім, або, скарочана, у Літве, праходзіла пераважна ў беларускіх нацыянальных формах. Менавіта там скансалідаваўся беларускі этнас. Па назове дзяржавы яе жыхары ў той час з гонарам называлі сябе ліцьвінамі. Цягам некалькіх стагоддзяў Княства паспяхова бараніла сваю незалежнасць ад захопнікаў з захаду і ўсходу. Ліцьвінскія ваяры здабылі бліскучыя перамогі пад Грунвальдам, Воршай, Кірхгольмам, Хацінам, Палонкай... Літва-Беларусь была неадлучнаю часткаю Еўропы. Нашыя гарады, як у Нямеччыне, Францыі або Галандыі, жылі паводле права на самакіраванне, якога на ўсход ад Смаленска ніколі не было.

Вялікае Княства Літоўскае стала ўсходнім аванпостам Рэнесансу і Рэфармацыі, што вызначылі далейшы рух еўрапейскай цывілізацыі. Створаныя ліцьвінамі-беларусамі мастацкія і літаратурныя шэдэўры, навуковыя трактаты годна папоўнілі скарбніцу агульнаеўрапейскай культуры. Дзякуючы выдатнаму гуманісту Францішку Скарыну мы атрымалі друкаваную Біблію на сваёй мове раней за расейцаў і ўкраінцаў, палякаў і летувісаў, французаў і ангельцаў - наагул, раней за большасць еўрапейскіх народаў. Вялікае Княства Літоўскае дало ўсёй тагачаснай Еўропе прыклад дзяржавы, дзе мірна жылі розныя народы і спакойна суіснавалі розныя рэлігіі.

  • Тэгі: ...

Артыкулы па тэме

Project Name
Project Name
Project Name