Калі ў Беларусі пасяліліся расейцы?

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

Выбирайте на сайте http://modkartina.ru/ модульную картину в Москве.

У Маскоўскай дзяржаве спрадвеку панавалі парадкі, пры якіх не дазвалялася аніякага рэлігійнага або іншага вальнадумства, а чалавечае жыццё зусім не мела каштоўнасці. Нават самыя знакамітыя баяры мусілі называць сябе "холопами государевыми".
Вялікае Княства Літоўскае ў адрозненне ад усходняга суседа, было краінай верацярпімаю. Хоць часам сутычкі паміж вернікамі розных канфесій і здараліся, але на працягу стагоддзяў у нашай дзяржаве мірна жылі побач праваслаўныя і каталікі, вуніяты і юдзеі, пратэстанты і мусульмане. Шляхта, што складала ў нас блізу 15 працэнтаў жыхарства, мела шырокія грамадзянскія правы. Статут 1588 года, паводле якога жыла нашая Бацькаўшчына, быў дэмакратычным у адрозненне ад расейскіх законаў. 

Нядзіва, што з канца XV стагоддзя жыхары Масковіі пачалі перасяляцца на беларускія землі. Сюды ўцякалі ад пераследу апальныя князі і вальнадумцы. Пад Віцебскам жыў, напрыклад, вядомы расейскі прапаведнік Фядосій Касой. Ад цара Івана Жахлівага ўцёк у Вялікае Княства князь Андрэй Курбскі. 3 другой паловы XVII стагоддзя ў Бсларусь ад здзекаў і ўціску перасяляюцца дзесяткі тысяч расейскіх стараабрадцаў. Каб вярнуць уцекачоў, расейскі ўрад наладжваў карныя экспедыцыі. Вядома, што ў 1735 годзе царскі палкоўнік Сыцін напаў на памежны беларускі горад Ветку, дзе сяліліся стараверы, і пагнаў 14 тысяч перасяленцаў назад у Расею.

У Беларусі знаходзілі прытулак і тыя сяляне ды гараджане, што ратаваліся ад дзікага маскоўскага беззаконня і жорсткага феадальнага ўціску. Гэтак, у другой палове XVIII стагоддзя яны ўцякалі сюды сотнямі тысяч. Урад імператрыцы Лізаветы Пятроўны ў 1754 годзе вымагаў ад уладаў Вялікага Княства вярнуць мільён (!) уцекачоў.

Калі беларускія землі былі захопленыя Расеяй, перасяленне набыло зусім іншы характар. Царскія ўлады пачалі накіроўваць сюды святароў і чыноўнікаў дзеля ажыццяўлення сваёй імперскай палітыкі. Асабліва масавым такое перасяленне зрабілася пасля нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года. Усе дзяржаўныя пасады маглі займаць толькі расейцы. Яны мелі павышаныя аклады, разнастайныя прывілеі і былі чыннымі русіфікатарамі і праваднікамі гэтай палітыкі. Істотным фактарам русіфікацыі з'яўлялася і расейскае войска, шматлікія гарнізоны якога пастаянна размяшчаліся ў беларускіх гарадах і мястэчках. Такая практыка захоўвалася і ў савецкай імперыі. Пасля другой сусветнай вайны на Беларусь абрынулася новая магутная хваля перасяленцаў з Расеі. Камуністычныя ідэолагі адводзілі ім важную ролю ў канчатковай русіфікацыі Беларусі і стварэнні "новой этнической общности" — бяспамятнага, абязмоўленага народа, з якім можна праводзіць любыя эксперыменты.

 

© “У. Арлоў "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае", 2012