Шклоў

Упершыню Шклоў упамінаецца ў 1535 г., калі ён быў спалены ваяводам В. Шуйскім. У XVI ст. становіцца цэнтрам графства, якое належала Хадкевічам.
Паводле некаторых звестак — у сярэдзіне XVII ст. у Шклове налічваецца каля 5000 жыхароў. Пасля пажару 1668 г. горад быў перанесены на новае месца, з ракі Шклавянкі на бераг Дняпра. Апошнімі ўладальнікамі Шклова ў часы Рэчы Паспалітай былі Чартарыйскія, па ініцыятыве якіх горад атрымаў права на самакіраванне. Герб Шклова
3 1772 г.— у складзе Расіі. У 1773 г.— павятовы цэнтр Магілёўскай правінцыі і падараваны фаварыту Кацярыны II князю Пацёмкіну, а ў 1778 г.— С. Г. Зорычу.
Апошні стварыў і ўтрымліваў на ўласны кошт вучылішча для дзяцей беларускай шляхты, дзе на поўным пансіёне атрымоўвала вайсковую адукацыю каля 300 вучняў. Пасля смерці фундатара-заснавальніка Шклоўскі кадзецкі корпус быў пераведзены ў Гродна, а потым у Маскву.
Акрамя вучылішча ў Шклове існавалі шаўковая, парусінавая, гарбарная мануфактуры, гадзіннікавая фабрыка, прыгонны тэатр.
У Шклове адбылася сустрэча Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам, які вандраваў пад імем графа Фалькенштэйна.
У пачатку і першай палове XIX ст. Шклоў быў буйным гандлёвым цэнтрам. У 1880 г. у горадзе налічвалася каля 12 500 жыхароў, дамоў каменных 11, драўляных 861. Гандлёвых крамаў 203, сярод якіх толькі 49 драўляных, 2 аптэкі, 7 ткацкіх фабрык, 2 крупадзёрні. У 1898 г. засноўваецца папяровая фабрыка.

Выглад Шклова з боку магілёўскага тракту. Акварэль Я.Пешкі. Пач. XIX ст.

Уваходзіў у склад БНР, потым у БССР. Адпаведна з першым падзелам Беларусі (1919), апынуўся ў РСФСР. 3 1924 г.— цэнтр раёна. Насельніцтва ў 1939 г.— 8100.
Сёння Шклоў — раённы цэнтр Магілёўскай вобласці.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии