Слонім

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

Подробное описание ритуальных услуг в Дубне по низкой стоимости.

Старажытнае паселішча, якое, паводле археалагічных дадзеных, існавала з XI ст., упершыню фігурыруе ў летапісах 1252 г. пад назвай Услонім ці Вслонім. Па некаторых звестках, быў знішчаны ардой хана Кайдана ў 1241 г., калі нават драўляны замак быў разбураны да падмуркаў. У канцьі XIII ст. з'яўляўся аб'ектам спрэчкі паміж галіцка-валынскімі і літоўскімі Герб: у блакітным полі залаты леў з гербам «Ліс» у лапах. Атрыманы 4 студзеня 1591 г.князямі. Спрэчка вырашылася на карысць Вялікага княства Літоўскага. Не выключана, што ў XIV ст. падвяргаўся ў час барацьбы паміж Ягайлам і Вітаўтам нашэсцям крыжакоў.

У XVI ст. стаў павятовым цэнтрам Наваградскага ваяводства. У 1531 г. атрымаў майдэборскія правы, але які герб упрыгожваў ягоную пячатку да 1591 г., пакуль што невядома.

На працягу 1631 —1686 гг. быў месцам правядзення перадсоймавых генеральных соймікаў Вялікага княства Літоўскага, на якіх абмяркоўваліся інструкцыі для дэлегатаў на агульны Сойм Рэчы Паспалітай. На працягу XVII ст. незалежна ад складаных умоў існавання ўсёй дзяржавы не губляе свайго значнага становішча. У XVIII ст. у Слоніме існуе тэатр, друкарня. Пабудаваны ў канцы XVIII ст. Агінскі канал яшчэ болын спрыяе росту гандлю і рамесніцтва.

Палац у Слоніме

 

Пасля далучэння да Расіі ў 1795 г. становіцца цэнтрам Слонімскай губерні, якая была скасавана ў 1797 г. У сярэдзіне XIX ст. горад лічыцца адным з найлепшых сярод гарадоў Гродзенскай губерні. Насельніцтва каля 10 000 чалавек. Агульная колькасць будынкаў 811, сярод якіх 66 каменных. У горадзе налічвалася 176 крамаў, 13 корчмаў, 6 заводаў і 1 фабрыка. У канцы XIX ст. насельніцтва набліжаецца да 16 000. У 1921 — 1939 гг.— у складзе Польшчы, павятовы цэнтр. 3 1939 г.— у складзе БССР.
Сёння Слонім — раённы цэнтр Гродзенскай вобласці.