Рыцарскія традыцыі ВКЛ

У нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі адкрылася новая выстава "Рыцары Вялікага княства". Праект быў падрыхтаваны па ініцыятыве ваенна-гістарычнага клуба "Княжы Гуф", які з'яўляецца часткай Рэспубліканскага гістарычнага Аб'яднанне "Рыцары Вялікага княства".

На выставе прадстаўлена калекцыя даспехаў канца XV - пачатку XVII стагоддзяў, халодная і агнястрэльная зброя. Упершыню ў гісторыі Беларусі паказана рэканструкцыя мундзіра Януша Радзівіла XVII стагоддзя і мундзіра фузелера 18 пяхотнага палка Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго ў экспазіцыю ўвайшлі арыгінальныя рэчы з прыватных калекцый, а таксама наканечнікі дзідаў, знойдзеныя на тэрыторыі тагачаснага Вялікага Княства Літоўскага. Амаль усе экспанаты выставы зробленыя членамі клуба "Княжы Гуф". Пры рэканструкцыі аўтары абапіраліся на гістарычныя матэрыялы, старажытныя палотны, гравюры, летапісы, манускрыпты, каб зрабіць экспанаты найбольш прыбліжанымі да арыгіналаў. Члены клуба ўдзельнічалі ва ўсіх рыцарскіх фестывалях па ўсёй Еўропе, здымаліся ў мностве гістарычных фільмаў ... Кожны год на базе клуба праводзяцца семінары па гісторыі касцюма і геральдыцы ВКЛ, тэатральныя паказы і рыцарскія турніры.

Клуб мае багаты вопыт удзелу ў фестывалях сярэднявечнай культуры ў Чэхіі, Польшчы, Літве і Беларусі. "Княжы Гуф" з'яўляецца арганізатарам фестывалю "Заслаўскi Набат", які праходзіць у г. Заслаўі ў пачатку верасня і былі сябрамі аргкамітэта фестывалю "Наваградскi Замак" у 2000 годзе. На працягу некалькіх гадоў сіламі клуба былі арганізаваны і праведзены выставы даспехаў і зброі "Рыцары Вялiкага Княства", якія праходзілі ў Нацыянальным музеі гісторыі Беларусі ў Менску, Заслаўі, Маладзечна, Міры і іншых гарадах нашай краіны.

Сёння ў адным толькі Мінску дзейнічае каля пятнаццаці рыцарскіх клубаў, а ў краіне іх больш за трыццаць. Яны рэгулярна прымаюць удзел у сьвяткаваньні гадавіны Грунвальдскай і Аршанскай перамог. У Мінску, Навагрудку, Нясвіжы праходзяць міжнародныя рыцарскія фэсты. Разам з турнірамі ў іх праграму ўваходзяць бугурты (штурмы абарончага ўмацавання), спаборніцтвы лучнікаў і арбалетчыкаў, конкурсы старадаўніх касцюмаў.