Перамены у вёсцы на пачатку XX ст.

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

На сайте предлагают http://ritual-gruz200.ru/ купить ритуальный нельтиасный выстрикатор.

Пашырэнне здабыткаў цывілізацыі. У сваёй масе вяскоўцы і на пачатку XX ст. заставаліся людзьмі цёмнымі і прыдушанымі непамернай працай. У перадавых краінах таго часу ўжо склаўся цэлы пласт фермерства, які вёў гаспадарку на прамысловай аснове і меў прыстойныя ўмовы жыцця - мураваныя дамы, электрычнасць, фабрычныя вырабы спажывання. У Расіі ж толькі асобныя сяляне пачыналі мяняць лапці на боты, лучыну на газоўку, саламяную страху на чарапічны дах. Шырылася выкарыстанне плугоў і жалезных баронаў. Заможныя гаспадары набывалі арфы, малатарні і вельмі рэдка - жняяркі.
Павышэнне сялянскай зацікаўленасці ў выніках працы. Замацаванае за сялянамі ў выніку сталыпінскай рэформы права прыватнай уласнасці на зямлю спрыяла інтэнсіфікацыі земляробства. 3 1907 г. вяскоўцы перасталі плаціць выкупныя плацяжы за былую памешчыцкую зямлю. Запачаткоўваўся кааператыўны рух. У 1909, 1910, 1912, 1913 гадах былі сабраныя багатыя ўраджаі. Вылучаліся прадпрымальныя сяляне. Сялянскіх выступленняў супраць памешчыкаў амаль не назіралася. I не толькі з-за ўрадавых рэпрэсіяў. Рэформа і эканамічны ўздым у краіне спакушалі заняцца ўладкаваннем новага жыцця. Ілюзіі ўзбагаціцца за кошт буйных землеўладальнікаў знікалі.

Капіталізацыя сялянскай вытворчасці. Пэўныя палёгкі сялянам дазволілі ім упершыню за больш як стогадовае панаванне Расіі весці больш-менш паспяховую канкурэнтную барацьбу з мясцовымі памешчыкамі на сельскагаспадарчым рынку. У параўнанні з другой паловай XIX ст. памешчыцкае землеўладанне крыху скарацілася, а сялянскае, побач з купецкім і мяшчанскім, узрасло. Абшарнікі страцілі магчымасць карыстацца таннай рабочай сілай. Аплата сельскагаспадарчых рабочых трымалася пасля рэвалюцыі на высокім узроўні. Гэта прымушала памешчыцкія гаспадаркі станавіцца на шлях інтэнсіфікацыі. Па ўраджайнасці жыта вяскоўцы выходзілі на ўзровень памешчыцкіх палёў. Услед за памешчыкамі яны пашыралі пасевы бульбы, якая давала амаль трэць збору ўсёй Расіі. Бульба ішла на адкорм свіней. На іх адкорме і продажы сяляне няблага зараблялі і пераўзыходзілі ў гэтай справе абшарнікаў, не кажучы ўжо пра яўрэйскіх гандляроў, якія адпаведна свайму рэлігійнаму закону да свініны не датыкаліся. Месцамі вяскоўцы аб’ядноўваліся ў малочныя арцелі. Жывёлагадоўля рабілася паўнапраўнай галіной іх гаспадаркі. Для сялянаў Віцебшчыны добрай падмогай заставалася вырошчванне лёну і канопляў на продаж у замежжа.
Фермерская гаспадарка перамагае латыфундысцкую. Беларусь знаходзілася нібы на вялікай дарозе, па якой правозілася шмат таннага збожжа. I сэнс беларускай гаспадаркі, на думку гісторыка Мітрафана Доўнар-Запольскага, заключаўся ў тым, каб вытворчасцю больш інтэнсіўных культураў і прадуктаў жывёлагадоўлі не толькі запоўніць недахоп у збожжы, але і атрымаць пэўныя грашовыя лішкі. Не ўсе памешчыкі з гэтай задачай спраўляліся. Агульная тэндэнцыя была такой, што сялянская гаспадарка больш паспяхова набывала рыначны характар і ўзмацнялася за кошт абшарніцкай. Па звестках сельскагаспадарчага перапісу 1916 г. (без Гарадзеншчыны) беларускія сяляне засейвалі больш як 90% усёй ворыўнай плошчы, давалі прыкладна такую ж долю збораў збожжа і бульбы. 3 1900 г. па 1916 г. працэнт сялянскай жывёлы ў агульным статку ўзрос: коней - з 80 да 95, кароў - з 73 да 94, авечак - з 81 да 98, свінней - з 81 да 97%. На пачатку XX ст. Беларусь стала экспарцёрам мяса, масла, сыра, яек, яблыкаў. Яе дабрабыт трымаўся на працы сялянства. Узрослая канкурэнтаздольнасць сялянскай гаспадаркі звужала сферу дзейнасці паўпрыгонніцкіх маёнткаў і абяцала добры падмурак для нацыянальнага адраджэння. Але як у часы сярэднявечча беларусы страцілі сваю зямельную арыстакратыю, што стала служыць польскай ідэі, так на пачатку гэтага стагоддзя яны пачалі страчваць мясцовае фермерства, якое хілілася на бок рускіх або польскіх патрыётаў. Беларускія лідэры, аднак, яшчэ захоўвалі шанец прадухіліць негатыўныя працэсы.

© Шыбека 3.
 Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002).— Мн.: «Энцыклапедыкс». 2003.— 490 с.