«Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада»
Шыкоўнае і грунтоўнае, ілюстраванае і наватарскае па форме падачы матэрыялу выданне сёлета было хітом беларускамоўных продажаў у Гродне.
Пасля «Гродназнаўства» трапіла пад забарону. Бо гісторыя Гродна ў кнізе напісаная да 1991 года. Бо паўстанне грамадзянскай супольнасці апісана падрабязна. Бо на вокладцы — «Пагоня». Пасля былі рэпрэсіі супраць яе аўтараў.
Кніга знятая з продажу, але прачытаць яе можа цяпер кожны на нашым сайце.
«Гродназнаўства» можна спампаваць тут
Вельмі цікавая кніга.
У кніжнай серыі "Беларусь у войнах" нарэшце пабачыла свет кніга Дз. Матвейчыка "Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў". Прыгожае каляровае выданне з'яўляецца адным з найбольш грунтоўных даследаванняў у айчыннай гістарыяграфіі, што асвятляе падзеі паўстання на нашых землях.
Люблинская уния 1569 г. - новая книга в серии «Неизвестная история»
Найти данную книгу можно в книжных магазинах г. Минска, а также на Управе БНФ.
Новая кніга Юрыя Гардзеева— «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)»
Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана (з улікам паштовай дастаўкі) — 119 тыс. рублёў.
Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кніга Гардзеева», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі РБ.
У Беларусі ўбачыла свет кніга, у якой робіцца спроба аналізу эвалюцыі ўніформы айчынных вайсковых фармаванняў ад старажытнасці да сённяшняга дня.
Ляхор, В.А. Военная символика белорусов. Знамена и мундиры. – Минск: Харвест, 2014. – 224 с.
24 чэрвеня — прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World»
Господа, а посоветуйте где и какую купить книгу о правдивой истории Беларуси? Спасибо)
Да 500-годдзя бітвы выйшла кніга Анатоля Грыцкевіча «Сцягі Оршы»
Прадмову да яе напісаў Уладзімір Арлоў.
Чытаць цалкам https://nn.by/?c=ar&i=134536
Выйшла з друку другое выданне кнігі літоўскага гісторыка Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV— пачатку XV стагоддзя».
Гэтая праца — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі ВКЛ. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст.
Азнаёміцца са зместам кнігі і даведацца, як яе замовіць, можна на сайце часопіса Arche.
У Брэсце была прэзентавана кніга "Палкаводцы і военачальнікі Першай сусветнай вайны, ураджэнцы Беларусі":
http://zviazda.by/2014/11/60706.html
Выдадзена кніга, распавядае пра малавядомыя старонкі гісторыі заходне-беларускіх тэрыторый у 1920-1940 гг. Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Менску на пачатку 2015 года.
Мельнікаў І. Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг./ І.Мельнікаў:Галіяфы, 2014. – 429 с.:іл.
Тэма язычніцтва ў апошнія часы прыцягвае нямала ўвагі. У суседніх краінах з’явілася шмат папулярных кніг па дадзенай тэматыцы (праўда, часта сумнеўнай якасці). З улікам падобных тэндэнцый даўно чакалася выданне, прысвечанае язычніцтву ў Беларусі. “Язычніцтва старажытных беларусаў” стала ці не першай падобнай папулярнай абагульняючай кнігай па гэтай тэме, якая скіравана на шырокае кола чытачоў.
Выйшла кніга Віктара Цемушава пра ўсходнія межы Вялікага Княства Літоўскага
(цвёрдая вокладка, 464 старонкі + укладка з каляровымі картамі на 32 старонкі).
Убачыла свет кніга гісторыка Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”
Выданне прысвечана гісторыі савецка-польскага памежжа ў міжваенны перыяд. У кнізе вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі, стварэнню савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёну з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года.