Галерэя
1517 – 1525 гг. Гравюры кніжных выданняў Ф. Скарыны – найбольш раннія ілюстрацыйныя гравюры ў славянскім друку. Змяшчаюць 52 ксілаграфіі: 47 у пражскіх выданнях і 5 у віленскіх, а таксама больш за 500 заставак і 900 ініцыялаў. Упершыню ў кірыліцкім друкарстве Ф. Скарына ўвёў тытульны ліст, фаліяцыю старонак, калантытулы, сцішыцы, […]
У сярэдзіне XVIII ст. назіраецца палітычны і эканамічны ўпадак Рэчы Паспалітай. З актыўным пашырэннем каталіцызма інтэнсіўна ўзводзіліся шматлікія касцёлы з пышнымі і багатымі інтэр’ерамі, дзе вялікая ўвага надавалася жывапіснаму і скульптурнаму аздабленню. Таксама ў старыя храмы, якія пацярпелі падчас пажараў і войн, ўмацоўваліся новыя алтары. Па-ранейшаму вялікая роля належала іезуітам. […]
Вялікі князь літоўскі — найвышэйшы княжацкі тытул у Вялікім Княстве Літоўскім. Вялікі князь быў кіраўніком дзяржавы ў XIII — XVIII ст. Яму былі падначалены князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі. Галерэя малюнкаў Яна Матэйкі
Сённяшні Мінск мала чым нагадвае той губернскі горад, якім ён быў у канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Публікуем архіўныя фота горада на Свіслачы. Гэтыя здымкі дапамагаюць стварыць уяўленне аб тым, як будучая сталіца Беларусі выглядала 100 гадоў таму. © www.istpravda.ru & humus
Мірскі замак на фотаздымках з Нацыянальнага архіва Польшчы (Narodowe Archiwum Cyfrowe (NAC) 1918-1939 гадоў