Кейданская унія — дамова паміж магнатамі Вялікага княства Літоўскага і Каралём Швецыі Карлам X Густавам, падпісанная па ініцыятыве Януша Радзівіла у 1655 годзе падчас “Крывавага Патопа” 1654-1667. Падчас “Патопа” ішла яшчэ і Паўночная вайна 1655-60 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Незадоўга да падзення Вільні групоўка магнатаў і шляхты ВКЛ […]
Шляхта
У «Двараніне польскім» Л. Гурніцкага, які быў своеасаблівай інтэрпрэтацыяй вядомага трактата «Прыдворны» Б. Касцільёне, дзе прымерваліся апісаныя італьянцам звычаі i нормы ферарскага двара да нашага айчыннага жыцця ў часы апошніх Ягайлавічаў, ёсць словы: «Калісьці палякі мелі свой касцюм, але, захапіўшыся модай італьянскай, нямецкай, французскай,.. цяпер яго страцілі…». Гэтыя словы можна […]
Галоўны з’езд Вялікага княства Літоўскага (генеральны з’езд) — надзвычайны агульнадзяржаўны саслоўна-прадстаўнічы орган Вялікага княства Літоўскага, які збіраўся з канца XVI да канца XVII ст. На яго пасяджэннях разглядаліся важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця ВКЛ. Аднак само яго існаванне парушала ўмовы Люблінскай уніі 1569 г. Некаторыя каралі польскія і вялікія князі літоўскія […]
Слуцкія паясы – папулярныя ў 2-й палове XVIII ст. кантушовыя шоўкавыя паясы – абавязковы элемент шляхецкага касцюма, так званага кантушовага строю, які склаўся пад уплывам сармацкай ідэалогіі, пануючай у грамадстве Рэчы Паспалітай з канца XVI да 2-й паловы XVIII ст. Вырабляліся на спецыяльнай мануфактуры – “персіярні”, адкрытай для іх вытворчасці ў Слуцку. Вызначаліся […]
Паўстанне 1831 г. вымусіла царскі ўрад заняцца шляхецкім станам у Беларусі грунтоўна. Усе папярэднія захады цалкам так і не супакоілі мясцовую шляхту. Мікалай I рабіў вялікія намаганні, каб ліквідаваць шляхецкую апазіцыю. Царская амністыя тычылася толькі земляў былога Каралеўства Польскага і не распаўсюджвалася на Беларусь. Паўстанцаў забіралі ў рэкруты. Царскі ўказ 1831 […]
У Вялікім Княстве зямля дзялілася на прыватную і дзяржаўную, галоўным уладальнікам якой быў манарх-гаспадар. Дзяржаўныя землі пашыраліся за кошт далучэння да краіны новых абшараў. Уладальнікі прыватных земляў мелі права прадаваць, дарыць і мяняць сваю маёмасць. 3 развіццём феадальных дачыненняў колькасць прыватнаўласніцкіх земляў расла і ўтвараліся буйныя латыфундыі. Гаспадароў вялікіх абшараў […]
Тэрмін “шляхта”, на жаль, і сёння часта памылкова перакладаюць як “дваранства”, бо цэлае пакаленне вырасла на падручніках, дзе наша гісторыя была цесна пераплеценая з рускай. Але, калі ва ўсходняй суседкі, дваране былі пры двары і падпарадкоўваліся царскім асобам, то беларуская шляхта, наадварот, кіравала і нават уплывала на выбар караля ў […]
Безумоўна, найважнейшымі падзеямі ў манатонным жыцці шляхецкай сям’і быў прыезд гасцей і адзначэнне святаў. Да гэтых падзей рыхтаваліся доўга і старанна. Увага надавалася не толькі святочнаму сталу, але і забавам. З тых часоў сутнасць святочнага стала не змянілася – галоўнай “прысутнай асобай” на ім былі самыя розныя алкагольныя напоі. Іх […]
Аж да 18 стагоддзя галоўным зімовым святам у беларусаў былі Каляды. Выраз жа “Новы год” не ўжываўся беларусамі аж да эпохі Асветы, гэта значыць, да другой паловы 18 стагоддзя. Хоць самі гэтае свята ў сучасным яго разуменні тады ўжо сустракалі, аднак звалі яго Сільвестрам – у гонар Дня святога Сільвестра, […]