1517 – 1525 гг. Гравюры кніжных выданняў Ф. Скарыны – найбольш раннія ілюстрацыйныя гравюры ў славянскім друку. Змяшчаюць 52 ксілаграфіі: 47 у пражскіх выданнях і 5 у віленскіх, а таксама больш за 500 заставак і 900 ініцыялаў. Упершыню ў кірыліцкім друкарстве Ф. Скарына ўвёў тытульны ліст, фаліяцыю старонак, калантытулы, сцішыцы, […]
адукацыя
У XVII стагоддзі беларус Казімір Семяновіч першым выказаў, абгрунтаваў і апісаў ідэю шматступенчатай ракеты — прататыпа тых ракет, што больш за паўстагоддзя выводзяць на арбіты спадарожнікі і касмічныя караблі і могуць вывесці самую небяспечную зброю. Адбылося гэта, падкрэслім, за два з паловай стагоддзі! да распрацовак айца-заснавальніка сучаснай касманаўтыкі Канстанціна Цыялкоўскага […]
Цяжка пераацаніць значэнне Івана Іванавіча Насовіча (1788-1877) у гісторыі беларускай філалогіі, фалькларыстыкі і этнаграфіі. Ён займае пачэснае месца сярод выдатных дзеячаў культуры ХІХ ст. Яго слушна называюць “беларускім Далем”, супастаўляючы дзве слынныя працы У.І. Даля з кнігамі І.І. Насовіча – “Слоўнікам беларускай мовы” (СПб., 1870) і “Зборнікам беларускіх прыказак” (СПб., […]
Іахім Ігнацы Юзаф Храптовіч нарадзіўся 4 студзеня 1729 года ў маёнтку Ясянец Навагрудскага павета (цяпер вёска Ясянец Гарадзішчанскага пасялковага Савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і Марцыяна Храптовіча і Рэгіны Вайнянкі. Храптовічы паходзілі ад старажытнага шляхецкага і каталіцкага роду герба “Адравонж”. Пачатковую адукацыю Іахім Храптовіч атрымаў дома пад кіраўніцтвам ксяндза […]
Калыскай усходнеславянскага i беларускага кнiгадрукавання стала Прага, а потым і Вiльня. Станаўленне кнiгадрукавання на беларускiх землях у iх сучасных межах адбываецца з сярэдзiны XVI ст. i звязана з уздымам рэфармацыйнага руху ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. У другой палове XVI – першай палове XVII ст. на тэрыторыi заходняй Беларусi, дзе дзейнiчалi […]
Культура Беларусі ў дарэформенны перыяд генетычна звязана з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся і новымі своеасаблівымі рысамі. Галоўныя з іх – свецкасць культуры і рацыяналізм. Царква згубіла самастойную ролю ў асвеце і культуры. Манаполія рэлігійнага светапогляду была парушана. Аднак рацыяналізм XVIII ст., які звязаны з распаўсюджваннем ідэалогіі і культуры […]
Магчымасць атрымліваць вышэйшую адукацыю на радзіме ў ліцьвінскай моладзі з’явілася пасля адкрыцця Віленскай акадэміі. У 1579 г. калегіюм, які дзейнічаў у сталіцы дзяржавы, прывілеем вялікага князя Сцяпана Батуры (Стэфан Баторый) быў пераўтвораны ў першую ва Усходняй Еўропе акадэмію з усімі правамі ўніверсітэта. Новая навучальная ўстанова, такім чынам, вызвалялася ад падаткаў і набывала […]
Школы і калегіюмы Вялікае Княства Літоўскае мела разгалінаваную сістэму адукацыі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы розных роўняў. Гістарычныя крыніцы паведамляюць пра гарадскія школы пры цэрквах і касцёлах, праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх зборах. Вядома пра існаванне школаў пры каталіцкіх храмах у Горадні, Полацку, Менску, Віцебску, Міры, Нясвіжы, Гайне, Мастах, Палонцы, Трабах, Зэльве, Лідзе, Слоніме, […]
Волат беларускага і ўсяго еўрапейскага Рэнесансу нарадзіўся ў сям’і купца ў старажытным Полацку. Адтуль у 1504 г. ён выправіўся па навуку ў Кракаўскі ўніверсітэт, філасофскі факультэт якога скончыў з ступенню бакалаўра. Пазней Скарына стаў доктарам «вольных навук» (філасофіі), а ў 1512 г. з’явіўся ў Падуанскім універсітэце – самым аўтарытэтным у […]