965 – 972 гг. – удзел Смаленскіх крывічоў і дрыгавічоў у ваенных паходах Святаслава Пасля гібелі Ігара ад рук драўлян ў 945 г. кіраванне Кіеўскай дзяржавай узначаліла яго жонка Вольга. Жорстка расправіўшыся з драўлянамі, яна ў 947 г. адправілася ў наўгародскія землі ўсталёўваючы на сваім шляху аброк і даніну. Шлях […]
Варагі
Імя гэтай каралевы сёння невядомае ў Беларусі. Між тым жанчына, якая ўвайшла ў еўрапейскую гісторыю як «Sophie av Minsk og Polotzk», была жонкай аднаго з наймагутнейшых каралёў дацкай гісторыі і заснавальніцай «па кудзелі» дацкай каралеўскай дынастыі. Яе дзеці сядзелі на дацкім, шведзкім і францускім тронах. Беларуская гісторыя разгарнула яшчэ адну сваю […]
У 1992 годзе менскі гісторык Сяргей Тарасаў заўважыў супярэчнасьць паміж афіцыйнай канцэпцыяй хросту Беларусі зь Кіева ля 988 году і фактамі моцных сувязяў тагачаснага Полацку і Турава з Скандынавіяй. Сёньняшні артыкул прысьвечаны малавядомым і сэнсацыйным падзеям хросту палачан каля 986 году, адноўленым на падставе скандынаўскіх крыніцаў. Наш герой – вікінг […]
Пасля смерці Алега ў 912 г. улада перайшла да сына Рурыка – Ігара. Дзяржава, якая дасталася Ігару ў спадчыну перажывала складаны перыяд звязаны з праблемамі знешняй пагрозы і ўнутранага раладу. Актывізацыя качэўнікаў-печанегаў і імкненне зямель Русі выйсці з пад улады Кіева пахіснулі дабрабыт і палітычны ўплыў кіеўскага князя. У 914 […]
Гандлёвы шлях “з вараг ў грэкі”, які ў IX – XII стст. спалучаў Скандынавію з Візантыяй, атрымаў сваю назву ад першага ўпамінання ў “Аповесці мінулых часоў”, скандынаўская назва – Austrvegr. Разам з раней адкрытым Волжскім шляхам яны з’яўляліся асноўнымі воднымі магістралямі ў сувязях скандынаваў і славян з краінамі Усходу. З’яўляўся адным […]
Цэнтрам першага скандынаўскага княства на абшарах сучаснай Беларусі стаўся Полацк. З вікінгамі-русамі наўпрост звязана з’яўленне места Полацкага ў гісторыі. Першае паведамленне пра Полацак датуецца 862 г., калі варажскі конунг Рурык (Rorik) аддаў умацаванае паселішча Полацкае аднаму са сваіх ярлаў: «овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро» [Paszkiewicz 1963:151]. Падкрэслiм, што найбольш […]
Вікінгі ва Усходняй Еўропе з’яўляюцца ў сярэдзіне VIII ст. i працягваюць сваю дзейнасьць да пачатку XIII ст. На жаль, пры мностве гіпотэзаў дагэтуль бракуе праўдападобных крыніцаў. Але калі савецкая «антынарманская» школа была пабудаваная цалкам на міфах пра «русы люд», «раксаланаў», «рэчку Русь», дык шведскія і заходнія гісторыкі заўсёды ішлі ад […]
Як вядома, абшары Полацкай і Кіеўскай Русі вікінгі ўважалі за «Вялікую» альбо «Халодную» Швецыю. У адрозненне ад часткі сучасных шведскіх даследчыкаў якія часам ня ўзгадваюць Полацкага княства ў сваіх працах, не пазначаючы яго на мапах Вялікага Усходняга шляху, вікінгі добра ведалі першую сталіцу Беларусі. У сагах Полацк вядомы як Palteskia/Палтеськ’я. Назоў […]
Рагвалод — першы полацкі князь, імя якога ўпомнена ў гістарычных крыніцах. Ці былі да яго князі ў Полацку? Бясспрэчна, што былі, бо ў летапісе пад 907 г. пра гарады, сярод якіх быў і Полацк, сказана, што ў іх «седяху велнции князи под Ольгом суши». Найбольш спрэчным з’яўляецца пытанне: адкуль з’явіўся Рагвалод […]