Сінагогі на Беларусі былі вельмі распаўсюджаным тыпам рэлігійных пабудоў. Але, нажаль, шматлікія з іх не дайшлі да нашых часоў.
Мінск
Мінскі замак, Стары горад, Старое места, Стары замак, Замкавая гара – умацаваны цэнтр, дзяцінец старажытнага Менска, на аснове якога ўзнік горад і вакол якога ён рос і развіваўся. Пабудаваны ў 2-й пал. XI ст. на 2-метровым узвышшы сярод нізкай мясцовасці правабярэжнай поймы р. Свіслач і вусця р. Няміга. Быў абнесены […]
Гарадзішча на Менцы — месца, дзе быў заснаваны Менск, дзе горад месціўся да 1067 года, калі ён быў спалены кіеўскімі князямі і перанесены да ўпадзення Нямігі ў Свіслач. Тут, на гэтых валах у Х стагоддзі і пачынаўся Менск, якому было наканавана стаць сталіцай Беларусі. Усяслаў Чарадзей, пашыраючы Полацкае княства, захапіў […]
Дзякуючы вайсковаму майстэрству і мудраму кіраванню Ўсяслава Чарадзея з 1084 году да самай яго смерці (1101 год) Полацкае княства існавала без войнаў, Полацк развіваўся як гандлёвы і культурны цэнтр. Усяслаў меў 7 сыноў (магчыма 6) — Давыда, Глеба, Рамана, Расьціслава, Сьвятаслава-Юрыя, Барыса і Рагвалода (у сучаснай гістарыяграфіі лічыцца, што Рагвалод […]
Гарады ўзніклі ў працэсе паглыблення грамадскага падзелу працы – аддзялення рамёстваў ад земляробства. Узнікалі ў найбольш развітых і густазаселеных раёнах, у месцах перасячэння важных шляхоў і зносін. Шэраг гарадоў атрымаў назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны. Першыя гарады ўяўлялі сабой агароджанае (адсюль назва “горад”) умацаванае паселішча. Нярэдка ўтвараліся […]
Турма-замак Пабудаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя астрог у адрозненне ад многіх будынкаў на ўсім працягу свайго існавання выкарыстоўваўся толькі па прамым прызначэнні. Неабходнасць пабудовы новай турмы ў Мінску было выклікана і тым, што стары будынак Мінскага астрога, які знаходзіўя на тым месцы, дзе цяпер размешчана 3-я гарадская бальніца, прыйшоў у пагрозліва […]
Ворагі-сваякі Пачатак «кар’еры» Глеба — традыцыйны. У 1090 г. ён пабраўся шлюбам з дачкой князя Яраполка Ізяславіча Анастасіяй. Яе дзед — той самы князь Ізяслаў Кіеўскі, які пасадзіў у поруб Усяслава Полацкага. Дый сам Яраполк Ізяславіч перамог Усяслава ў 1071 пад нелакалізаваным гісторыкамі Галацічаскам. Хутка пасля таго, у 1073, Яраполк Ізяславіч мусіў […]
Самыя раннія паселішчы на тэрыторыі сучаснага Мінска вядомыя з IX стагоддзя. Даліна ракі Свіслач была заселена дзвюма усходнеславянскімі плямёнамі крывічы і дрыгавічы. Каля 980 года тэрыторыя ўваходзіць у склад Полацкага княства. Упершыню згадваецца (Меньскъ, Менскъ, Менескъ) у «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам, калі быў спалены аб’яднанымі войскамі Яраславічаў (вял.кн. кіеўскага — Ізяслава, кн. […]
Сённяшні Мінск мала чым нагадвае той губернскі горад, якім ён быў у канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Публікуем архіўныя фота горада на Свіслачы. Гэтыя здымкі дапамагаюць стварыць уяўленне аб тым, як будучая сталіца Беларусі выглядала 100 гадоў таму. © www.istpravda.ru & humus