Паселішчы Крывінскага тарфяніку – група археалагічных помнікаў ля в. Асавец (Бешаковіцкі р-н) і Галоўск (Сенненскі р-н) на тарфяннікавым пабярэжжы р. Крывінка (54°54’58” N, 29°32’40” E). Адносяцца да эпохі неаліту і бронзавага веку (4-е – сяр. 2-га тыс. да н.э.). Частка матэрыялаў адносяцца да паўночнабеларускай культуры. На сённяшні дзень у мікрарэгіёне […]
бронзавы век
Сярэднедняпроўская культура (2-я пал. III – 1-я пал. II тыс. да н. э.) – археалагiчная культура, якая у часы позняга неаліту займала тэрыторыю Сярэдняга, а з ранняга бронзавага веку – і Верхняе Падняпроў’е. Сфарміравалася пад уплывам культур шнуравой керамікі. Па іншай версіі фарміраванне культуры адбылося на мясцовай аснове пры актыўным […]
Археалагiчная культура плямён позняга неаліту і ранняга бронзавага веку, якая займала тэрыторыю сучасных Віцебскай, Паўночнай Мінскай, Паўднёвай Пскоўскай абласцей і ў суседніх з імі рэгіёнаў. Сфарміравалася на аснове крывінскага варыянта нарвенскай культуры і пад уплывам культур шнуравой керамікі. Адметнай асаблiвасцю культуры на ранняй стадыі з’яўляюцца вялікі вострадонны посуд са зведзеным […]
Тшцінецкае культурнае кола — агульнасць помнікаў, якая існавала ў эпоху бронзы на тэрыторыі цэнтральна-ўсходняй Еўропы. Датуецца XIX—XI стст. да н. э. Спачатку разглядаліся як асобная культурная адзінка (тшцінецкая культура), пазней як комплекс культур альбо як 3 асобныя культуры (тшцінецкая, камароўская, сосніцкая). Помнікі, як правіла, размяшчаюіцца на ўскраінах тэрас і на ўзвышшах […]
У познім неаліце, i асабліва ў бронзавым веку шырока распаўсюдзілася земляробства. Аднак на спрэе залесеных землях ім займацца было цяжка. Давялося высякаць лясы i хмызняк. А гэта ў сваю чаргу запатрабавала вялікай колькасці крамянёвых сякер. Крэменю, што сустракаецца на паверхні, даволі шмат на Беларусі, асабліва на захадзе i на Пасожжы. Аднак такі матэрыял […]
Пач. 2-га тыс. – VIII-VII ст. да н.э. Бронзавы век наступае ў нашай першабытнай гісторыі, калі на тэрыторыі Беларусі людзі навучыліся выплаўляць медзь і бронзу. Ён распачаўся на папачатку II тыс. да н.э. і працягваўся амаль паўтары тысячагоддзі. Аднак з-за адсутнасці мясцовай сыравіны першых металічных вырабаў сустракалася мала. Гэта былі […]