“Каляндарны бунт” у Полацку Ператварыўшыся ў сур’ёзную эканамiчную сiлу, гараджане заставалiся прынiжаным падатным саслоўем. Iх iнтарэсы апынулiся ў рэзкай супярэчнасцi, па-першае, з прывiлеямi свецкiх i духоўных феадалаў, а, па-другое, унутры горада назiралiся пэўныя непаразуменнi памiж асобнымi сацыяльнымi групамi. Вось чаму насельнiцтва гарадоў i мястэчак Беларусi вяло ўпартую барацьбу за свае […]
Паўстанні
Паўстанне пачалося 9 лістапада 1918 года ва Усвяцкай ды Касплянскай валасцях Веліжскага павета. Апошняй кропляй да выступлення стала ваенная мабілізацыя грамадзян 1893 — 1898 гадоў нараджэння. Быў выстаўлены лозунг „Далоў Саветы!“, паўстанцы патрабавалі таксама аднаўлення манархіі. Сярод удзельнікаў паўстання былі афіцэры Белае гвардыі, памешчыкі, духавенства, але галоўным чынам, гэта былі […]
Перадумовы Слуцкага паўстання. Зусім не выпадкова, што гэтае антысавецкае паўстанне выбухнула на слуцкай зямлі. Якраз тут, у Слуцку, з верасня 1917 г. пачала працаваць першая ў Беларусі беларуская гімназія. Случчына вылучалася заможнымі сялянскімі гаспадарамі. У часы БНР узнік Беларускі нацыянальны камітэт Случчыны. Гэты камітэт ствараў па населенных пунктах мясцовыя рады, […]
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне, якое выбухнула ў 1794 г., было накіраванае супраць расейскіх і прускіх акупантаў. Паўстанцы мелі на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., вяртанне Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. і працяг рэформаў Чатырох-гадовага сойму. На чале змагароў стаў Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, які 24 сакавіка абвясціў у Кракаве Акт […]
1794, 1812 і, нарэшце, 1831 год… Ужо каторы раз насельніцтва Рэчы Паспалітай ўздымалася на вызваленчую барацьбу. I гэтая барацьба рабілася часткаю беларускай гісторыі. Беларусь у планах палякаў і рускіх Новы імператар Мікалай I быў выхаваны на прынцыпах рускага мілітарызму, абсалютнага самаўладдзя і шавінізму. Таму ён не мог захоўваць лаяльнага стаўлення […]
У нацыянальна-вызваленчым руху Польшчы ўдзельнічалі розныя сілы, якія ставілі перад сабой розныя мэты. У выніку ідэйна і арганізацыйна аформіліся дзве плыні: «белыя» і «чырвоныя». «Белыя», якія ўяўлялі інтарэсы буйнай і сярэдняй буржуазіі і абшарнікаў, спадзяваліся дамагчыся ўзнаўлення Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. пры дыпламатычнай дапамозе заходнееўрапейскіх дзяржаў. «Чырвоныя» ставілі […]
Да 150-годдзя Паўстання 1863-1864 гадоў рэжысёр Павел Доўнар падрыхтаваў дакументальную стужку “Шляхам паўстанцаў”. Удзел у фільме ўзялі вядомыя пісьменнікі і гісторыкі Уладзімір Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Алесь Радзюк, а таксама святар Леанід Акаловіч і мастак Алесь Марачкін. Рэжысёр фільма Павел Доўнар зазначае, што ідэя стварэння фільма з’явілася ўжо даўно, […]
29 Лістапада 1830 г. у Царстве Польскім пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне, выкліканае комплексам сацыяльна-палітычных прычынаў, звязаных з палітыкай расійскага самадзяржаўя на далучаных пасля падзелаў Рэчы Паспалітай землях. Вясной 1831 г. паўстанцкая барацьба разгарнулася ў Літве, Заходняй і Паўднёвай Беларусі, хоць яе ўсходняя частка заставалася, па вялікім рахунку, спакойнай. Але памылкова было б […]
Паўстанне 1863–1864 гадоў, вядомае ў Беларусі, як паўстанне Каліноўскага — найярчэйшая старонка айчыннае гісторыі ХІХ стагоддзя. Фільм польскіх дакументалістаў паказвае сітуацыю да паўстання, яго ход, прычыны паразы, наступствы няўдачы і ўрэшце ставяць пытанне: ці варта было змагацца? У цэнтры фільму пра паўстанне Каліноўскага лёсы чатырох братоў Брыкчыньскіх: Стэфана, Станіслава, Антонія і Юзэфа. Тры старэйшыя браты, якія актыўна ўдзельнічалі ў […]