“Каляндарны бунт” у Полацку
Ператварыўшыся ў сур’ёзную эканамiчную сiлу, гараджане заставалiся прынiжаным падатным саслоўем. Iх iнтарэсы апынулiся ў рэзкай супярэчнасцi, па-першае, з прывiлеямi свецкiх i духоўных феадалаў, а, па-другое, унутры горада назiралiся пэўныя непаразуменнi памiж асобнымi сацыяльнымi групамi. Вось чаму насельнiцтва гарадоў i мястэчак Беларусi вяло ўпартую барацьбу за свае правы, асаблiва ў канцы XVI – першай палове XVII ст.
З.Ю. Капыскi, адзiн з буйнейшых спецыялiстаў па гiсторыi сярэдневечнага беларускага горада, вылучае у ей чатыры напрамкi:
1. Супрацiўленне росту ўлады феадалаў у горадзе i iмкненне распаўсюдзiць уладу гарадскога самакiравання (магдэбургскае права) на ўсё гарадское насельнiцтва;
2. Барацьба гарадскiх нiзоў супраць свавольства гарадской вярхушкi за захаванне правоў сходу гараджан;
З. Выступленне супраць каталiцкай экспансii;
4. Супрацьдзеянне абмiршчэнню праваслаўнага клiру.
У канцы XVI – першай трэцi XVII ст. па Беларусi пракацiлася цэлая серыя гарадскiх паўстанняў. Адкрыла iм лiк выступленне палачан, якiя адмовiлiся прыняць каляндарную рэформу 1582 г.
Каляндарная праблема адносiцца да лiку тых, што хвалюе чалавецтва i не дае яму спакою на працягу ўсёй гiсторыi. Календаром еўрапейскага сярэднявечча быў юлiянскi, распрацаваны александрыйскiм астраномам Сазiгенам, уведзены рэформай Юлiя Цэзара ў 46 г. да нараджэння Хрыстова i названы iмем iмператара. У 325 г. нашай эры Усяленскi Нiкейскi сабор прызнаў гэту сiстэму вылiчэння часу абавязковай для ўсяго хрысцiянскага свету. Паступова яна ўвайшла ў практыку ўсiх еўрапейскiх краiн, у тым лiку i Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага. Праз яе да 1582 г. хрысцiянскi Усход i Захад былi злучаны адзiным каляндарна-лiтургiчным мастом.
Просты i зручны у сваей аснове сазiгенаўска-юлiянскi механiзм адлiку часу меў недакладнасць – працягласць каляндарнага года была на 11 хвілін 14 секунд большая за астранамiчны, таму за кожныя 128 гадоў назапашвалася памылка на адны суткi, якая к сярэдзiне XVI ст. вырасла да дзесяцi сутак i павярнулася несупадзеннем сапраўднага вяснавога раўнадзенства (поўнi) з каляндарным. Гэта стварала блытанiну ў велiкодных разлiках i святкаваннi хрысцiянскай царквой Пасхi (Вялiкдня), якая паводле рашэння Нiкейскага сабора павiнна адзначацца пасля першага вяснавога раўнадзенства.
На такую недакладнасць ужо ў XIII—XIV стст. звярталi ўвагу заходнееўрапейскiя i вiзантыйскiя вучоныя, якiя прапаноўвалi болып дасканалыя сiстэмы часалiчэння. Вырашэнне каляндарнай праблемы ўзяў на сябе Папа Рымскi Грыгорый ХІІI. У 1578 г. ён заклiкаў да працы лепшых вучоных i некаторыя унiверсiтэты, даручыўшы iм “паправу” iснуючай сiстэмы адлiку часу. Спецыяльна створаная камiсiя, разгледзеўшы распрацаваныя iмi праекты, ухвалiла прапановы iтальянца Луiджы Лiлiа, якiя былi пакладзены ў аснову рэформы календара.
Уведзены дэкрэтам Грыгорыя XIII у 1582 г. новы каляндар быў прагрэсiўнай з’явай у гiсторыi навуковай думкi, паколькi выпраўляў заганы ў адлiку часу. 3 гэтай пастановы бярэ пачатак новы стыль летазлiчэння, па якiм час перасоўваўся на 10 дзён уперад i, такiм чынам, аднаўлялiся “згубленыя” ў юлiянскiм календары 10 сутак. Услед за Iталiяй на новы стыль паступова пачалi пераходзiць iншыя еўрапейскiя дзяржавы. Адной з першых на каляндарную рэформу адгукнулася Рэч Паспалiтая.
Прыстасаваны да патрэб каталiцкай царквы, грыгарыянскi каляндар набыў заходнехрысцiянскую рэлiгiйную афарбоўку, што зрабiла яго непрыдатным для прыняцця на пратэстанскiх i праваслаўных землях. “Лепей разысцiся з Сонцам, чым сысцiся з папам”, — заяўлялi пратэстанты.
Адмоўна паставiўся да новаўвядзення i ўсходнехрысцiянскi свет, бо яно зыходзiла ад Папы Рымскага i падрывала аўтарытэт праваслаўя. Кастанцкi сабор, склiканы ў 1583 г. патрыярхам Iярэмiяй, уважлiва абмеркаваў каляндарнас пытанне i абвясцiў новы стыль i каляндар чарговым эксперыментам Рыма, праведзеным на свой лад, прызнаў iх некананiчнымi i пагражаў пракляццем тым, хто б асмелiўся святкаваць пановаму. 20 лiстапада 1583 г. канстанцiнопальскi патрыярх Iярэмiя звярнуўся да праваслаўнага клiру Рэчы Паспалiтай з заявай аб «няправiльнай змене хрысцiянскага летазлiчэння Папай Рымскiм Грыгорыем XIII», з заклiкам прытрымлiвацца юлiянскага календара i адзначаць Пасху i iншыя святы паводле ўстанаўлення Нiкейскага сабора.
Граматай Стэфана Баторыя 1583 г. грыгарыянскi каляндар уводзiўся на ўсёй тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. Прыняты у каталiцкiм асяроддзi, ён сустрэў рэзкi адпор праваслаўнага духавенства i насельнiцтва. У абароне нацыянальна-культурных i рэлiгiйных традыцый сваiх народаў працiўнiкi рэформы iмкнулiся iзаляваць усходнеславянскi свет ад заходняй цывiлiзацыi. А гэта вылiлася у непрыняцце дасягнення перадавой еўрапейскай астранамiчнай навукi, таксама залiчанай да разраду “лацiнства”. Так, Герасiм Сматрыцкi, хоць i разумеў необходнасць удакладнення календара, але у яго рэформе ўбачыў вялiкае грамадскае i маральнаэтычнае зло i таму выстушў супраць яе. Разгляд пытання аб перавазе таго цi iншага календара ў цеснай сувязi з дагматычнымi i абрадавымi асаблiвасцямi праваслаўя i каталiцызму надаваў лiтаратурнай палемiцы характар нецярпiмасцi. Напэўна, нiдзе больш барацьба вакол календара не набыла такiх вострых форм, як у Рэчы Паспалiтай.
Новаўвядзенне выклiкала ў 80-90 гады XVI ст. сур’ёзныя “каляндарныя” канфлiкты у Полацку, Вiльнi, Львове, паколькi закранала рэлiгiйныя пачуццi i эканамiчныя iнтарэсы людзей. Вось як характарызуе абстаноўку на ўсходзе Беларусi Баркулабаўскi летапiс: “…Року 1583 календар новый выдан за кроля Стефана… На тот же час было великое замешание промежи панами и промеж людми духовными, также и людми простыми было плачу великого, нарекания силного, похвалки, посварки, забуйство, грабежы, заклинания, видячи яко новые свята установляли, праздники отменяли, купцом торги албо ярмарки поотменяли, право было начало пристья антихристова, у таком великом замешанью”.
Адмена святаў паводле старога календара, забарона гандлю i рамеснiцкай дзейнасцi ў каталiцкiя святы, перанос або адмена кiрмашоў выклiкалi народнае хваляванне ў Полацку. Нягледзячы на нацiск з боку ўлад i царквы, у днi каталiцкiх святаў полацкiя гандляры адкрывалi крамы, дзе iшоў гандаль яшчэ больш ажыўлены, чым у будзённыя днi. Рамеснiкi дэманстратыўна працавалi ў сваiх майстэрнях з ранку да вечара. Калi лентвойт паспрабаваў забаранiць работу i гандаль у святочныя днi, пагражаючы расправай, гараджане хацелi закiдаць яго каменнем. Лентвойт звярнуўся са скаргай да караля. Праз некаторы час ад яго прыбыла грамата. Кароль забараняў палачанам працаваць i гандляваць у днi каталiцкiх святаў, ва ўсякiм разе – не рабiць гэта яўна.
Спасылаючыся на каралеўскае распараджэнне, гарадскiя ўлады запатрабавалi ад жыхароў Полацка “пачцiвасцi” да каталiцкiх святаў, i, магчыма, прыбеглi да карных мер. У адказ на гэта натоўпы гараджан выйшлi на вулiцы. Раздалiся крыкi, што трэба разграмiць касцёл i езуiцкую калегiю, спалiць горад i замак, а самiм пайсцi да Масквы. Ваяводскiх слуг, якiя спрабавалi навесцi парадак, гараджане адкрыта паграджалi забiць. Натоўпы народу на вулiцах павялiчвалiся. Пачаўся пагром шляхецкiх дамоў. Уладам з вялiкай цяжкасцю ўдалося падавiць хваляваннi. Службовыя асобы паведамлялi, што жыхары Полацка хваляць рускага цара, лiчаць яго больш прымальным для сябе, чым кароль Рэчы Паспалiтай. Адзiнай крынiцай, якая паведамляе пра падзеi ў Полацку, з’яўляецца пiсьмо Льва Сапегi да Крыштафа Радзiвiла. Паўстанне верагодна адбылося ў 1584 г., у хуткiм часе пасля выдання Стэфанам Баторыем граматы аб увядзеннi каляндарнай рэформы.
“Каляндарныя” хваляваннi прымусiлi ўрад узаконiць права праваслаўных карыстацца старым часалiчэннем i па традыцыi адзначаць свае святы. Стэфан Баторый тлумачыў, што ўвёў новы каляндар не з мэтай уцiску праваслаўных, а “для порядку и справ Речи Поспалитой”. Гэтыя захады Баторыя не змаглi поўнасцю стабiлiзаваць сiтуацыю: пасыпалiся скаргi, пайшлi разборы, “каляндарныя” беспарадкi не спынiлiся. У 1586 г. каралю давялося разбiрацца з полацкiмi мяшчанамi, якiя прымушалi католiкаў, прыняўшых новы стыль, “до захованья свят свойх водлуг старого календаря” i iм на наругу працавалi i гандлявалi ў днi каталiцкiх святаў. Пад пагрозай кары палачан абавязалi шанаваць тыя святы, што адзначае касцёл. Адказам на гэтыя канфлiкты з’явiўся дадатковы каралеўскi указ, каб нiхто не прадаваў у днi святаў i па новаму, i па старому календару. Ад такога падваення святаў, зразумела, цярпелi эканамiчныя iнтарэсы рамеснiкаў i гандляроў. Акрамя таго, гэта теарэтычнае размежаванне вельмi няпроста было ўвасобiць у практыку. Так воляй гiстарычных абставiн наш народ аказаўся падзеленым на дзве часткi: адны жывуць па юлiянскiм, другiя – па грыгарыянскiм часаўспрыманнi. 3 канца XVI ст. да нашых дзён пэўныя каляндарныя ўмоўнасцi з’яўляюцца значнай перашкодай для кансалiдацыi беларускага этнасу.
Каляндарная праблема ў канцы XVI ст. яшчэ больш паглыбiла раскол у хрысцiянстве. Ужо вучоныя таго часу, абмяркоўваючы рэформу, прадказалi, што выгады ад новага механiзма рэгуляцыi сакральнага часу не пакрыюць той блытанiны, якую ён выклiча. Надзею на пераадоленне каляндарнай безданi, што пралягла памiж праваслаўным Усходам i каталiцкiм Захадам, пэўныя колы ўскладалi на царкоўную унiю, падрыхтоўка якой вялася на беларуска-ўкраiнскiх землях.
Выступленнi супраць гарадской адмiнiстрацыi ў Магiлёве i Мазыры
3 пачатку XVII ст. народныя хваляваннi на Беларусi пачасцiлiся. У канцы XVI – першай палове XVII ст. iшла напружаная барацьба сярэднiх i нiжэйшых слаёў Магiлёва супраць гарадской вярхушкi. Прычынай незадавальнення быў падатковы i павiннасны цяжар, беззаконне i свавольства магiстрата пры раскладцы i зборы падаткаў, злоўжыванне ўладай. “Нiзы” дамагалiся пашырэння сваiх правоў, справядлiвага падаткаабкладання, кантролю над дзейнасцю Рады, справаздачнасцi магiстрата аб грашовых выдатках. Гараджане даносiлi каралю аб злоўжываннях, стварылi свой кантрольна-дарадчы орган з 12-цi чалавек “паспалiтых”, якi наглядаў за дзейнасцю магiстрата, i летам 1606 г. узнялiся супраць купцоў i лiхвяроў, якiя захапiлi ў свае рукi гарадское самакiраванне, чынiлi “великое обтяжение и кривду” насельнiцтву.
Кiраўнiцтва паўстаннем здзяйсняла група рамеснiкаў. 20 чэрвеня 1601 г. паўстанцы ўварвалiся ў памяшканне ратушы i запатрабавалi, каб яна спынiла фiнансавыя злоўжываннi. Спроба членаў магiстрата арыштаваць киращника пащстання не ўдалалася. Не дабiўшыся патрабаванняў паўстанцаў, 25 чэрвеня велiзарны натоўп заняў ратушу i разагнаў старую Раду, якая складалася з лiхвяроў, купцоў, кiраўнiкоў цэхаў. У лiпенi гараджане выбралi новую Раду, якая кiравала городам больш за 2 гады.
Летам 1606 г. у Магiлёве вырашаўся канфлiкт памiж вярхамi i асноўнай масай гарадскога насельнiцтва, якая настойвала на захоўваннi яе саслоўных правоў i iнтарэсаў, узурпiраваных багатай вярхушкай, што захапiла ўладу ў горадзе. Гарадскiя нiзы, г.зн, плебейская частка жыхароў, заставалася ў баку ад барацьбы. Вынiкам такога руху стала прымiрэнне старой i новай Рады. Пасля доўгiх перагавораў памiж iмi ў 1608 г. быў заключаны “угодный лист”, паводле якога новая Рада пасля заканчэння тэрмiну сваiх паўнамоцтваў павiнна была здаць уладу старой Радзе. У новую Раду ўводзiўся стаўленiк гарадской вярхушкi – пiсар старой Рады Нiкодым Тапiчэўскi. Аднак пагадненне не зняло супярэчнасцей, не ўтаймавала беззаконня дзеянняў Рады, у якой па-ранейшаму галоўную ролю адыгрывала багатае купецтва, цэхмiстры. Глеба для барацьбы заставалася, “бунты и распри в Могилеве разрослись”, – пiсаў гарадскi войт Яраш Валовiч.
Барацьба ўспыхнула з новай сiлай у 1610 г., прыняўшы характар адкрытага паўстання. Гараджане Iван Харкевiч, Мiкiта Мiльковiч, Гаўрыла Iвановiч, Мiхаiл Чабатар, Лазар Мiхайлавiч, Максiм Тальбыш i Iсай Шчэнсны «адгаворвалi просты народ ад падпарадкавання ўладам, забаранялi даваць магiстрату ўстаноўленыя падаткi i зборы, пагражалi магiстрату, простых людзей заклiкалi не падпарадкавацца ўладам, нападаяi на ратушу i ўзламалi браму, ударылi ў набат i заклiкалi да выступлення супраць рады».
Аднак спроба ўзняць паўстанне ў 1610 г. пацярпела няўдачу. Для падаўлення паўстання былi выкарыстаны войскi. Пяць найбольш актыўных кiраўнiкоў паўстання былi абезгалоўлены. Многiя яго ўдзельнiкi кiнуты ў турму з наступным выгнаннем з горада, iх маёмасць канфiскавана.
Повад для абурэння жыхароў Мазыра даў мясцовы стараста, якi падпарадкаваў сваёй уладзе частку мяшчан, аб’явiў iх сваiмi падданымi i пазбавiў магдэбургскага права. У адказ на гэта ў кастрычнiку 1615 г. гарадскi плебс ўзняўся на паўстанне. Гэта з самага пачатку надало руху востры наступальны характар. Паўстанцы ўтварылi атрад з некалькiх сот чалавек. Узброiўшыся мушкетамi i iншай зброяй, яны напалi на замак, дзе знаходзiлiся стараста, замкавая адмiнiстрацыя, шляхта. У час сутычкi былi забiты некалькi чыноў адмiнiстрацыi. Паўстанцы заявiлi аб сваей адмове ад уплаты падаткаў i пабораў у казну, арыштавалi гарадскую вярхушку.
Гнеў паўстанцаў абрушыўся таксама на арандатараў, шляхту, якая жыла ў горадзе. Навакольнай шляхце было забаронена заязджаць у горад пад страхам смяротнай кары. Блакiраваўшы замак, паўстанцы захапiлi ў горадзе ўладу, выбралi войта i ўсе належныя казне паборы былi перададзены ў даход горада.
Паўстанне гараджан Мазыра, распачатае як барацьба за захаванне саслоўных гарантый, у хуткiм часе разгарнулася ў сацыяльна-палiтычны рух гарадскiх нiзоў супраць пануючага класа i гарадской вярхушкi. Вартая ўвагi такая мера, ужытая паўстанцамi, як забарона шляхце з’яўляцца ў горадзе. Гэта адзiны выпадак сярод захаваўшыхся звестак пра барацьбу гараджан, але ён ярка адлюстроўвае ўсю вастрыню сацыяльнага супрацьстаяння ў горадзе. Як закончылася паўстанне, крынiцы не паведамляюць. 3 судовага разбору ў вялiкакняжацкiм судзе можна меркаваць, што яно цягнулася некалькi месяцаў. Суд вымушаны быў пайсцi на ўступкi паўстанцам. У 1622 г. ён прыняў рашэнне, паводле якога мяшчане, што знаходзiлiся пад уладай замка, атрымалi магдэбургскае права i перадавалiся пад юрысдыкцыю гарадскога самакiравання, у даход горада быў адданы шэраг пабораў з гандлю i рамяства.
Антыунiяцкiя хваляваннi
Пралiкi, дапушчаныя пры распаўсюджваннi унiяцтва полацкiм архiепiскам Язафатам Кунцэвiчам, i актывiзацыя праваслаўнай апазiцыi прывялi да шэрагу выступленняў на ўсходзе Беларусi, дзе былi больш моцныя пазiцыi праваслаўя, на мяжы 10—20-х гадоў XVII ст. У сваей зацятасцi ўладыка полацкi пераступiў небяспечную мяжу, за якой пачыналася жорсткасць: зачыняў праваслаўныя цэрквы, праследаваў працiўнiкаў унii. Яго дзейнасць да таго распалiла атмасферу на паўночным усходзе Беларусi, што выклiкала сур’ёзную трывогу ўлад. 3 асуджэннем метадаў Кунцэвiча выступiў у 1621 г. канцлер Леў Сапега. На думку канцлера, грубыя метады распаўсюджвання унii сталi прычынай таго, што палачане ўзбунтавалiся супраць свайго архiепiскапа, што маскавiты не жадаюць мець у сябе на троне польскага каралевiча Уладзiслава, што ў краiне такiя вялiкiя неўладкаванасцi. Сапега папярэджваў Кунцэвiча, што яго дзейнасць можа прывесцi да “вялiкага абурэння i кровапралiцця”.
Распальванню антыунiяцкiх настрояў у епархii спрыяла дзейнасць вядомага пiсьменнiка – палемiста i ўплывовага царкоўнага дзеяча Мялецiя Сматрыцкага, якi ў 1620 г. быў прызначаны патрыярхам на полацкую епiскапскую кафедру, ужо занятую ў 1618 г. Кунцэвiчам. Атрымалася двоеўладдзе. Сматрыцкi абаснаваўся у Вiлыii, абвясцiў аб адлучэннi Язафата ад царквы i разаслаў па епархii граматы, у якiх дыскрэдытаваў свайго канкурэнта.
У 1619 г. архiепiскап – унiят, заручыўшыся граматай Жыгiмонта III на падпарадкаванне сабе ўсiх праваслаўных цэркваў Полацкай епархii, накiраваўся ў Магiлёў з цвёрдым намерам увесцi там унiю. Даведаўшыся аб наблiжэннi Кунцэвiча, магiлёўцы зачынiлi гарадскую браму i навялi на “душахвата” гарматы, пагражаючы яму смерцю. калi ён задумае пранiкнуць у iх горад. Кунцэвiч паскардзiўся на жыхароў Магiлёва ў Варшаву. Жыгiмонт III расцанiў iх учынак “як абразу не толькi полацкага ўладыкi, але i нашай каралеўскай улады” i загадаў “iнiцыятараў i зачыншчыкаў гэтага абурэння i бунту пакараць смерцю”. Каралеўскi суд прыгаварыў 20 гараджан да смяротнай кары, а ўсе праваслаўныя цэрквы i манастыры з iх маёмасцю перадавалiся пад юрысдыкцыю Кунцэвiча. Усiх праваслаўных манахаў i папоў абавязалi падпарадкавацца унiяцкаму архiепiскапу, а мяшчанам забаранiлi ўмешвацца ў царкоўныя справы. За кожны выпадак парушэння судовага прыгавору ўстанаўлiваўся штраф.
У 1621—1623 гг. адбылiся антыунiяцкiя выступленнi ў Вiцебску. Повадам для паўстання з’явiўся арышт па загаду Кунцэвiча праваслаўнага папа Iллi, якi ранкам 12 лiстапада 1623 г. праводзiў за горадам тайнае багаслужэнне. У 7 гадзiн ранiцы ў Вiцебску ўдарылi званы. 3 усiх канцоў горада i з навакольных вёсак натоўпы людзей залоўнiлi вулiцы горада. Каля тысячы чалавек з крыкамi “Смерць драпежнiку –душахвату” рынулiся да рэзiдэнцыi Кунцэвiча. Разламаўшы плот i вароты, уварвалiся ў двор. У той час, як адны распраўлялiся з уладыкам, iншыя збiвалi епiскапскiх слуг, трэцiя абклалi саломай дом i падпалiлi яго. Труп Кунцэвiча кiнулi ў Дзьвiну. Разграмiлi рэзiдэнцыю архiепiскапа, захапiлi каштоўнасцi, грошы, зерне, шматлiкiя дакументы. Хваляваннi ў Вiцебску працягвалiся да канца лiстапада. Захады гарадскiх улад па iх падаўленню былi малаэфектыўныя. Народны гнеў зведалi на сабе i прадстаўнiкi гарадскiх улад. Паўстанцы да паўсмерцi збiлi вiцебскага лентвойта.
Па загаду караля ў Вiцебску адбыўся надзвычайны камiсарскi суд на чале з Л. Сапегам. Камiсары правялi расследаванне i вынеслi жорсткi прыгавор. 120 чалавек былi прыгавораны да пакарання смерцю (100 з iх прыгавораны завочна, бо збеглi), астатнiя да iншых мераў пакарання. Маёмасць пакараных была канфiскавана. Горад быў пазбаўлены магдэбургскага права i ўсiх прывiлеяў, але праз некалькi гадоў яны былi вернуты Вiцебску за перамогу над маскавiтамi. Акрамя таго, за прычыненую шкоду жыхары горада павiнны былi заплацiць штраф у памеры 3079 талераў. Ужо праз год пасля забойства Рым абвясцiў Язафата блажэнным, а ў 1867 г. папа Пiй IX кананiзаваў мучанiка. Мошчы полацкага святога захоўваюцца ў Рыме, у галоўным Храме католiкаў свету – саборы св. Пятра.