Смаленская вайна 1632—1634 гг., або вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы 1632—1634 гг. вялася Расіяй супраць Рэчы Паспалітай за Смаленскую, Чарнігаўскую і Северскую землі Рэчы Паспалітай. Адбывалася ў час Трыццацігадовай вайны ў Заходняй Еўропе.
Ваенныя дзеянні былі адкрыты маскоўскім бокам 10 верасня 1632 года. Найважнейшай мэтай вайны павінна была стаць здабыча Смаленска, буйнейшай памежнай крэпасці, якая мела ключавое стратэгічнае значэнне на шляху Вільна-Масква. На працягу пятнаццаці месяцаў у 1632-1634 гадах тут трывалі бітвы, якія мелі вырашальнае значэнне. Сутыкненні, якія адбываліся ў іншых раёнах польска-маскоўскага памежжа, мелі перыферыйны характар i не ўплынулі ў значнай ступені на ход канфлікту.
Падчас трывалай аблогі і бітваў абодва бакі направілі пад Смаленск звыш 55 000 салдат, a на ўзвышша навокал горада была сцягнута велізарная колькасць артылерыйскага і інжынернага абсталявання. Маскоўская армія, як i польска-літоўская, істотна адрозніваліся ад іншых тагачасных армій. Па абодва бакі ядром войска сталі палкі, сфармаваныя паводле найноўшых узораў, запазычаных з Заходняй Еўропы. Кіраўнікі Рэчы Паспалітай і Маскоўскага царства прымянілі таксама шведскія і галандскія метады бітвы, выкарыстоўваючы у беспрэцэдэнтных маштабах палявыя ўмацаванні. Па гэтай прычыне, абедзве арміі змагаючыся пад Смаленскам, як i тактыка, якая там была застасавана выклікаюць захапленне і ў цяперашні час.
Нягледзячы на вялізныя ваенныя намаганні і мноства замежных дарадцаў, маскоўская армія ня здолела захапіць Смаленск, a па прыбыцці аб’яднанай польска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам Уладзіслава IV была аточаная i мусіла капітуляваць. Праз тры з паловай месяцы падпісаны Палянаўскі мірны дагавор, які быў адным з самых выгадных дагавораў, якія заключала Рэч Паспалітая з Масквой.
Смаленская вайна была аддаленым фронтам Трыццацігадовай вайны, была эфектам палітыкі Масквы праз шведскую дыпламатыю і рэпрэсіўныя тэндэнцыі пануючых колаў Крамля пасля Дэулінскага перамір’я. Да антыпольскіх інтрыг, якія падаграваліся праз агентаў Пратэстанцкай Уніі, далучыўся ў той час таксама Стамбул, што выклікала рост напружанасці з Атаманскай Портай, і ў рэшце рэшт рэйд Абазы-пашы нa Ўкраіну ў 1633 r. У такой сітуацыі, перамога Ўладзіслава IV пад Смаленскам стала не толькі выдатным пачаткам яго праўлення, а і сур’ёзным поспехам нa міжнароднай арэне. Вымусіла Турцыю адмовіцца ад ваенных планаў скіраваных супраць Рэчы Паспалітай i ўзмацніла пазіцыі дзяржавы да будучых перамоваў са Швецыяй.
Палянаўскі мір, маючы пэўныя мінусы, ў цэлым быў поспехам для Рэчы Паспалітай. Ён пацвердзіў перавагу Рэчы Паспалітай над Масквой i нa 26 гадоў замацаваў усходнія межы дзяржавы. Краіна прыняла яго з неапісальнай радасцю, a караля, які вяртаўся са Смаленшчыны віталі паўсюдна авацыямі, усхвалялі яго ў прамовах і шматлікіх паэтычных творах. Нягледзячы на турэцкую небяспеку, дарадчы сойм у ліпені 1634 г. затраціў шмат дзён нa падзякі манарху, таму і быў названы „соймам удзячнасці”. У суме агульны кошт смаленскай вайны склаў каля 6 450 000 злотых. Для параўнання, вайна са Швецыяй, якая закончылася ў 1629 г., каштавала 12 000 000 злотых, a прынесла толькі ганебнае Альтмаркскае перамір’е. Перамога над Масквой, у выніку якой быў заключаны выгадны для дзяржавы мірны дагавор, была аплачана адносна невялікім коштам.
Наступствы вайны аказаліся больш цяжкімі для Маскоўскай дзяржавы. Царская казна была пустая, заходнія уезды зруйнаваныя польскімі і літоўскімі войскамі, a паўднёвыя – татарамі. Ваяводы павінны былі змагацца з бандамі дезерціраў, a ў Крамлі шукалі вінаватых у бедстве. Супраць Шэіна было высунута шмат абвінавачванняў, прадпісваючы яму як некампетэнтнасць, так i відавочную здраду. Перад судом паўстаў таксама і Арцемій Ізмайлаў, і гэтыя два камандзіры былі пакараныя смерцю. Іх маёмасць была канфіскавана i раздана царскім стаўленнікам. Трагічны лёс спаткаў і сем’і абодвух начальнікаў, якіх катавалі, a потым саслалі ў Сібір.
Падчас Смаленскай вайны Маскоўская дзяржава ўпершыню выставіла армію, абучаную i ўзброеную з большага паводле найноўшых заходнееўрапейскіх узораў. Тым не менш, расійскія гісторыкі сцвярджаюць, што сілы, якія Масква кінула тады на фронт, былі недастатковымі, каб супрацьстаяць арміі Рэчы Паспалітай. Ацэньваючы іх праўда як досыць шматлікія, аднак падкрэсліваючы, што пераважалі ў іх традыцыйныя вайсковыя фармацыі, якія складаліся перш за ўсё са слаба абучанай шляхецкай конніцы, баявую вартасць якой можна прыраўняць да польска-літоўскага паспалітага рушання. Нават пры колькаснай перавазе яны не маглі супрацьстаяць прафесійнай еўрапейскай арміі. Падкрэсліваецца, што рэформа царскай арміі была распачата занадта позна, менш чым за два гады да вайны, была праведзена паспешна i канчаткова не ўдалося яе закончыць.
Паводле розных падлікаў, супраць Рэчы Паспалітай кінута ў 1632-1634 гг. панад 60 000 салдат, з якіх палкі абучаныя i ўзброеныя паводле заходнееўрапейскіх узораў склалі менш 30%. У бітвах удзельнічала 7 палкоў іншаземнага аўтарамента, a 3 другім не пашанцавала ўзяць удзел у вайне, хоць былі аддадзены загады аб iх накіраванні на фронт. Расійскі гісторык Чарноў падкрэслівае, што „ по своему удельному весу в войске, посланном под Смоленск численностью в 34 500 человек, полки нового строя не могли оказать решающего влияния на ход войны”1. Польскае камандаванне накіравала пад Смаленск 22 000 чалавек i мела крыху меньшую колькасць салдат іншаземнага аўтараменту (каля 10 000 пяхоты i 1500 райтарыі). Абучанасць польскіх пехацінцаў, завербаваных падчас вайны, была ня лепшай чым маскоўскіх палкоў „салдацкіх”. Перавага ў конніцы была на польскім баку, аднак Шэін меў магутную артылерыю. На працягу многіх месяцаў маскоўскае камандаванне не змагло выкарыстаць гэтую сваю перавагу супраць абаронцаў Смаленска i К. Радзівіла, які стаяў паблізу ў Краснай. Не пашанцавала ёй таксама выкарыстаць моц сваёй артылерыі першымі тыднямі бітваў з каралеўскай арміяй, якая падыйшла ў кастрычніку 1634 г. зраўняўшыся колькасцю з маскоўскімі сіламі.
Нягледзячы на страту значных тэрыторый памежжа, польска-літоўскае кіраўніцтва, маючы адносна невялікія сілы ад пачатку вайны не толькі стрымлівала праціўніка нa Смаленшчыне, але і старалася атакаваць яго з поўдня. Дзякуючы эфектыўным дзеянням Крыштафа Радзівіла, у Смаленск была дастаўлена падмога і прыпасы, a сістэматычныя, запланаваныя мерапрыемствы прыйшоўшай на дапамогу арміі зрабілі мажлівым разблакаванне горада. Не трэба забываць, што абарона крэпасці і перамога Ўладзіслава IV былі вынікам ня толькі няўдач Шэіна, а таксама доўгатрывалых i цяжкіх бітваў. Менавіта ў ходзе іх каралеўская армія, якая была ўзброена і змагалася інакш, чым тагачаснае царскае войска, паказала сваю перавагу над праціўнікам.
Абодва бакі прымянілі пад Смаленскам шведска-галандскія метады вядзення баявых дзеяў. Акружэнне Смаленска сістэмай маскоўскіх палявых фартыфікацый нагадвала аблогу Брэды іспанцамі падчас трыццацігадовай вайны . Уладзіслаў IV прымяніў тактыку метадычнага „прэсавання” маскоўскіх войскаў вакол Смаленскa. Польская пяхота пачынала ўмацоўваць толькі здабытыя валы i пазіцыі для гармат. І толькі пад прыкрыццем іхняга агня наступалі на ўмацаванні праціўніка. Выціснуўшы маскоўскую армію з пазіцый вакол Смаленскa, польскае камандаванне прымяніла глыбокі абыходзячы манеўр, блакуючы любыя камунікацыі Шэіна з Масквой. На наступным этапе былі акружаны лініі рэдутаў, распачаўшы пастаянную аблогу. Увязненне іх паміж Смаленскам і каралеўскім лагерам на Багданавай Аколіцы i Жаўруковай Гары нагадвала дзеянні А. Валенштэйна пад Нюрнбергам у 1632 г. Для павышэння эфектыўнасці артылерыі выкарыстоўваліся асаблівасці мясцовасці. Напрацягу ўсіх баявых дзеянняў было дасягнута выдатнае супрацоўніцтва польскай конніцы і пяхоты. Апошняя праходзіла на ўздыме ў першай шарэнзе, паліваючы агнём праціўнікa, a конніца абараняла яе флангі або ішла за ёй. Шырока прымяняліся контратакі на тылы i флангі маскоўскіх войскаў, цалкам паралізуючы дзеянні іхняй конніцы . Такім чынам, абедзве арміі прыйшлі да спалучэння заходнееўрапейскіх тактык вядзення боя з роднымі традыцыямi. Смаленская вайна паказала, што польска-літоўская армія пераўзыходзіла з гэтага погляду праціўнікa, таму і была здабыта перамога.
Аднак для Вялікага княства Літоўскага Смаленская вайна 1632 — 1634 гт. мела цяжкія наступствы. Як пісаў Усевалад Ігнатоўскі “здаволілася Польшча, здаволілася і Масква, але аб інтарэсах зьнішчанай Беларусі ніхто не паклапаціўся”2. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы. Многія мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады — абрабаваны і разбураны. Смаленск, як галоўная мэта вайны, хоць і застаўся зацверджаным за Вялікім княствам Літоўскім, але не надоўга. Ужо ў выніку наступнай вайны з Масквой у 1667 годзе Смаленск з навакольнымі землямі зноў адыйдзе да Маскоўскага царства.