Кіпрыян Кандратовіч (28 красавіка 1859 в.Зіневічы (цяпер Лідскі раён) — 31 кастрычніка 1932, маёнтак Гародна, Лідскі павет) — расейскі і беларускі вайсковы дзеяч, член Народнага Сакратарыяту БНР. Кандратовічы — старажытны ліцвінскі род, герб — Сыракомля. Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч нарадзіўся 28 красавіка 1859 г. ў вёсцы Зіневічы (Воранаўскі раён). Вучыўся ў […]
БНР
27 снежня 1918 г. Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню, а затым (у выніку наступлення Чырвонай Арміі і дзейнасці польскіх дабраахвотніцкіх ваенізаваных фарміраванняў) у Гродна. Пад эгідаю ўрада БНР знаходзіліся некаторыя мясцовыя арганізацыі, быў наладжаны выпуск 5 беларускіх газет. Урад БНР у гэты час вёў барацьбу супраць прэтэнзій Польскай […]
У снежні 1917 г. у Менску адбыўся Першы Усебеларускі з’езд (кангрэс), на якім прысутнічалі 1872 дэлегаты з усяго беларускага этнічнага абшару – ад Беласточчыны да Смаленшчыны. Спачатку на кангрэсе, старшынёй якога быў абраны Іван Серада, прагучала прапанова стварыць Беларускую Рэспубліку ў складзе федэратыўнай Расеі. Аднак сярод дэлегатаў усё большую вагу […]
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ажывіўся беларускі нацыянальны рух і на тэрыторыі Усходняй Беларусі. У сакавіку 1917 г. узнікае Беларускі нацыянальны камітэт, які ў выніку паслядоўных змен ператвараецца ў Вялікую Беларускую Раду. Яна прэтэндуе на ролю краёвага палітычнага прадстаўніцтва, у сярэдзіне лістапада 1917 г. патрабуе заключэння міру з Германіяй, аб’яднання акупіраваных немцамі […]
Выспяванне агрэсіі з захаду. Польская дзяржава канчаткова адрадзілася ў лістападзе 1918 г. пасля капітуляцыі Германіі. А ўжо 5 лютага 1919 г. яе кіраўніцтва падпісала з Нямеччынай у Беластоку пагадненне аб замене ў заходняй Беларусі нямецкай улады на польскую. Маладая Польшча прэтэндавала на ўсходнія межы старадаўняй Рэчы Паспалітай, імкнулася як мага болей […]
Перадумовы Слуцкага паўстання. Зусім не выпадкова, што гэтае антысавецкае паўстанне выбухнула на слуцкай зямлі. Якраз тут, у Слуцку, з верасня 1917 г. пачала працаваць першая ў Беларусі беларуская гімназія. Случчына вылучалася заможнымі сялянскімі гаспадарамі. У часы БНР узнік Беларускі нацыянальны камітэт Случчыны. Гэты камітэт ствараў па населенных пунктах мясцовыя рады, […]
Міністэрства беларускіх справаў у Летуве Міністэрства беларускіх справаў у Летуве было ўтворанае ў адпаведнасці з дамоваю паміж Віленскай беларускай радай і Летувіскай тарыбай у лістападзе 1918 г. Тады сама ў склад Тарыбы ўвайшлі шэсць прадстаўнікоў Рады, у тым ліку В. Ластоўскі, I. Луцкевіч, Я. Станкевіч. Юрысдыкцыя міністэрства пашыралася на тэрыторыю былой Гарадзенскай губерні, […]
На пачатку 1919 г. тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі апынулася паміж чатырма ўладамі: нямецкай, якая згортвалася, польскай, савецкай і літоўска-беларускай з цэнтрам у Вільні. Прадстаўніцтва БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі 18 студзеня 1919 г. у Версальскім палацы пад Парыжам пачалася міжнародная канферэнцыя па выпрацоўцы умоваў міру з Германіяй і яе саюзнікамі.Кіраўніцтва […]
Палітычныя пратэсты. Усе дзеячы БНР паставіліся да прэлімінарнай савецка-польскай дамовы рэзка адмоўна і не прызналі яе. 8 лістапада сумесны пратэст супраць савецка-польскай змовы выказалі дэлегацыі Усходне-Галіцыйскай Рэспублікі і БНР, якія прыбылі ў Рыгу для абароны сваіх дзяржаўных інтарэсаў. Перад пагрозай падзелу Беларусі і агрэсіі з боку Расіі і Польшчы 27 кастрычніка […]