Кіеўская культура — археалагiчная культура насельніцтва жалезнага веку, якое ў канцы II – сярэдзіне V ст. займала паўднёвы ўсход Беларусі, значную частку Сярэдняга Падняпроўя, Падзяснення і сумежныя раёны лесастэпу. З’яўляецца прамежкавым этапам паміж зарубінецкай і калочынскай культурамі. Характэрныя асаблівасці культуры: адкрытыя селішчы, як адзіны тып паселішчаў; грубаляпны таўстасценны посуд, сярод […]
культуры
Культура ўсходнелітоўскіх курганоў (Rytų Lietuvos pilkapių kultūra • Культура восточнолитовских курганов, IV – XII стст.) – культура балцкіх плямён, якія пражывалі на тэрыторыі ўсходняй Літвы і паўночна-заходняй Беларусі. Найбольш даследаванымі помнікамі з’яўляюцца курганы, спецыфічнымі рысамі якіх былі: акруглая у плане форма, абкладка каменнымі вянкамі, прадаўгаватыя ямы (на познім этапе). З […]
Вельбарская археалагічная культура (I – пач. V стст.), насельніцтва якой атаясамліваецца з народамі, якія ўваходзілі ў племянны саюз готаў, сфарміравалася ў I ст. на польскім Памор’і. У II ст. адбылося значнае перамяшчэнне носбітаў культуры на паўднёвы ўсход, праз палескія балоты на Украіну і Прычарнамор’е. Назва паходзіць ад могільніка Вельбарк – […]
Паселішчы Крывінскага тарфяніку – група археалагічных помнікаў ля в. Асавец (Бешаковіцкі р-н) і Галоўск (Сенненскі р-н) на тарфяннікавым пабярэжжы р. Крывінка (54°54’58” N, 29°32’40” E). Адносяцца да эпохі неаліту і бронзавага веку (4-е – сяр. 2-га тыс. да н.э.). Частка матэрыялаў адносяцца да паўночнабеларускай культуры. На сённяшні дзень у мікрарэгіёне […]
Днепра-дзвінская культура (VIII ст. да н.э. – IV ст. н. э.) – археалагiчная культура ўсходне-балцкіх плямён, якія ў VIII ст. да н.э. – IV / V стст. н.э. жылі ў басейнах Дзвіны і Верхняга Дняпра. Суіснавала побач і адначасова з культурай штрыхаванай керамікі, з якой мае шмат агульнага. Як і […]
Верхнедняпроўская культура (кан. 5 – 3 тыс. да н.э.) – археалагічная культура неалітычных плямён, якія у канцы 5-га – 3-м тыс. да н.э. насялялі тэрыторыю ўсходняй Беларусі ў басейне Дняпра і яго левабярэжных прытокаў, а таксама ў сярэднім і ніжнім Пасожжы. Помнікі культуры доўгі час былі аб’яднаны ў лакальныя варыянты […]
Калочынская культура (V – VII стст.) – археалагічная культура, носьбіты якой у V-VII ст. насялялі Беларускае Падняпроўе, Пасожжа, Падзясенне, вярхоўі Сулы і Сейма, басейн Ніжняй Прыпяці. Назва паходзіць ад комплекса помнікаў каля в. Калочын (Рэчыцкі р-н). Лёс культуры выпадае на перыяд рассялення славян ва Усходняй Еўропе. Сярод характэрных сваеасаблівасцяў культуры […]
Банцараўская археалагічная культура (V – VIII стст.) – культура, якая існавала ў V – VIII стст. на тэрыторыі Сярэдняй і Паўночнай Беларусі, дзе змяніла днепра-дзвінскую культуру і культуру штрыхаванай керамікі. Назву атрымала ад гарадзішча ля хутара Банцараўшчына пад Мінскам, размешчанага на левым беразе р. Свіслач (зараз вадасх. Дразды) на гары […]
Культура лейкападобных кубкаў (4 000 – 3 000 г. да н. э.) – археалагiчная культура неаліту і энеаліту на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, Польшчы, паўночным захадзе Украіны і (на познім этапе) паўднёвым захадзе Беларусі. Назву атрымала ад формы керамічных вырабаў у выглядзе кубкаў з канічнай шыйкай. Аказала значны уплыў […]