6 ліпеня 2018 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Віленскага Дольнага (Ніжняга замка) — рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх у складзе комплексу віленскіх замкаў. Аднаўленне Ніжняга замка заняло 15 гадоў. Работы па аднаўленні палаца былі пачаты ў 2002 годзе, а 17 сакавіка 2004, прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі А. Бразаўскас і мэр Вільнюса А. […]
Вільня
Не з-за клопату пра беларусаў, а праз свае імперскія планы, вынікам партнёрскіх перамоў Савецкага Саюзу з нацыскай Германіяй для нас стаў т.зв. вызваленчы паход і ўз’яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі. А шмат хто ведае, што пасля такога “ўз’яднання” існавала мяжа паміж Заходняй і Ўсходняй часткамі? Гэтую мяжу пільна ахоўвалі сілы […]
Вільня пад летувіскай уладай Далучэнне Вільні да Летувы прывяло да хуткага росту тут летувіскага насельніцтва, якое раней складала ўсяго 1,5%. 3 этнічнага летувіскага абшару сюды пераязджала чынавенства, ехалі вайскоўцы, паліцыя, перасялялі рабочых і сялянаў. Іншамоўных жыхароў, якіх па-ранейшаму была значная большасць, новая ўлада абвясціла колішнімі летувісамі, якіх трэба вярнуць да […]
Савецка-польская вайна 1920 г. завяршылася падпісаным без удзелу беларускіх палітыкаў (іх не дапусцілі на перамовы) Рыжскім мірным трактатам 1921 г. Паводле яго велізарная частка нашай краіны была далучаная да Польшчы. Гэтыя землі атрымалі назоў «Заходняя Беларусь». Дзяржаўная мяжа прайшла зусім побач з Полацкам, Менскам і Слуцкам. (У пэўны момант бальшавікі […]
19 верасня 1939 г. Чырвоная Армія захапіла Вільню. Адразу пачалася чыстка горада ад так званых антысавецкіх элементаў. Чырвонаармейцы рабавалі гарадскія крамы і нават пешаходаў. Вільню літоўцы атрымалі ад Масквы праз 40 дзён. За гэты час органы НКУС добра папрацавалі, а літоўскія дыпламаты старанна фіксавалі дзейнасць сваіх апекуноў. Было зарэгістравана каля 800 […]
«Вызваленчы паход» у Заходнюю Беларусь Бальшавіцкі СССР 23 жніўня 1939 г. падпісаў з нацысцкай Нямеччынай дамову аб ненападзе, вядомую ў гісторыі па прозвішчах кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў як пакт Молатава-Рыбентропа. Да пакта быў прыкладзены дадатковы сакрэтны пратакол, у якім Сталін і Гітлер дзялілі Польскую дзяржаву на сферы ўплыву. Мяжа […]
Крывы горад Летувіскія гісторыкі трымаюцца думкі, нібыта Вільню заснаваў вялікі князь Гедзімін. Гэта не болей як прыгожая легенда, якая не вытрымлівае праверкі гістарычнымі фактамі. Ужо ў XI ст. на месцы сучаснай Вільні існавала заснаванае крывічамі гарадское паселішча, што першапачаткова называлася Крывым горадам. Славянскае паходжанне меў і пазнейшы назоў – ад ракі […]
Найбольш раннiя сляды гарадскога жыцця, што датуюцца IX— X стст., выяўлены ў Полацку i Вiцебску. Пра узнiкненне беларускiх гарадоў мы даведваемся з летапiсаў, якiя змяшчаюць упамiнанне пра iх у сувязi з рознымi палiтычнымi цi рэлiгiйнымi падзеямi. 3 IX па XIII ст. пiсьмовыя крынiцы называюць больш за 40 гарадоў на тэрыторыi […]
У міжваенным перыядзе (1921 — 1939 гады) Вільня была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцый газет і часопісаў. Праўда, становішча ўвесь час змянялася да горшага, і напярэдадні другой сусветнай […]