Верхнедняпроўская культура (кан. 5 – 3 тыс. да н.э.) – археалагічная культура неалітычных плямён, якія у канцы 5-га – 3-м тыс. да н.э. насялялі тэрыторыю ўсходняй Беларусі ў басейне Дняпра і яго левабярэжных прытокаў, а таксама ў сярэднім і ніжнім Пасожжы. Помнікі культуры доўгі час былі аб’яднаны ў лакальныя варыянты […]
Каменны век
Культура лейкападобных кубкаў (4 000 – 3 000 г. да н. э.) – археалагiчная культура неаліту і энеаліту на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, Польшчы, паўночным захадзе Украіны і (на познім этапе) паўднёвым захадзе Беларусі. Назву атрымала ад формы керамічных вырабаў у выглядзе кубкаў з канічнай шыйкай. Аказала значны уплыў […]
Нарвенская культура (5 500 – 2 100 г. да н. э.) – археалагічная культура неаліту ва Усходняй Прыбалтцы і на поўначы Беларусi. Назва паходзiць ад месца вынаходніцтва на р. Нарва. Вытокі: кундская культура – нарвенская мезалітычная культура. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца дамешак з тоўчаных ракавін у глінянае цеста пры вытворчасці […]
Археалагічная культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (3000 – 2300 г. да н. э.) – культура неаліту на тэрыторыі паўднёва-усходняй Прыбалтыкі і поўначы Беларусі. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца вялікія кругладонныя гаршкі яйкападобнай формы з дамешкамі жарствы ў тоўстых і добра апаленых сценках, арнаментаваныя шчыльнымі гарызантальнымі паясамі з глыбокіх круглых ямак і рамбічных […]
Кундская культура (8000 – 3000 г. да н. э.) – археалагiчная культура эпохі мезаліту на ўсходзе Прыбалтыкі і на поўначы Беларусі. Назва паходзіць ад паселішча каля г. Кунда (Kunda) у Эстоніі. Адметнай рысай культуры з’яўляецца шырокае выкарыстанне прылад працы і зброі з косці і рогу, а таксама пласціначных наканечнікаў стрэлаў […]
Свiдэрская культура − археалагiчная культура позняга палеалiту i ранняга мезалiту якая iснавала ў басейне рэк Вiслы (Польшча), Прыпяцi i Нёмана. Назва паходзiць ад стаянкi Свiдры Вельке (Польшча). Адметная рыса – доўгiя наканечнiкi стрэл лазалiстай формы, вырабленыя з пласцiнаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з грэнскай культурай i […]
Археалагiчная культура фiнальнага палеалiту i ранняга мезалiту (9 000 – 5 000 г. да н. э.) на паўднёвым усходзе Беларусi (Верхняе Падняпроўе). Назва паходзiць ад стаянкi Грэнск (Чачэрскi раён). Асаблiвасць культуры – асiметрычныя наканечнiкi стрэлаў (Грэнскi тып), вырабленыя з адшчэпаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з свiдэрскай […]
У любым школьным падручніку гісторыі вы прачытаеце, што найстарэйшыя стаянкі на тэрыторыі Беларусі знаходзіліся каля вёсак Юравічы Калінкавіцкага і Бердыж Чачэрскага раёнаў (іх узрост — 26—24 тысячы гадоў да н. э.). Супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў распавёў TUT.BY аб сенсацыйных знаходках, самая старажытная з якіх датуецца 250 тысячамі гадоў. […]
Чалавек сучаснага тыпу, які існаваў у эпоху верхняга палеаліту. Краманьёнцы з’явіліся ў Еўропе і за яе межамі каля 50-40 000 год таму назад. Назву атрымалі ад грота Кро-Маньён у Францыi, дзе ў 1868 г. французскі археолаг Э. Лартэ знайшоў 5 чалавечых шкілетаў разам з крамянёвымі прыладамі. Прыйшлі на змену неандэртальцам. Каля […]