Археалагiчная культура плямён позняга неаліту і ранняга бронзавага веку, якая займала тэрыторыю сучасных Віцебскай, Паўночнай Мінскай, Паўднёвай Пскоўскай абласцей і ў суседніх з імі рэгіёнаў. Сфарміравалася на аснове крывінскага варыянта нарвенскай культуры і пад уплывам культур шнуравой керамікі. Адметнай асаблiвасцю культуры на ранняй стадыі з’яўляюцца вялікі вострадонны посуд са зведзеным […]
Каменны век
Працэс звязаны з вытворчасцю крамнёвых вырабаў: прылад працы і зброі у эпоху каменнага веку. Першасная стадыя: расколванне камяню адбойнікам, вылучэнне загатоўкі – нуклеуса для аддзялення ад яго пласін і адшчэпаў для вырабу прылад працы або зброі; другасная стадыя: сколванне лустак, рэтушоўка вырабаў. Па характару апрацоўкі вызначаецца належнасць да той ці […]
Каля 17 тыс. гадоў назад на ўсёй Зямлі i, зразумела, на Беларусі таксама, пачалося імклівае пацяпленне. Яно, як i папярэдняе пахаладанне, не адбывалася плаўна. Ледавік раставаў, адступаў, але надараліся перыяды ў сотні i тысячы гадоў, калі зноў мацнела сібернае дыханне Поўначы. Тады ледавік прыпыняўся або нават зноў пашыраўся на поўдзень, […]
У познім неаліце, i асабліва ў бронзавым веку шырока распаўсюдзілася земляробства. Аднак на спрэе залесеных землях ім займацца было цяжка. Давялося высякаць лясы i хмызняк. А гэта ў сваю чаргу запатрабавала вялікай колькасці крамянёвых сякер. Крэменю, што сустракаецца на паверхні, даволі шмат на Беларусі, асабліва на захадзе i на Пасожжы. Аднак такі матэрыял […]
12-10 тыс. гадоў таму завяршыўся ледніковы перыяд, а з ім і палеаліт. Наступіла эра мезаліту, якая доўжылася да V-IV тысячагоддзяў да н.э. Клімат, раслінны і жывёльны свет патроху набывалі падобны да сучаснага аблічча. Тундра саступае сваё месца глухім лясам. Складваецца падобнае да сёняшняга занальнае размеркаванне расліннасці. Ужо на працягу апошняга […]
6-5 тыс. гадоў назад (~ IV тысячагоддзе да н. э.) у гісторыі першабытнага насельніцтва Беларусі распачаўся заключны этап каменнага веку — новы каменны век, або неаліт (па-грэчаску «νεος» — новы). Ён працягваўся каля 2 тыс. гадоў i характарызаваўся важнымі зменамі ў жыцці нашых продкаў. У неаліце навучыліся ляпіць гліняны посуд, […]
Каля 1 млн гадоў назад на планеце пачалася эпоха Вялікіх зледзяненняў. У выніку на тэрыторыі Беларусі істотна змяніўся жывёльны і раслінны свет. У лясах усё большае месца займаюць хвойныя пароды дрэў. Сярод іх знаходзілі сховішча і нажыву лясныя быкі, ласі, мядзведзі, ваўкі, коні, бабры. Праўда, трапляліся і незвычайныя для нас […]
Дадзеная схема была падрыхтавана навуковым рэдактарам Antropogenez.ru Станіславам Драбышэўскім сумесна з часопісам “Тэхніка – Моладзі” (публікацыя ў часопісе ў красавіку 2012 г.). На партале публікуецца дапоўнены і выпраўлены варыянт “Эвалюцыйнага дрэва”, з улікам самых свежых дадзеных. Глядзець схему трэба знізу ўверх (пачынаючы ад старажытных міацэнавых малпаў). © паводле Antropogenez.ru
Навукоўцы расшыфравалі геном паляўнічага-збіральніка, які жыў 7 тысяч гадоў таму на тэрыторыі Іспаніі. Індывід атрымаў умоўнае імя Ла Бранья 1 (La Braña 1) — па месцы, дзе былі знойдзеныя яго парэшткі, гэта значыць у прыходзе Ла Бранья. Вядучы аўтар даследавання Карлес Лалуэса-Фокс з Іспанскай нацыянальнай даследчай рады сцвярджае, што Ла […]