Гісторыя Беларусі
Беларусь мае цікавую, унікальную ў свеце гісторыю, пра якую нажаль многія ведаюць вельмі мала. На аснове крыніц і паданняў былых часоў мы будзем старацца перанесці вас у свет Вялікага княства Літоўскага і старажытных беларускіх княстваў.
Мы пішам нашы тэксты апіраючыся на аўтарытэтныя выданні, а таксама арыгінальныя крыніцы. Наша мэта – забяспечыць надзейныя веды і прыемнае чытанне.
Перыяд ВКЛ
Наш народ — гэта сукупнасць этнасаў, гэта шматнацыянальны вобраз. На розных этапах гісторыі ў яго фармаванні ўдзельнічалі готы, гепіды, балты, люцічы, палабскія славяне, прусы, ятва, дайнова, крывічы, русіны, габрэі, татары і іншыя народы і народнасці. Асноўны перыяд сваёй гісторыі, з XIII ст. да канца XVIII ст. наш шматнацыянальны народ меў агульную назву — літвіны, аднак у выніку гістарычных падзей дадзеная назва была згублена і нарадзілася новая — беларусы.
“Чалавек без памяці — паталогія. Гэтак жа хворы і народ, які не ведае свайго мінулага…”
Міхась Чарняўскі
гісторык