Адміністрацыйна-тэрытарыяльная, ваенная i судовая рэформы ВКЛ у XVI ст.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа

Адной з першых мер, якая была ажыццёўлена ўрадам ВКЛ у XVI ст., была змена адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, што склаўся ў мiнулым i захаваў многiя рысы пары феадальнай раздробленасцi. У новым дзяленнi на ваяводствы ўдзельныя княствы знiклi. Вiцебская зямля ў 1503 г. ператворана у Вiцебскае ваяводства, у 1504 г. стала ваяводствам Полацкая, у 1508 г. – Смаленская землi. У 1507 г. узнiкае Навагрудскае ваяводства.

Унiфiкацыя адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы была працягнута рэформай 1565—1566 гг. Паводле яе, былi створаны новыя ваяводствы — Брэсцкае, Мiнскае i Мсцiслаўскае, а ўся тэрыторыя ВКЛ была падзелена на 30 паветаў, якiя ўвайшлi у 13 ваяводстваў. Восем з iх цалкам цi ў большасцi сваей склалiся з беларускiх паветаў: Полацкае: Полацкi; Берасцейскае: Берасцейскi, Пiнскi; Вiцебскае: Вiцебскi, Аршанскi; Мiнскае: Мiнскi, Рэчыцкi, з 1569 г. – Мазырскi, якi да гзтага ўваходзiў у склад Кiеўскага ваяводства: Мсцiслаўскае: Мсцiслаўскi; Навагрудскае: Навагрудскi, Ваўкавыскi, Слонiмскi; Вiленскае: Ашмянскi, Лiдскi, Браслаўскi (астатнiя поветы знаходзiлiся на тэрыторыi сучаснай Летувы): Трокскае: Гродзенскi (астатнiя на тэрыторыi Летувы).

Устаноўленыя рэформай межы ваяводстваў i паветаў захавалiся без iстотных змен на тэрыторыi Беларусi да канца iснавання Рэчы Паспалiтай, хаця пасля Люблiнскай унii колькасць ваяводстваў зменшылася да 9, а паветаў – да 22 (з iх 16 былi на Беларусi).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ у канцы XVI ст.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ у канцы XVI ст.

Рэформа 1565-1566 гг. не змагла цалкам пераадолець сапраўдны хаос у адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ВКЛ. У тэрыторыi паветаў i ваяводстваў уклiньвалiся каралеўскiя эканомii, iснавалi таксама воласцi, войтаўствы, староствы, дзяржавы, графствы, намеснiцтвы, ардынацыi. Тым не менш утварэнне ваяводстваў i паветаў было перспектыўным крокам, накiраваным на далейшую цэнтралiзацыю дзяржавы.

Ваенная рэформа

Пасля рэформы ваяводствы сталi таксама i ваеннымi акругамi. Агульнае камандаванне ўзброенымi сiламi даручалася ваяводам i iх памочнiкам кашталянам, павятовае войска ўзначальваў маршалак. Пад кiраўнiцтвам гэтых асоб павiнны былi выступаць усе ваенна-абавязаныя ваяводства.

Вайсковая служба ў Вялiкiм княстве была ўдзелам феадальнага саслоўя. Дробная шляхта павiнна была асабiста прысутнiчаць у войску. Тыя, хто меў маёнткi i падданых, абавязаны былi яшчэ пастаўляць узброеных воiнаў. У Статуце 1566 г. падкрэслiвалася, што вайсковая служба з’яўляецца ганаровым абавязкам шляхты, а заняткi рамяством i гандлем ганьбяць яе. У асобным артыкуле гаварылася, што “шляхцiч, якi пераехаў у город i торг мескiй ведучы або шынк в дому маючы, або ремесло робечы”, губляў свае правы. Але яго дзецi мелi права вярнуцца да “рыцарскай справы” з поўным захаваннем iх шляхецкiх правоў i годнасцi.

Усе ваяводствы выстаўлялi прыблiзна аднолькавы кантынгент воiнаў ад агульнай колькасцi жыхароў. Улiчваючы, што ў ВКЛ большасць насельнiцтва былi беларусы i ўкраiнцы, менавiта з iх складаўся галоўны кантынгент узброеных сiл дзяржавы. А пасля Люблiнскай унii — з беларусаў. Паводле “попiсу” 1528 г. (iмяннога спiсу шляхты з указаннем колькасцi выстаўленых узброеных коннiкаў), войска ВКЛ болей як на 60% складалася з ураджэнцаў Беларусi. 3 гзтага попiсу мы даведваемся пра беларускiя каранi родаў Хмяльнiцкiх, Панятоўскiх, Касцюшкi.

Судовая рэформа

На працягу XVI ст. адбылiся значныя змены i ў судовым ладзе ВКЛ. У гэты час назiраецца парушэнне тыпавога для сярэднявечча прынцыпу, згодна з якiм органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалi судовыя функцыi. Другая тэндэнцыя – набыццё судовым ладам саслоўнага характару – стварэнне судоў для шляхты, мяшчан, сялян, духавенства, татар, яўрэяў, хаця пры гэтым захоўвалiся i агульнасаслоўныя ўстановы. Суды ВКЛ падзялялiся на вышэйшыя, так цi iнакш звязаныя з вялiкiм князем, i мясцовыя, якiя дзейнiчалi у ваяводствах i паветах.

Самым высокiм судовым органам быў вялiкакняжацкi, цi гаспадарскi суд, суд паноў-Рады i iх разнавiднасцi: соймавы суд (праводзiўся князем i панамi раднымi ў час сойма) суд камiсарскi, асэсарскi i скарбовы трыбунал. У 1581 г. быў створаны i ў 1582 г. пачаў працаваць Трыбунал ВКЛ (Галоўны суд) – вышэйшы апеляцыйны суд дзяржавы, якi абмежаваў судовую ўладу вялiкага князя i паноў-Рады. Ён складаўся з 46 суддзяў, якiх штогод выбiрала шляхта на павятовых соймiках. Сесii Трыбунала праводзiлiся ў Вiльнi, Мiнску, Наваградку. Пастанова (дэкрэт) Трыбунала выносiлася па большасцi галасоў i абскарджанню не падлягала.

Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнiм быў замкавы, цi гродскi суд, пасяджэннi якога праводзiлiся ў замку, цi, як яго яшчэ называлi у тыя часы, — горадзе, градзе. Суддзямi высту¬палі службовыя асобы мясцовай адмiнiстрацыi — ваявода, стараста, дзяржаўца i iх намеснiкi. Тут разглядалiся справы па абвiнавачванню шляхты, мяшчан i сялян, значыць, у некаторай ступенi ён быў усесаслоўным судом. У другой палове XVI ст. у склад гродскага суда былi ўключаны прадстаўнiкi мясцовых феадалаў, якiя ўжо валодалi спецыяльнымi ведамi ў галiне права. Гэта сведчыла пра пэўныя зрухi у судаводстве, пра аддзяленне суда ад адмiнiстрацыi.

Да канца XVIII ст. на Беларусi дзейнiчаў старажытны копны суд, якi разглядаў пераважна справы сялян. Суддзямi тут былi простыя людзi — копныя мужы цi копныя старцы. Iх пастановы, як правiла, выконвалiся адразу.

Шляхцiчаў i iншых асоб, якiя ўчынялi злачынства у час ваеннай службы, маглi судзiць службовыя асобы каманднага саставу армii: гетман, ваявода, кашталян, маршалак, харужы — у залежнасцi ад часу, месца i цяжкасцi злачынства. Шляхта патрабавала, каб яе судзiў не вялiкi князь i яго адмiнiстрацыя, а сама шляхта. Бельскi сойм 1564 г. устанавiў земскiя суды – выбарныя шляхецкiя саслоўныя суды, упершыню цалкам аддзеленыя ад мясцовай адмiнiстрацыi. Канчатковае прававое афармленне яны атрымалi Статутамi 1566 i 1588 гг.

Земскiя суды — гэга важны этап у развiццi судовага ладу i права ў ВКЛ, у фармiраваннi правоў i прывiлеяў лiтвiнскай шляхты. Iх узнiкненне выклiкала неабходнасць новай прафесii — юрыста. Земскi суд складаўся з суддзi, падсудка i пiсара, якiх выбiрала на павятовым соймiку шляхта. Затым вялiкi князь зацвярджаў iх. Выбранымi маглi быць толькi ўраджэнцы княства, шляхцiчы, землеўладальнiкi, людзi дабрачынныя, хрысцiянскай веры, якiя ведалi права, умелi пiсаць i не займалi духоўных i дзяржаўных пасад (апошняе сведчыць, што ствараўся суд, незалежны ад царквы i адмiнiстрацыi). Суддзi абiралiся пажыццёва. Пры ўступленнi на пасаду яны давалi публiчную прысягу, што будуць судзiць справядлiва, непрадузята, нягледзячы на грамадскае i матэрыяльнае становiшча людзей, асабiстыя адносiны да iх. Судаводства вялося да сярэдзiны XVII ст. на беларускай, потым на польскай мове.

Другiм судом, аддзеленым ад органаў дзяржаўнага кiравання, стаў падкаморскi суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя спрэчкi i iншыя справы, звязаныя з прэтэнзiямi па землеўладанню, якiх было вельмi шмат. У гэтым судзе зямельныя спрэчкi вырашаў падкаморый з удзелам самiх бакоў. Гэта пасада лiчылася ганаровай i даходнай, бо значная частка судовых пошлiн, якiя ўнеслi бакi, iшла ў даход суддзi.

Разгляд справы ў гэтым судзе адбываўся на месцы гранiц землеўладанняў. Там жа падкаморый слухаў тлумачэннi бакоў, паказаннi сведкаў, разглядаў пiсьмовыя довады, выносiў свае рашэнне, паказваў на мясцовасцi, дзе павiнна праходзiць мяжа, устанаўлiваў межавыя знакi.Таму гэты суд часта называлi “межавым”.
На новых прынцыпах выбарнасцi i ўдзелу прадстаўнiкоў гарадскога насельнiцтва стаў будавацца ў другой палове XVI ст. войтаўска-лаўнiцкi i бурмiстраўскi суды, якiя стваралiся ў гарадах, атрымаўшых граматы на магдэбургскае права. Такiя граматы ў XVI ст. мелi ўсе значныя гарады Беларусi. Гэтым судам былi падсудныя крымiнальныя i грамадзянскiя справы гараджан. Iснаваў каптуровы суд, якi дзейнiчаў у час мiжкаралеўя.

Стварэнне выбарных, незалежных ад адмiнiстрацыi судоў, хаця б толькi для некаторых саслоўяў, сведчыла пра новы этап у развiццi прававой культуры грамадства, пра iмкненне да паступовага ўсталявання прававога парадку у дзяржаве. Выбарны незалежны суд быў прасякнуты задачамi служэння не толькi iнтарэсам дзяржавы, але i правам асобных людзей, задачам абароны правапарадку, нават ад органаў дзяржаўнай улады. Гэты радыкальны пераварот у прававой тэорыi i поглядах на роль суда ў грамадстве Беларусi i Лiтвы ў XVI ст. пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькi ў XVII—XVIII стст. Статут 1588 г. у значнай ступенi паставiў дзейнасць мясцовай адмiнiстрацыi пад кантроль суда.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии