6 ліпеня 2018 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Віленскага Дольнага (Ніжняга замка) — рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх у складзе комплексу віленскіх замкаў. Аднаўленне Ніжняга замка заняло 15 гадоў. Работы па аднаўленні палаца былі пачаты ў 2002 годзе, а 17 сакавіка 2004, прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі А. Бразаўскас і мэр Вільнюса А. […]
рэканструкцыя
Руіны калісьці непрыступных замкаў выклікаюць змяшанае адчуванне. Гальшанскі замак – асаблівы выпадак. Перш за ўсё ён асацыюецца з гістарычным дэтэктывам Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Але толькі тут, знаходзячыся побач з руінамі, адчуваеш маштаб былой велічы і прыгажосці. А яшчэ відавочны крытычны стан, у якім знаходзіцца Гальшанскі замак. Аб кансервацыі […]
У рэканструяваным славянскім гарадзішчы Х стагоддзя цяпер музей. Вонкава гарадзішча выглядае, як і тысячу гадоў таму, калі славяне абараняліся ад націску немцаў. Але ўнутры гэта камфортныя памяшканні з рэстаранам, музеем і заламі для сустрэч. Гарадзішча мае 58 метраў у дыяметры. Будаваліся такія крэпасці з дубовых бярвёнаў, іх ўкладвалі ўздоўж і […]
Меднікі і Крэва — замкі-блізняты, сведчанне таго, што супольную гісторыка-культурную прастору няпроста разарваць нават і палітычнымі межамі. Медніцкі замак — усяго за 45 кіламетраў ад Крэўскага і за два кіламетры ад сучаснай літоўска-беларускай мяжы. Паводле мясцовага падання, запісанага яшчэ Уладзіславам Сыракомлем, замкі будавалі браты-волаты, якія кідалі адзін аднаму інструмент і […]
Прадстаўлены асобнік “Апостала” быў надрукаваны ў друкарні братоў Мамонічаў у Вільні. Выданне датуецца часам пасля 1595 года. Міністр культуры Павел Латушка прадставіў адрэстаўраваны “Апостал”. “За час свайго існавання друкарня Мамонічаў выпусціла больш за 80 выданняў як царкоўнага, так і свецкага характару. Акрамя таго, браты Мамонічы з’яўляюцца заснавальнікамі беларускага свецкага кнігадрукавання: […]
У нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі адкрылася новая выстава “Рыцары Вялікага княства”. Праект быў падрыхтаваны па ініцыятыве ваенна-гістарычнага клуба “Княжы Гуф”, які з’яўляецца часткай Рэспубліканскага гістарычнага Аб’яднанне “Рыцары Вялікага княства”. На выставе прадстаўлена калекцыя даспехаў канца XV – пачатку XVII стагоддзяў, халодная і агнястрэльная зброя. Упершыню ў гісторыі Беларусі […]