Гэтая хроніка, напісаная братам-святаром і храністам Тэўтонскага ордэна, цікавая тым, што напісана сучаснікам і відавочцам тых падзей. Яна апісвае вайну ВКЛ і Тэўтонскага Ордэна, дае паняцце аб рэлігіі на захадзе беларускіх зямель у XIV стагоддзі, аб Літвінах і жмудзінах, распавядае пра значныя постаці ВКЛ таго часу (Гедымін, Давыд Гарадзенскі). ⇒ Арыгінал […]
Крыніцы
Радзівілаўскі летапіс — летапісны помнік, імаверна, пачатку XIII ст., які захаваўся ў двух спісах (копіях) XV ст.: уласна Радзівілаўскім, які праілюстраваны шматлікімі мініяцюрамі, і Маскоўска-Акадэмічным. Па змесце ўяўляе сабой «Аповесць мінулых часоў», працягнутую пагадовымі запісамі да 1205 года. У XVII ст. першым (Радзівілаўскім) спісам валодаў вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага […]
Устава аб кіраванні, або Канстытуцыя 3 мая — асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 3 мая 1791 г. у Варшаве, які змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі (т.зв. «змешанай манархіі») на канстытуцыйную манархію. Канстытуцыя з мая прызнана першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) кадыфікаваным […]
Паланецкі універсал (1794), заканадаўчы акт, падпісаны Тадэвушам Касцюшкам 7 мая 1794 г. у лагеры каля мястэчка Паланец пад Сандамірам у час паўстання 1794 г. Складзены пры ўдзеле Г.Калантая. Быў першай спробай усебаковага рэфармавання становішча сялян у Рэчы Паспалітай, меў на мэце прыцягнуць іх да ўдзелу ў паўстанні. Універсалам абвяшчалася апека ўрада над сялянамі, сяляне […]