Радзівілаўскі летапіс

Радзівілаўскі летапіс — летапісны помнік, імаверна, пачатку XIII ст., які захаваўся ў двух спісах (копіях) XV ст.: уласна Радзівілаўскім, які праілюстраваны шматлікімі мініяцюрамі, і Маскоўска-Акадэмічным. Па змесце ўяўляе сабой «Аповесць мінулых часоў», працягнутую пагадовымі запісамі да 1205 года.

У XVII ст. першым (Радзівілаўскім) спісам валодаў вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага Януш Радзівіл, гэты спіс захоўваўся ў Бібліятэцы Радзівілаў ў г. Нясвіжы.  У час Сямігадовай вайны Радзівілаўскі спіс патрапіў у Расійскую імперыю ў якасці трафея (1760). Захоўваецца ў Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбурзе.

Радзівілаўскі спіс — выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XV—XVII ст.

Мініяцюры Радзівілаўскага спіса

⇒ глядзець арыгінал (фотакопія і сучасны пераклад)

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии