Кіеўская культура — археалагiчная культура насельніцтва жалезнага веку, якое ў канцы II – сярэдзіне V ст. займала паўднёвы ўсход Беларусі, значную частку Сярэдняга Падняпроўя, Падзяснення і сумежныя раёны лесастэпу. З’яўляецца прамежкавым этапам паміж зарубінецкай і калочынскай культурамі. Характэрныя асаблівасці культуры: адкрытыя селішчы, як адзіны тып паселішчаў; грубаляпны таўстасценны посуд, сярод […]
Старажытны перыяд
На пэўным узроўні цывілізаванасці грамадства ўзнікла патрэба перадаваць думкі праз бар’еры адлегласці i часу. Найбольш раннімі знакамі пісьма былі спалучэнні прымітыўных малюнкаў, якія перадаюць толькі сэнс выказванняў, без падзелу на словы і тым больш без адлюстравання складу мовы. Такі від пісьма называецца піктаграфічным, ім карысталіся яшчэ ў першабытным грамадстве. 3 […]
Культура ўсходнелітоўскіх курганоў (Rytų Lietuvos pilkapių kultūra • Культура восточнолитовских курганов, IV – XII стст.) – культура балцкіх плямён, якія пражывалі на тэрыторыі ўсходняй Літвы і паўночна-заходняй Беларусі. Найбольш даследаванымі помнікамі з’яўляюцца курганы, спецыфічнымі рысамі якіх былі: акруглая у плане форма, абкладка каменнымі вянкамі, прадаўгаватыя ямы (на познім этапе). З […]
Вельбарская археалагічная культура (I – пач. V стст.), насельніцтва якой атаясамліваецца з народамі, якія ўваходзілі ў племянны саюз готаў, сфарміравалася ў I ст. на польскім Памор’і. У II ст. адбылося значнае перамяшчэнне носбітаў культуры на паўднёвы ўсход, праз палескія балоты на Украіну і Прычарнамор’е. Назва паходзіць ад могільніка Вельбарк – […]
VIII-VII ст. да н.э. – VIII ст. Вытворчасць жалеза на тэрыторыі Беларусі пачалася ў канцы VII-VI стст. да н.э. Жалеза тут выплаўлялі з балотнай руды ў невялікіх печах-домніцах, якія знойдзены пры раскопках гарадзішчаў Лабеншчына, Канькі, Свідна (Лагойскі р-н) і інш. У жалезаробных майстэрнях жалеза здабывалі і выраблялі з яго рэчы […]
Паселішчы Крывінскага тарфяніку – група археалагічных помнікаў ля в. Асавец (Бешаковіцкі р-н) і Галоўск (Сенненскі р-н) на тарфяннікавым пабярэжжы р. Крывінка (54°54’58” N, 29°32’40” E). Адносяцца да эпохі неаліту і бронзавага веку (4-е – сяр. 2-га тыс. да н.э.). Частка матэрыялаў адносяцца да паўночнабеларускай культуры. На сённяшні дзень у мікрарэгіёне […]
Днепра-дзвінская культура (VIII ст. да н.э. – IV ст. н. э.) – археалагiчная культура ўсходне-балцкіх плямён, якія ў VIII ст. да н.э. – IV / V стст. н.э. жылі ў басейнах Дзвіны і Верхняга Дняпра. Суіснавала побач і адначасова з культурай штрыхаванай керамікі, з якой мае шмат агульнага. Як і […]
Верхнедняпроўская культура (кан. 5 – 3 тыс. да н.э.) – археалагічная культура неалітычных плямён, якія у канцы 5-га – 3-м тыс. да н.э. насялялі тэрыторыю ўсходняй Беларусі ў басейне Дняпра і яго левабярэжных прытокаў, а таксама ў сярэднім і ніжнім Пасожжы. Помнікі культуры доўгі час былі аб’яднаны ў лакальныя варыянты […]
Распачаты ў 370-я гады масавы рух гунаў на захад даў штуршок т.зв. Вялікаму перасяленню народаў. Заваяваўшы аланаў Паўночнага Каўказа, гуны на чале са сваім правадыром Баламберам перайшлі Дон, разграмілі ў 375 годзе готаў у Паўночным Прычарнамор’і, падпарадкавалі вялікую частку остготаў і прымусілі вестготаў адступіць у Фракію. Да 376 года Старажытная […]