Верхнедняпроўская культура (кан. 5 – 3 тыс. да н.э.) – археалагічная культура неалітычных плямён, якія у канцы 5-га – 3-м тыс. да н.э. насялялі тэрыторыю ўсходняй Беларусі ў басейне Дняпра і яго левабярэжных прытокаў, а таксама ў сярэднім і ніжнім Пасожжы. Помнікі культуры доўгі час былі аб’яднаны ў лакальныя варыянты […]
Старажытны перыяд
Распачаты ў 370-я гады масавы рух гунаў на захад даў штуршок т.зв. Вялікаму перасяленню народаў. Заваяваўшы аланаў Паўночнага Каўказа, гуны на чале са сваім правадыром Баламберам перайшлі Дон, разграмілі ў 375 годзе готаў у Паўночным Прычарнамор’і, падпарадкавалі вялікую частку остготаў і прымусілі вестготаў адступіць у Фракію. Да 376 года Старажытная […]
Калочынская культура (V – VII стст.) – археалагічная культура, носьбіты якой у V-VII ст. насялялі Беларускае Падняпроўе, Пасожжа, Падзясенне, вярхоўі Сулы і Сейма, басейн Ніжняй Прыпяці. Назва паходзіць ад комплекса помнікаў каля в. Калочын (Рэчыцкі р-н). Лёс культуры выпадае на перыяд рассялення славян ва Усходняй Еўропе. Сярод характэрных сваеасаблівасцяў культуры […]
Банцараўская археалагічная культура (V – VIII стст.) – культура, якая існавала ў V – VIII стст. на тэрыторыі Сярэдняй і Паўночнай Беларусі, дзе змяніла днепра-дзвінскую культуру і культуру штрыхаванай керамікі. Назву атрымала ад гарадзішча ля хутара Банцараўшчына пад Мінскам, размешчанага на левым беразе р. Свіслач (зараз вадасх. Дразды) на гары […]
Культура лейкападобных кубкаў (4 000 – 3 000 г. да н. э.) – археалагiчная культура неаліту і энеаліту на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, Польшчы, паўночным захадзе Украіны і (на познім этапе) паўднёвым захадзе Беларусі. Назву атрымала ад формы керамічных вырабаў у выглядзе кубкаў з канічнай шыйкай. Аказала значны уплыў […]
Нарвенская культура (5 500 – 2 100 г. да н. э.) – археалагічная культура неаліту ва Усходняй Прыбалтцы і на поўначы Беларусi. Назва паходзiць ад месца вынаходніцтва на р. Нарва. Вытокі: кундская культура – нарвенская мезалітычная культура. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца дамешак з тоўчаных ракавін у глінянае цеста пры вытворчасці […]
Археалагічная культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (3000 – 2300 г. да н. э.) – культура неаліту на тэрыторыі паўднёва-усходняй Прыбалтыкі і поўначы Беларусі. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца вялікія кругладонныя гаршкі яйкападобнай формы з дамешкамі жарствы ў тоўстых і добра апаленых сценках, арнаментаваныя шчыльнымі гарызантальнымі паясамі з глыбокіх круглых ямак і рамбічных […]
Сярэднедняпроўская культура (2-я пал. III – 1-я пал. II тыс. да н. э.) – археалагiчная культура, якая у часы позняга неаліту займала тэрыторыю Сярэдняга, а з ранняга бронзавага веку – і Верхняе Падняпроў’е. Сфарміравалася пад уплывам культур шнуравой керамікі. Па іншай версіі фарміраванне культуры адбылося на мясцовай аснове пры актыўным […]
Культура штрыхаванай керамікі (VIII ст. да н.э. – IV/V ст. н. э.) – археалагiчная культура балцкіх плямён, якія ў VIII / VI стст. да н.э. – IV / V стст. н.э. насялялі тэрыторыю Сярэдняй і Паўночна-Заходняй Беларусі, а таксама Паўднёва-Усходняй і Усходняй Літвы. Назву атрымала ад характэрнага пласкадоннага глінянага посуду, […]