Будзіны — племя, якое ўпамінаецца пры апісанні зямель і народаў Усходняй Еўропы ў 4-й кнізе «Гісторыі» старажытна-грэчаскага гісторыка Герадота (5 ст. да н.э.). Паводле Герадота, будзіны — вялікае вандроўнае племя з светла-блакітнымі вачамі і рыжымі валасамі, што жыло сярод лясоў, больш за 15 дзён шляху ад Меаційскага возера (Азоўскага мора). […]
Старажытны перыяд
Чалавек сучаснага тыпу, які існаваў у эпоху верхняга палеаліту. Краманьёнцы з’явіліся ў Еўропе і за яе межамі каля 50-40 000 год таму назад. Назву атрымалі ад грота Кро-Маньён у Францыi, дзе ў 1868 г. французскі археолаг Э. Лартэ знайшоў 5 чалавечых шкілетаў разам з крамянёвымі прыладамі. Прыйшлі на змену неандэртальцам. Каля […]
Археалагiчная культура плямён позняга неаліту і ранняга бронзавага веку, якая займала тэрыторыю сучасных Віцебскай, Паўночнай Мінскай, Паўднёвай Пскоўскай абласцей і ў суседніх з імі рэгіёнаў. Сфарміравалася на аснове крывінскага варыянта нарвенскай культуры і пад уплывам культур шнуравой керамікі. Адметнай асаблiвасцю культуры на ранняй стадыі з’яўляюцца вялікі вострадонны посуд са зведзеным […]
Працэс звязаны з вытворчасцю крамнёвых вырабаў: прылад працы і зброі у эпоху каменнага веку. Першасная стадыя: расколванне камяню адбойнікам, вылучэнне загатоўкі – нуклеуса для аддзялення ад яго пласін і адшчэпаў для вырабу прылад працы або зброі; другасная стадыя: сколванне лустак, рэтушоўка вырабаў. Па характару апрацоўкі вызначаецца належнасць да той ці […]
Археалагічная культура плямён сярэдняга і позняга неаліту, якія ў 4-м – пачатку 2-га тыс. да н.э. жылі на захадзе Беларусі, у сярэдняй і ўсходняй Польшчы, на Паўднёвым захадзе Літвы. Уплывы культуры пранікалі на поўнач Валыні, у цэнтральную Беларусь, на захадзе — да нізоўяў Одэра. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, земляробствам […]
Тшцінецкае культурнае кола — агульнасць помнікаў, якая існавала ў эпоху бронзы на тэрыторыі цэнтральна-ўсходняй Еўропы. Датуецца XIX—XI стст. да н. э. Спачатку разглядаліся як асобная культурная адзінка (тшцінецкая культура), пазней як комплекс культур альбо як 3 асобныя культуры (тшцінецкая, камароўская, сосніцкая). Помнікі, як правіла, размяшчаюіцца на ўскраінах тэрас і на ўзвышшах […]
Археалагiчная культура жалезнага веку, плямёны якой жылі на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся, на правабярэжным Сярэднім і Верхнім Падняпроўі і на Левабярэжжы Дняпра да басейну Сярэдняга Сейма. Назва паходзiць ад могільніка ля с. Зарубінцы (Перэяслаў-Хмяльніцкі р-н на Кіеўшчыне), адкрытага ў 1899 г. Верагодна, узнікла ў выніку змешвання мясцовых плямён з находнікамі з […]
Каля 17 тыс. гадоў назад на ўсёй Зямлі i, зразумела, на Беларусі таксама, пачалося імклівае пацяпленне. Яно, як i папярэдняе пахаладанне, не адбывалася плаўна. Ледавік раставаў, адступаў, але надараліся перыяды ў сотні i тысячы гадоў, калі зноў мацнела сібернае дыханне Поўначы. Тады ледавік прыпыняўся або нават зноў пашыраўся на поўдзень, […]
Андрафагі – старажытны народ Усходняй Еўропы. У перакладзе з грэцкай мовы іх назва азначае “людаеды”. Паводле Герадота жылі ў вярхоўях Дняпра да поўначы ад скіфаў. Нягледзячы на тое, што ім прыпісвалася крайняя адсталасць развіцця, качэўніцтва і нават канібалізм, Герадот паведамляе пра “цароў” андрафагаў, да якіх звярталіся скіфы за дапамогай у […]