Чалавек сучаснага тыпу, які існаваў у эпоху верхняга палеаліту. Краманьёнцы з’явіліся ў Еўропе і за яе межамі каля 50-40 000 год таму назад. Назву атрымалі ад грота Кро-Маньён у Францыi, дзе ў 1868 г. французскі археолаг Э. Лартэ знайшоў 5 чалавечых шкілетаў разам з крамянёвымі прыладамі. Прыйшлі на змену неандэртальцам. Каля 26-24 000 год таму назад з’явіліся на паўднёвым усходзе Беларусі.

Жылі напярэдадні найбольш халоднага ў гісторыі зямлі валдайскага (паазёрскага) зледзянення. Для краманьёнцаў характэрны прамы высокі лоб, высокае скляпенне і вялікі аб’ём чэрапа, шырокі твар, малая адлегласць паміж вачамі, высокі рост і больш масіўны шкілет у параўнанні з сёняшнімі людзьмі. Каля 19 000 год назад з набліжэннем ледавіка адыйшлі на поўдзень.
Сведчаннем прысутнасці краманьёнцаў на тэрыторыі Беларусі з’яўліюцца рэшткі стаянак на паўднёвым усходзе краіны. Самая старажытная стаянка (26 000 г. назад) знаходзяцца у в. Юравічы на левым беразе Прыпяці (адкрыта ў 1928 г. Ю. Попелем). На месцы акрамя прылад працы знойдзены рэшткі 1800 касцей мамантаў і жывёл іншых відаў.
Бердыжская стаянка ля в. Падлужжа (адкрыта ў 1926 г. К. Палікарповічам) існавала 24-23 000 г. назад напярэдадні наступу апошняга ледавіка. Рэшткі 20 мамантаў указваюць на асноўны занятак жыхароў стаянкі. Сярод знойдзеных прылад працы – нажы, кінжалы, разцы, скрабкі, пласціны з рэтушаваным краем, сякерападобныя прылады.
Апрацоўка крэменю становіцца больш дасканалай, чым у папярэднюю эпоху. На месцы паселішча Юравічы знойдзены прылады працы, вырабленыя з пласцін і адшчэпаў высакаякаснага крэменю: скрабкі, нажы, разцы і інш. Скрабкі служылі для апрацоўкі скуры, нажы для расчлянення мяса, разцы для апрацоўкі рагоў і косці. Некаторыя крамнёвыя вырабы дробных памераў маглі ужывацца у якасці часткаў састаўных прылад працы з касцяной або драўлянаю асновай. Па характару апрацоўкі крэменю лічыцца, што жыхары юравіцкай стаянкі трапілі на Прыпяць з суседніх раёнаў Украіны.
Месцы знаходкi вырабаў эпохi верхняга палеалiту на тэрыторыі Беларусі

Умоўныя знакі | |
![]() |
Стаянкi краманьёнцаў |
![]() |
Мяжа Паазерскага ледавіка 19-18 000 год да н. э. |
Асноўным заняткам былі паляванне і, часткова, збіральніцтва. Аб’ектамі палявання з’яўляліся ў асноўным мамант, а таксама шарсьцісты насарог, паўночны алень, дзікі конь, першабытны бык, мядзведь і іншыя жывёлы. Для палявання служыла як прымітыўная зброя: дубіны, камяні, рагаціны, так і больш дасканалая, якая мела навершы з апрацаванага крэменю альбо косьці: дзіды, булавы, сякеры, пазней лук і стрэлы. На паляванні выкарыстоўвалі абрывы, стромкія схілы яраў і пагоркаў а таксама спецыяльна выкапаныя лоўчыя ямы. Косткі жывёл ішлі на пабудову жылля, на выраб прыладаў працы (сякер, цёсел, долатападобных вырабаў, іголак), а таксама служылі ў якасці паліва. Скура жывёл ішла на ўцяпленне жылля і для пашыву вопраткі.

(Рэканструкцыя паводле археалагічных раскопак)
Паколькі канструкцыю жылля краманьёнцаў па стаянках Беларусі выявіць зяўляецца немагчымым, то ў якасці прыклада могуць служыць рэшткі жылля са стаянак Чарнігаўшчыны (Украіна) і Браншчыны (Расія). Асноўным будаўнічым матэр’ялам для пабудовы жылля служылі косьці маманта і іншай буйнай дзічыны. У аснову акруглай, або авальнай канструкцый клаліся чэрапы і буйныя косці мамантаў. Каркас будаваўся з біўнеў або рэбраў, а таксама жэрдак. Зверху жытло, верагодна, пакрывалася скурай. У жыллі знагодзілася доўгачасовае вогнішча, па за жытлом – гаспадарчыя ямы-лядоўні для захоўвання запасаў мяса. Плошча жылля вагалася ад 15 да 50 м2. У некаторых выпадках жыллё падзялялася на камеры і адна пабудова магла змяшчаць ад адной вялікай да некалькі малых семяў. Некаторыя з пабудоў маглі служыць для выканання рэлігійных абрадаў.