Культура ўсходнелітоўскіх курганоў (Rytų Lietuvos pilkapių kultūra • Культура восточнолитовских курганов, IV – XII стст.) – культура балцкіх плямён, якія пражывалі на тэрыторыі ўсходняй Літвы і паўночна-заходняй Беларусі. Найбольш даследаванымі помнікамі з’яўляюцца курганы, спецыфічнымі рысамі якіх былі: акруглая у плане форма, абкладка каменнымі вянкамі, прадаўгаватыя ямы (на познім этапе). З […]
балты
Днепра-дзвінская культура (VIII ст. да н.э. – IV ст. н. э.) – археалагiчная культура ўсходне-балцкіх плямён, якія ў VIII ст. да н.э. – IV / V стст. н.э. жылі ў басейнах Дзвіны і Верхняга Дняпра. Суіснавала побач і адначасова з культурай штрыхаванай керамікі, з якой мае шмат агульнага. Як і […]
Старажытныя гарады Беларусi месцiлiся па асобных рэгiёнах, тэрыторыях былых княстваў, у межах якiх яны развiвалiся. Паўночную i значную частку цэнтральнай Беларусi (сучасная Вiцебская вобласць, поўнач Мiнскай) займала Полацкая зямля – адно з мацнейшых раннефеадальмых княстваў Усходняй Еўропы. Да пачатку XIII ст. яго валоданнi дасягалi Рыжскага залiва. У нiжнiм Падзвiннi (у […]
Банцараўская археалагічная культура (V – VIII стст.) – культура, якая існавала ў V – VIII стст. на тэрыторыі Сярэдняй і Паўночнай Беларусі, дзе змяніла днепра-дзвінскую культуру і культуру штрыхаванай керамікі. Назву атрымала ад гарадзішча ля хутара Банцараўшчына пад Мінскам, размешчанага на левым беразе р. Свіслач (зараз вадасх. Дразды) на гары […]
Культура штрыхаванай керамікі (VIII ст. да н.э. – IV/V ст. н. э.) – археалагiчная культура балцкіх плямён, якія ў VIII / VI стст. да н.э. – IV / V стст. н.э. насялялі тэрыторыю Сярэдняй і Паўночна-Заходняй Беларусі, а таксама Паўднёва-Усходняй і Усходняй Літвы. Назву атрымала ад характэрнага пласкадоннага глінянага посуду, […]
VIII ст. да н.э – XIII ст. Вядомы таксама як судовы, судзіны, дайнова. Група заходнебалцкіх пллямёнаў, якія ў 1-м – пач. 2-га тысячагоддзя жылі паміж Нёманам на ўсходзе і р. Нараў, Вялікімі Махурскімі азёрамі (Польшча) на захадзе. Існуе меркаванне шэрагу даследчыкаў, што першапачаткова тэрыторыя рассялення яцвягаў была нашмат шырэйшай. Асноўныя […]
3 канца 3-га тысячагоддзя да н. э. і да IV-V ст. нашай эры этнічны склад насельніцтва Беларусі значна змяніўся. У гэты час на ўсёй тэрыторыі Беларусі рассяліліся індаеўрапейцы, якія асімілявалі папярэдняе насельніцтва. Большую частку тэрыторыі Беларусі, асабліва паўночнай і цэнтральнай, у эпоху ранняга металу займала ўжо індаеўрапейскае насельніцтва балцкай галіны […]
Славяне вылучыліся з індаеўрапейскай этнічнай групы ў самастойную прыкладна да сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э. Масавыя міграцыі людзей у эпоху Вялікага перасялення народаў ( III-VII ст. н.э.) уплывалі і на рухомасць славян. У V-VI стагоддзях н.э. яны з’явіліся на Балканах, адкуль пачалі рухацца ў бок багатых рымскіх правінцый і на […]
Само сабой зразумела, што масавы і неаднаразовы прыліў славянаў на тэрыторыю балтаў не мог не прывесці да своеасаблівай этнічнай рэвалюцыі. Менавіта з часу прыходу славянаў на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіццё. У сучаснай гістарычнай навуцы дамінуе думка, што […]