Герцыке i Кукенойс

Старажытныя гарады Беларусi месцiлiся па асобных рэгiёнах, тэрыторыях былых княстваў, у межах якiх яны развiвалiся. Паўночную i значную частку цэнтральнай Беларусi (сучасная Вiцебская вобласць, поўнач Мiнскай) займала Полацкая зямля – адно з мацнейшых раннефеадальмых княстваў Усходняй Еўропы. Да пачатку XIII ст. яго валоданнi дасягалi Рыжскага залiва. У нiжнiм Падзвiннi (у межах сучаснай Латвii) знаходзiлiся полацкiя гарады Герцыке i Кукенойс. Полацкае княства

Павелiчэнне ролi дзвiнскага гандлёвага шляху ў XII ст. прывяло да ўтварэння двух умацаваных пунктаў – Герцыке i Кукенойса – параўнаўча магутных фарпостаў Полацкай зямлi на захадзе (на тэрыторыi Латгалii – ў межах сучаснай Латвii). Летапiсец не знайшоў магчымасцi згадаць iх. I звесткi пра iх змяшчаюцца ў Генрыха Латвiйскага, у iншых заходнiх аўтараў, у актах ХІІІ—XIV стст. i нават у скандынаўскiм эпасе.

Генрых Латвiйскi упершыню паведамiў пра Герцыке i яго “караля” Усевалада, якi ў саюзе з Лiтвой вёў барацьбу з Тэўтонскiм ордэнам пад сценамi новапабудаванай Рыгi, пад 1203 г. Гэта быў даволi багаты горад, меў некалькi цэркваў. Пад 1205 г. у Генрыка Латвiйскага упершыню ўпамiнаецца Кукейнос (Кукенойс) – сучасны Какнесе на чале з Вячкам – сынам полацкага князя Уладзiмiра. Тут жыло змешанае насельнiцтва – рускiя (палачане), латгалы i селы, якiя займалiся рамяством, гандлем i сельскай гаспадаркай. Размешчаны на высокiм беразе Дзвiны ў 338 км ад Полацка, Кукенойс, падобна як i Герцыке, быў заклiканы ахоўваць далейшы шлях па Дзвiне i служыў, вiдаць, цэнтрам збору данiны з суседнiх плямёнаў.

Хроніка Лівоніі
Старонка манускрыпта хронікі

Гэтыя гарады першыя прынялi на сябе увесь цяжар крыжацкай агрэсii i некаторы час стрымлiвалi яе. Наяўныя звесткi пра гарады Полацкай зямлi сведчаць, што на поўначы Беларусi яны ўзнiкалi крыху раней i развiвалiся хутчэй, чым на поўднi. Сваiм iнтэнсiўным развiццём яны абавязаны ролi Заходняй Дзвiны ў мiжнародным гандлi. На тэрыторыi Усходняй Прыбалтыкi (сучасная Летува, Латвiя) гарады ўзнiкаюць намнога пазней,чым на Полацкай зямлi – толькi ў XIII ст. (не лiчачы Герцыке i Кукейноса), што тлумачыцца больш маруднымi тэмпамi сацыяльна-эканамiчнага развiцця балцкiх плямёнаў.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии