Тшцінецкае культурнае кола

Тшцінецкае культурнае кола — агульнасць помнікаў, якая існавала ў эпоху бронзы на тэрыторыі цэнтральна-ўсходняй Еўропы. Датуецца XIX—XI стст. да н. э. Спачатку разглядаліся як асобная культурная адзінка (тшцінецкая культура), пазней як комплекс культур альбо як 3 асобныя культуры (тшцінецкая, камароўская, сосніцкая). Помнікі, як правіла, размяшчаюіцца на ўскраінах тэрас і на ўзвышшах у поймах рэк, азёр. Акрамя стабільных і доўгатэрміновых паселішчаў, адзначаюцца часовыя стаянкі. Жылыя пабудовы заглыбляліся ў зямлю альбо былі наземнымі. Выяўлены курганныя, бескурганныя пахаванні і могільнікі, пахавальныя абрады – трупаспапенне і трупапалажэнне. Адна з характэрных асаблівасцяў керамікі – гаршкі S-падобнага профіля з патоўшчанымі і скошанымі вонкі краямі венчыкаў; аздабляліся жалобчатымі пракрэсленымі лініямі, матывамі ў выглядзе гарызантальных, вертыкальных, касых радоў, звісаючых трохвугольных, паўкрутавых фігур і інш. Ужываліся крамянёвыя вырабы: прылады працы і зброя. Сярод бронзавага інвентару пераважаюць аздобы і зброя. У Беларусі помнікі кола адзначаюцца на тэрыторыі Палесся, Перадпалесся, Панямоння, Падняпроўя. 1 (ст. 358-360)

Тшцінецкі комплекс культур

Культурную адметнашь тшцінецкіх помнікаў упершыню ў 1928 г. адзначыў У. Антаневіч. Назва паходзіць ад паселішча Тшцінец у Люблінскім ваяводстве Польшчы.

  1. М.М. Крывальцэвіч. Тшцінецкае культурнае кола. (у зб. Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2. Мінск: “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2011
Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии