Эпоха Вялікіх зледзяненняў

1 000 000 г. н. – 10 000 г. н.

Раптоўныя кліматычныя змены, якія адбыліся на пачатку кайназою, прывялі да паступовага пахаладання, якое прыкметна ўзмацнілася каля 10 млн. год назад. У рэшце, 1 млн. гадоў назад, наступіла эпоха Вялікіх зледзяненняў1, якая і сфармулявала, значнай ступенню ландшафты сучаснай Беларусі. На поўнач Усходне-Еўрапейскай раўніны пачаў насоўвацца ледавік са Скандынавіі. На працягу многіх соцен тысяч гадоў ледавік то наступаў, то адыходзіў назад і знікаў і на зямлю зноў вярталася жыццё. На думку большасьці даследчыкаў, зледзяненні не меней 5 разоў пакрывалі часткова або поўнасцю тэрыторыю Беларусі.

Ледавіковы кангламерат
Ледавіковы кангламерат

За часы зледзяненняў канчаткова сфарміраваўся рэльеф тэрыторыі Беларусі і яе раслінны і жывёльны свет. Прыкладам такой дзейнасці ледавікоў з’яўляюцца марэнныя рэльефы, якія ўтвараліся за кошт марэнаў – матэрыялаў разбурэння горных парод, якія ледавік нёс з сабою і адкладываў на сваім шляху. У часы міжледавікоўяў, калі зноў вярталася цяпло, разбураліся марэнныя ўзвышшы, фарміравалася глеба, паводкі ад расталага лёду паглыблялі рачныя даліны, лясы набывалі характэрныя для сёняшніх дзён рысы: бярозава-хваёвыя, шыракалістыя, хваёвыя. Іх жыхарамі былі жывёлы, многія з якіх існуюць па сёняшні дзень. Але з чарговым наступам ледавіка яны знікалі і іх мейсца займалі пакрытыя доўгай поўсьцю маманты.

Плошчы зледзяненняў на тэрыторыі Беларусі

Лічыцца, што фарміраванне рэльефа поўдня Беларусі адбылася ўжо падчас трэцяга, Дняпроўскага зледзянення. У выніку чацьвёртага, Сожскага зледзянення, сфарміраваўся рэльеф Беларускай грады2 (сістэмы ўзвышшаў у цэнтральнай частцы Беларусі). На Беларускай градзе знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — Дзяржынская гара на Мінскім узвышшы (вышыня над узроўнем мора 345 м). Беларуская града мае складаную будову. Тут намножыліся магутныя тоўшчы (100—180, месцамі да 300 м) марэнных адкладаў чатырох ледавіковых эпох.

  1. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя Патруся Броўкі, 1993.
Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии