Вытворчасць і апрацоўка жалеза

VIII-VII ст. да н.э. – VIII ст.

Вытворчасць жалеза на тэрыторыі Беларусі пачалася ў канцы VII-VI стст. да н.э. Жалеза тут выплаўлялі з балотнай руды ў невялікіх печах-домніцах, якія знойдзены пры раскопках гарадзішчаў Лабеншчына, Канькі, Свідна (Лагойскі р-н) і інш. У жалезаробных майстэрнях жалеза здабывалі і выраблялі з яго рэчы і зброю. Найбольш раннія знаходкі вырабаў з жалеза адносяцца да мілаградскай культуры, а таксама да плямён падклошавых пахаванняў, што насялялі цэнтральныя раёны сучаснай Польшчы, басейны Зах. Буга і верхняй Прыпяці. На тэрыторыі цэнтральнай і паўночнай Беларусі жалезныя вырабы паявіліся ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. і належалі плямёнам днепра-дзвінскай культуры. Росквіт чорнай металургіі і шырокае ўкараненне жалезных прылад працы ў плямён днепра-дзвінскай культуры і культуры позняй штрыхаванай керамікі адносяцца да канца 1-га тыс. да н.э. – першых стагоддзяў н.э.1

Адкрыццё і распаўсюджанне вытворчасці жалеза. Першае ў свеце жалеза пачалі атрымоўваць сырадутным спосабам. Сырадутным гэты спосаб называўся з-за таго, што ў горан падавалі (“дзьмулі”) халоднае (“сырое”) атмасфернае паветра. Печы ўяўлялі сабой ямы, выкапаныя на схілах узгоркаў, каб можна было мець натуральную цягу. Даследчыкі мяркуюць, што адкрыццё сыродутного працэсу адбылося ў выніку таго, што пры выплаўленні медзі або свінцу з руд у плавільным печ, акрамя меднай руды і драўнянага вугалю загружаліся (у якасці флюсу) железаутрымліваючыя пароды, у першую чаргу гематыт. У сувязі з гэтым ужо пры медзеплавільным працэсе маглі атрымлівацца першыя крыцы, і не выключана, што медзеплавільныя печы маглі часам набываць і другую функцыю – сырадутную.

Найбольш раннія выпадкі выкарыстання сырадутнага працэсу звязаныя з тэрыторыяй Пярэдняй Азіі, у асаблівасці Малой Азіі. Пры гэтым працягвалася вытворчасць вырабаў з метэарытнага жалеза.

Вытворчасць і апрацоўка жалеза
Вытворчасць жалеза сырадутным спосабам ў Еўропе ў жалезным веку

Асваенне новага метаду даволі хутка пашыралася на поўдні Еўропы і дасягнула тэрыторыі Беларусі. У VII-VI стст. да н. э. суседнія плямёны скіфаў і кельтаў добра валодалі тэхнікай і тэхналогіяй металургіі і апрацоўкі жалеза і сталі. Іх вытворчыя цэнтры выпускалі якасную прадукцыю, якая дасягала гандлёвымі шляхамі тэрыторыі рассялення плямёнаў мілаградскай культуры. Неўзабаве сярод мясцовага насельніцтва знайшліся майстры, якія навучыліся самі здабываць жалеза і каваць з яго розныя вырабы. У VI—V стст. да н. э. з жалезам пазнаёміліся плямёны днепра-дзвінскай культуры і штрыхаванай керамікі. На шматлікіх гарадзішчах сустракаюцца жалезныя вырабы і шлакі, а на некаторых выяўлены рэшткі сырадутных печаў (горнаў). У беларускім Падзвінні асваенне вытворчасці жалеза адбывалася марудна, шырокае ўкараненне ў побыт мясцовага насельніцтва прылад працы з новага матэрыялу адзначаецца бліжэй да рубяжа нашай эры. Яшчэ вельмі трывалай была традыцыя вырабляць патрэбныя ў гаспадарцы рэчы з каменя і косці. Але паступова жалеза заваёўвала сабе належныя пазіцыі. I прычынай для гэтага было не толькі паўсямеснае распаўсюджанне яго ў прыродзе, але і здольнасць сплаваў жалеза з вугляродам і іншымі хімічнымі элементамі ў выніку тэрмаапрацоўкі набываць высокую цвёрдасць і трываласць, чаго не маглі забяспечыць ні камень, ні бронза. Тым больш што для металургіі бронзы на нашых землях няма адпаведнай сыравіны.

Такім чынам, з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі наступіў век жалеза, сплавы якога (сталь, чыгун) і ў нашы дні складаюць звыш 90% у агульнай здабычы і апрацоўцы металаў. Таму ў нейкай ступені маюць рацыю тыя даследчыкі, якія лічаць, што жалезны век працягваецца.

Сыравіна. Сыравінай для вытворчасці жалеза служылі балотная руда, драўляны вугаль і вапна ў якасці флюсу2. Зямля Беларусі мела ўсё неабходнае для металургіі жалеза. Толькі на поўдні рэспублікі вядома больш за 150 дробных радовішчаў ліманітаў, охры, сідэрыту, глаўканіту з запасамі да дзвюх тысяч тон кожнае. Некаторыя залежы выдзяляюцца болыш значнымі запасамі руды. Адкладанні бурых жалезнякоў нярэдка прасочваюцца на плошчы мноuіх гектараў у поймах рэк. Яны залягаюць у выглядзе пліт і кавалкаў розных памераў. Даволі прыдатным палівам для металургіі жалеза быў драўняны вугаль: у ім мала попелу і амаль няма серы і фосфару, якія з’яўляюцца шкоднымі дамешкамі і дрэнна ўплываюць на якасць металу.

Домніцы – сырадутныя печы для атрымання жалеза з руды былі шахтнага тыпу. Яyы выяўлены на некаторых гарадзішчах Цэнтральнай Беларусі: Кімія, Аздзяцічы, Свідна, Цербахунь і інш. Фрагментарнасць даследаваных печаў не дазваляе зрабіць належную рэканструкцыю, хоць яе спроба можа быць рэальнай пры ўліку матэрыялаў з суседніх краін — Польшчы, Украіны, Славакіі. Можна меркаваць, што найбольш аптымальнымі памерамі печаў былі вышыня каля 0,7 м і дыяметр да 0,9 м пры таўшчыні сценак каля 10 см, аднак у залежнасці ад матэрыяkаў, выкарыстаных для будаўніцтва печы, яны маглі мець і іншыя параметры. Верагодна, для падачы паветра ў печ выкарыстоўваліся мяхі, канструкцыя якіх невядома. Гляняныя трубкі (соплы) для надзімання паветра ў домніцу выяўлены на развале домніцы ў Друцку.

Сырадутныя печы
Рэканструкцыя сырадутных печаў жалезнага веку (а – культурны пласт, б – мацярык), выяўленых на тэрыторыі Беларусі і Польшчы: 1 – гарадзішча Кімія (па А.М. Ляўданскаму), 2 – свентакшыскі металургічны цэнтр (па К. Бяленіну).

Працэс сырадутнай вытворчасці адбываўся наступным чынам. Спачатку распальвалі вугаль, насыпалі на дно горна або печы, затым зверху загружалі папераменна пласты руды і таго ж вугалю. У якасці флюсу дадавалася таксама вапна. У выніку гарэння вугалю вылучаўся газ – вокіс вугляроду, які, праходзячы праз тоўшчу руды, аднаўляла вокіслы жалеза. У выніку гэтай да канца яшчэ не вывучанай рэакцыі ўзнікалі мікраскапічныя часцінкі адноўленага жалеза, а парода руды шлакавалася. Сырадутны працэс не забяспечваў дасягненні тэмпературы плаўлення жалеза (1537°С), а адбываўся пры тэмпературах не вышэй за 1350°С. (гэта была свайго роду «варка» жалеза). Аплаўленае жалеза канцэнтравалася ў цестападобным выглядзе на самым дне печы, утвараючы так званую гарнавую крыцу – жалезную губчатую масу з ўключэннямі неспаленага драўнянага вугалю і з шматлікімі прымешкамі шлака (пры гэтым у больш дасканалых варыянтах сырадутных печаў вадкі шлак выпускалі з горна па жолабе). З крыцы, якую ў распаленым выглядзе выцягвалі з печы, можна было вырабляць вырабы толькі пасля папярэдняга дзялення гэтай шлакавай прымешкі і ліквідацыі губчатай. Таму непасрэдным працягам сырадутнага працэсу былі халодная і, галоўнае, гарачая коўка, якая заключалася ў перыядычным гартаванні крычнай масы і яе праковыванні. У выніку ствараліся крыцы-нарыхтоўкі. Вага крыц першапачаткова была невялікай — 50-100 грамаў, але пазней майстры навучыліся атрымліваць крыцы масай у сотні грамаў.

Крыца
Крыца ў разрэзе: 1 – шлак, 2 – жалезны злітак, 3 – драўляны вугаль.

Сырадутны працэс пастаянна ўдасканальваўся: павялічваўся аб’ём печаў, інтэнсіфікавалася дуццё і г.д. Але жалезныя рэчы яшчэ доўга саступалі бронзавым ў цвёрдасці, паколькі крычнае жалеза амаль не ўтрымлівала вугляроду, і таму прадметы з яго былі занадта мяккімі. Нават пасля ачысткі ад шлаку крычнае жалеза толькі крыху цвярдзейшае за чыстую медзь, а каб зрабіць яго больш цвёрдым за бронзу, патрабавалася шматгадзінная коўка, і таму яно выкарыстоўвалася ў асноўным для ўпрыгажэнняў і асобных прылад працы, пакуль не быў дасягнуты прагрэс у апрацоўцы крычнага жалеза.

Апрацоўка жалеза. Вынутую з печы крыцу папярэдне апрацоўвалі, каб адбіць прыліплы шлак і надаць бясформеннай масе некаторую форму. Калі майстры рыхтавалі метал для гандлю або абмену, яны надавалі паўфабрыкатам таварную форму. У Заходняй Еўропе паўфабрыкаты часта мелі выгляд ромба з выцягнутымі канцамі. Падобны паўфабрыкат ёсць у калекцыі з гарадзішча Мыслі Капыльскага раёна. Хутчэй за ўсё жалеза, атрыманае мясцовымі майстрамі, выкарыстоўвалася для вырабу прылад працы для свайго насельніцтва. У паўночнай частцы Беларусі выяўлены майстэрні па апрацоўцы чорнага металу на гарадзішчах Буракова, Кастрыца, Урагава. Яны размяшчаліся ў асобных пабудовах стаўбавой канструкцыі, дзе знойдзены рэшткі горнаў і каменныя кавадлы. На гарадзішчы Малышкі выяўлены каменны молат, які выкарьютоўвалі для пракоўкі крыц. Безумоўна, кавалі мелі і жалезныя інструменты, бо без іх было немагчыма выканаць разнастайныя вырабы, асартымент якіх і на раннім этапе быў даволі значным. Гарантыяй выкарыстання належных інструментаў мясцовымі кавалямі з’яўляюцца знаходкі малаткоў і абцугоў у ваколіцах Варшавы.

Прагрэсам у апрацоўцы жалеза стала з’яўленне тэхналогіі цэментацыі – г.зн. наўмыснага навугляроджвання крычнага жалеза, а таксама навыкаў загартоўкі і тэрмічнага адпушчэння. Пасля адкрыцця гэтых тэхналогій непасрэдна і пачынаецца жалезны век. Першапачаткова была засвоена цэментацыя, якая на першых парах дасягалася гартаваннем жалезнага вырабу або нарыхтоўкі ў касцяных вуглях; затым сталі выкарыстоўвацца іншыя арганічныя рэчывы, якія змяшчаюць вуглярод. Навугляроджанае жалеза было цвярдзей бронзы, што затым ўзмацнялася халодным каваннем.

Тэхналогіі апрацоўкі жалеза на тэрыторыі Беларусі. На раннім этапе асваення жалеза майстры сумяшчалі ў адной асобе і металурга, і каваля. Яны авалодалі вялікім аб’ёмам ведаў у галіне тэхналогіі апрацоўкі металаў. Нягледзячы на тое што сыравіна для кавалёў была нярэдка нізкаякаснай, спецыялісты, улічваючы функцыянальнае прызначэнне інструментаў, рацыянальна прымянялі разнастайныя аперацыі коўкі, зваркі, цэментацыі, а пазней і тэрмаапрацоўкі. Заўважана, што пры выкананні адказных прылад працы крычнае жалеза пракоўвалася больш старанна, чым пры вырабе прадметаў разавага карыстання. Сустракаюцца выпадкі, калі праводзілася коўка недастаткова нагрэтага або астывагачага металу, аб чым сведчыць моцна дэфармаванае зерне. Гарачая зварка не заўсёды была ўдалай і зварныя швы іншы раз назіраюцца ў выглядзе «строчак» або нават адбывалася расслаенне прадмета. Аднак у большасці вырабаў адзначаюцца добрыя зварныя злучэнні. Асабліва паспяхова выкарыстоўвалася зварка пры пакетаванні сыравіны3.

Цэментацыя ў класічным выглядзе фіксуецца не часта. Яе вызначэнне ўскладняецца нераўнамерным першасным навугляроджаннем, аднак можна лічыць яе прымяненне бясспрэчным. Часцей за ўсё праводзілася лакальная цэментацыя, пры якой вугляродам насычалася толькі рабочая частка або адна з паверхняў ляза. Можна меркаваць, што майстры кіеўскай культуры ўжо выкарыстоўвалі скразную цэментацыю для атрымання сталі. У вырабах мілаградскай і зарубінецкай культур структуры загартоўкі пакуль што не выяўлены. Магчыма, як і ў скіфаў, яна прымянялася не часта. Але кавалі кіеўскай культуры часта праводзілі тэрмічную апрацоўку стальных прылад працы і інструментаў. Практыкавалася нават мясцовая загартоўка рэжучага крага ляза. Абавязкова загартоўваліся цэментаваныя прадметы. На жаль, не вельмі часта адзначаюцца загартаваныя вырабы сярод стальной прадукцыі, што была ў карыстанні насельніцтва калочынскай, банцараўскай і пражскай культур, хоць сустракаюцца тэрмаапрацаваныя экземпляры. Сярод іх назіраецца і лакальная загартоўка, і загартоўка ў мяккім асяроддзі.

Вытворчасць вырабаў. Па функцыянальнаму прызначэнню вырабы з жалеза і сталі, якія выяўлены на паселішчах ранняга жалезнага веку Беларусі, можна ўмоўна падзяліць на чатыры групы: прылады працы, прадметы гаспадарчага ўжытку, зброя, рыштунак конніка і каня. Пры гэтым значна пераважаюць рэчы, якія падкрэслівагаць шматгаліновы характар дзейнасці мясцовага насельніцтва з перавагай земляробсгва, палявання, рыбалоўства, апрацоўкі дрэва, косці, металаў і г.д.

Нажы. Сярод універсальных прылад працы на першае месца выходзяць нажы. Нажы мілаградскай культуры тыпалагічна блізкія да скіфскіх — адналязовыя з гарбатай спінкай. Яны мелі драўляныя або касцяныя ручкі, якія набіваліся на дзяржанне, а іншы раз накладкі мацаваліся пры дапамозе заклёпак. У апошнія стагоддзі да н.э. вырабляліся нажы з прамой спінкай. Абодва тыпы нажоў былі ў карыстанні насельніцтва культур зарубінецкай, днепра-дзвінскай, штрыхаванай керамікі. 3 пачатку н.э. нажы мелі прамую спінку, але так званыя нажы для жніва нагадвалі ў значнай ступені сярпы малых памераў. У раннім сярэднявеччы сустракаюцца нажы з волютападобным заканчэннем ручкі.

Часцей за ўсё нажы вырабляліся з жалеза і нізкавугляродзістай сталі. Пры гэтым жалеза іншы раз мае зоны з некаторай канцэнтрацыяй вугляроду, якія нельга тлумачыць цэментацыяй, таму што іх наяўнасць не адпавядае тэхналагічнай абгрунтаванасці: вуглярод не назіраецца на рабочых частках прылад працы. Стальныя нажы нярэдка характарызугацца нераўнамерным размеркаваннем вугляроду ў метале. Аднабаковая цэментацыя выяўлена ў нажах кіеўскай культуры. У некаторых экземплярах навугляроджана рэжучая частка ляза. Пры гэтым нярздка назіраюцца сляды тэрмічнай апрацоўкі, у прыватнасці загартоўкі. У VI—VIII стст. часта дпя вырабу нажоў выкарыстоўваліся нарыхтоўкі са шматпалоснай псеўдапакетнай структурай, што атрымлівалася ў выніку коўкі крыц да тонкіх пласцін, складвання іх і зваркі паміж сабою. Паказальна, што ўласцівасці нажоў, зробленых з псеўдапакетнага металу, значна больш высокія, чым са звычайнага крычнага жалеза. Гэтаму спрыяла і дасканалае валоданне кавалямі метадамі і прыёмамі гарачай зваркі.

Сярпы. Жалезныя прылады дпя жніва збожжавых культур — сярпы — былі ў шырокім карыстанні насельніцтва мілаградскіх плямёнаў. Анапагічныя сярпы часта сустракагацца пры раскопках паселішчаў культуры штрыхаванай керамікі. Большасць з іх мае малыя памеры, а па форме не вельмі значна адрозніваецца ад нажоў для жніва. Парадаксальна, што сярпы, якія выкарыстоўваліся людзьмі для працы толькі ў летнія месяцы, колькасна пераважаюць над нажамі, хоць тыя былі універсальнымі прыладамі і служылі на працягу ўсяго года. Для днепра-дзвінскай культуры быў характэрны свой тып сярпоў з шырокім лязом і амаль прамавугольнай спінкай. Пазней з’яўляюцца экземпляры з вельмі выгнутым лязом (Пруднікі). Калі на раннім этапе сярпы вялікіх памераў былі рэдкімі (Ліскі), то ў насельніцтва кіеўскай культуры сталі пастаяннай з’явай, што яшчэ больш датычыць пражскай культуры. Хоць і не часта, але выяўлены сярпы 3 насечкамі на рэжучым краі, напрыклад, у экземплярах з гарадзішча Хільчыцы. Па спосабу мацавання ручак сярпы пераважна чаранковыя, але іншы раз практыкаваліся другія варыянты нітавання накладак да дзяржання.

Тэхналогія выканання ляза сярпоў у большасці выпадкаў даволі простая: яны адкаваны з жалеза альбо сталі з нераўнамерным размеркаваннем вугляроду ў метале без дадатковых прыёмаў. У сярпах культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай выяўпена зварка «ўнахлёст», выкарыстанне якой, як і псеўдапакетаванне на раннім этапе, дыктавалася малой масай крыц. Сустракаюцца экземпляры са шматпалоснага псеўдапакетнага металу, а таксама цэментаваныя. Добрая захаванасць рэжучага краю пяза сярпоў з гарадзішча Івань стварыла магчымасць у выніку памераў мікрацвёрдасці на шліфах зафіксаваць павышаную цвёрдасць менавіта на рэжучым краі некаторых экземпляраў і на падставе гэтага гаварыць аб прымяненні наклёпу. Сярод сярпоў з селішча Абідня, якое ўваходзіць у арэал кіеўскай культуры, выяўлены суцэльнастальныя загартаваныя экземпляры. У сярпах банцараўскай культуры тэрмаапрацоўка пакуль што не назіралася, таму што яны выкананы з жалеза і нізкавугляродзістай сталі, а таксама з аналагічнай сыравіны, апрацаванай спосабам пакетавання. Па ўтрыманню вугляроду такі метал не можа набыць структуры загартоўкі нават тады, капі яе спрабавалі прымяніць.

апрацоўка жалеза
Жалезныя нажніцы і сярпы з гарадзішча Мыслі

Сякеры ў раннім жалезным веку былі пераважна вузкалязовыя з абухом і ўтульчатыя. Асобны тып інструмента прадстаўляе себой правушная сякера-клін з гарадзішча Старое Краснае. Своеасаблівасць рабочай часткі гэтага прадмета стварае несумненную цяжкасць пры выэначэнні назначэння і сферы прымянення яго ў дзейнасці чалавека. Яшчз адзін тып інструмента знойдзены на паселішчах культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай (Кашчэлічы, Лабеншчына, Цясты і інш.) — гэта так званая сякера чаранковая фінскага тыпу. Аналогіі ёй маюцца ў археалагічных матэрыялах 3 тэрыторыі Латвіі. Прылада праца нагадвае долата вялікіх памераў з тоўстым, круглым у сячэнні чаранком. Рабочая частка падобная на лязо сякеры. Арэал такіх прылад даволі абмежаваны: яны сустракагацца толькі ў помніках на тэрыторыі Прыбалтыкі, таму і разглядаюцца як характэрныя для балцкага круга рэчы. Сякеры-кельты, выяўленыя на паселішчах культур мілаградскай, зарубінецкай і штрыхаванай керамікі, уяўляюць сабой інструменты, у якіх утулка знаходзіцца ў абушковай частцы перпендыкулярна да ляза. Драўлянае дзяржанне было каленчатым. У Беларусі сякеры-кельты часцей за ўсё маюць прамавугольную ўтулку, хоць сустракаюцца і авальныя. Экземпляр з гарадзішча Старое Краснае каля вусця ўтулкі забяспечаны абоймай.

Вузкалязовая жалезная сякера (Нацыянальны гістарычны музей Беларусі)

Іншыя прылады працы. Разнастайныя кавальскія вырабы з жалеза і сталі адпавядалі свайму прызначэнню і былі выкананы па традыцыйных схемах свайго часу. Няма магчымасці раславядаць аб усіх відах кавальскай прадукцыі, таму коратка аб некаторых прадметах. Нажніцы выяўлены толькі спружынныя (Мыслі). Па форме яны блізкія да еўрапейскіх аналагаў. Долаты маюць невялікія памеры, адкаваны цалкам з крычнага жалеза. У экземпляры з Абідні адзначаецца падабенства цэментацыі. Рыбалоўныя кручкі знойдзены толькі вялікія і заўсёды маюць бародку і пятлю для прывязвання ніткі або шнура. Іх месцазнаходжанні нярэдка звязаны з луской і касцямі буйных рыбаў. Для вырабу кручкоў выкарыстана крычнае жалеза з нераўнамерным размеркаваннем вугпяроду. Крзсівы ранняга перыяду не даследаваліся, а экземпляры кіеўскай культуры выкананы ў выглядзе ппасцін з расшыраным рабочым краем і звужаным, затутым пятлёй верхнім канцом. Крэсіва з Абідні зроблена з сырцовай сталі і загартавана. Фібулы латэнскіх тыпаў былі ў шырокім карыстанні насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Бытавалі таксама падковападобныя фібулы (Чаппін, Васіліха, Кастрыца і інш.). Многія фібулы дасканала апрацаваны, а некаторыя пакрыты бронзаю. Як паказаў аналіз, часцем за ўсё фібулы выкананы з жалеза і сталі з невысокім утрыманнем вугляроду. Падобная структура латэнскіх фібул адзначаецца і польскімі даследчыкамі.

Кіяпадобныя шпількі — частыя знаходкі на паселішчах культур мілаградскай, зарубінецкай, штрыхаванай керамікі. Звычайна іх даўжыня 6-8 см, але сустракаюцца шпількі даўжынёй 19 см, а на некаторых помніках Палесся — нават звыш 30 см. Вырабляліся як з каляровага, так і з чорнага металу, у прыватнасці з жалеза з нізкім утрыманнем і нераўнамерным размеркаваннем вугляроду. Шпількі цвікападобнай формы знойдзены на гарадзішчы Ліскі. Аналогіі ім ёсць у скіфскіх матэрыялах. Шляпкі цвікападобных шпілек дасягаюць 5 см. Адкаваны з сырцовай сталі 3 сярэднім і высокім утрыманнем вугляроду. 3 нізкавугляродзістага меіалу рабіліся і бранзалеты. Экземпляр з гарадзішча Ястрабка мае дробназярністую структуру і пакрыты бронзага. Трэба падкрэсліць, што майстар дасканала валодаў тэхнікай нанясення каляровага металу на жалезную аснову, аб чым сведчыць запаўненне пакрываючым сплавам нават мікраскапічных пораў.

Зброя была ў шырокім карыстанні насельніцтва ранняга жалезнага веку, але найбольш грунтоўна яна прадстаўлена ў матэрыялах археалапчнага комплексу ў Чапліне. Тут знойдзены шматлікія і разнастайныя па тыпах наканечнікі коп’яў і стрэлаў, а таксама баявыя нажы. Адзін з іх мае бронзавуга ручку, хоць сам выкананы з жалеза. Выраб утульчатых коп’яў патрабаваў ад майстроў не толькі валодання аперацыямі зваркі, але і прымянення спецыяльных кавальскіх прыстасаванняў і інструментаў. Аналіз наканечнікаў коп’яў з гарадзішчаў Ліпнякі, Аздзяцічы, з селішча Васіліха і іншых сведчыць, што яны выкананы з крычнага жалеза, сырцовай сталі і шляхам пакетавання металу. 3 улікам тагачаснага стану ахоўных даспехаў такая зброя адпавядала свайму прызначэнню. Трэба адзначыць, што, за выключэннем Чаппіна, наканечнікі коп’яў пры раскопках археалап’чных пом-нікаў ранняга жалезнага веку сустракагацца не часта, а на некаторых і зусім пакупь што не выяўлены, гэта наводзіць на думку аб адносна мірным харак-тары насельніцтва, якое выкарыстоўвала кап’ё ў першую чаргу для палявання на дзікіх жывёл.

Наканечнікі стрэлаў таксама прымяняліся і ў ваеннай справе, і на паляванні. Экземпляры з гарадзішча Хільчыцы значна пашкоджаны карозіяй і немагчыма гаварыць аб іх тыпах. Наканечнікі стрзлаў з гарадзішча Леніна і селішча Чэрнічы маюць ромбападобную з выцягнутымі канцамі форму, сплюснутыя 3 папярочнікам у выглядзе лінзы. Сустракаюцца перанятыя ад качэўнікаў трохлопасцевыя наканечнікі (Тайманава). I пазней форма, памеры пяра стрэлаў залежалі ад мэты прызначэння — мелі контуры ліста, ромба або трохвугальніка. 3 улікам аднаразовага выкарыстання наканечнікі стрэлаў выконваліся без высокіх тэхналагічных прыёмаў з крычнага жалеза, нізкавугляродзістай сталі, а іншы раз і з шматпалоснага псеўдапакетнага металу.

Рыштунак. У рыштунку конніка таксама было шмат дэталяў з жалеза: кольцы і звёны цугляў, шпоры і інш. Раннія шпоры выконваліся ў выглядзе невялікай дужкі з вострым канічным шыпам і адагнутымі вонкі кручкамі на канцах. Шпоры рымскага часу (III—IV стст.) выяўлены ў Чапліне, на гарадзішчах Дзявічкі, Дзядзілавічы, Лабеншчына. Сустракаліся шпоры і на помніках банцараўскай культуры (Гарадзішча, Некасацк, Стары Шклоў), у самых ранніх доўгіх курганах (Дарахі). Пры вырабе дэталяў рыштунку кавалі ўжывалі крычнае жалеза з рознай ступенню навугляроджання, у якім нярэдка назіраецца шмат уключэнняў шлаку. Астатнія віды кавальскай прадукцыі якасцю металу або тэхналогіяй выканання асебліва не выдзяляюцца з агульнага асартыменту вырабаў.

  1. Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя Патруся Броўкі, 2009
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя Патруся Броўкі, 1993
  3. М.Ф. Гурын. Узнікненне і развіццё металургіі і апрацоўкі жалеза. Пав.: Археалогія беларусі (у 4 тамах). 2-і том. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. Мінск, “Беларуская навука”, 1999
Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии