Гандлёвы шлях “з вараг ў грэкі”, які ў IX – XII стст. спалучаў Скандынавію з Візантыяй, атрымаў сваю назву ад першага ўпамінання ў “Аповесці мінулых часоў”, скандынаўская назва – Austrvegr. Разам з раней адкрытым Волжскім шляхам яны з’яўляліся асноўнымі воднымі магістралямі ў сувязях скандынаваў і славян з краінамі Усходу. З’яўляўся адным з асноўных фактараў ў фарміраванні Русі. Ад Балтыйскага мора шлях “з вараг ў грэкі” пачынаўся двумя шляхамі – па Няве, Вохаву, Ловаці (1) і па Заходняй Дзвіне (2), якія затым праз волакі вялі на Днепр. Асноўнай мэтай, як і ў Волжскага шляха, была здабыча высокаякаснага арабскага серабра, якое звычайна выменівалася на футра і рабоў. Найбольшае значэнне шлях набыў у X ст. пасля заняпаду Волжскага шляху. З заняпадам Візантыі, які адбыўся XII ст. ў выніку крыжовых паходаў з Заходняй Еўропы, шлях “з вараг ў грэкі” страціў сваё значэнне.
Першае упамінанне аб шляху належыць “Аповесці мінулых часоў”:
был путь из Варяг в Греки и из Греков по Днепру, а в верховьях Днепра – волок до Ловоти, а по Ловоти можно войти в Ильмень, озеро великое; из этого же озера вытекает Волхов и впадает в озеро великое Нево, и устье того озера впадает в море Варяжское. И по тому морю можно плыть до Рима, а от Рима можно приплыть по тому же морю к Царьграду, а от Царьграда можно приплыть в Понт море, в которое впадает Днепр река.
Існуе верагоднасць, што ўжо ў 825-839 гг. па шляху “з вараг ў грэкі” маглі ажыццяўляцца кантакты паміж Скандынавіяй і Візантыяй1 (534). Гэтым часам датуюцца і найбольш раннія знаходкі арабскіх срэбраных манет на тэрыторыі ад р. Волхаў да Верхняга і Сярэдняга Падняпроўя2 (655).
Вынікі даследванняў экспедыцыі “Нево” у 1985-87 гг. паказалі, што на праходжанне шляху патрэбна было затраціць не меньш як 90-95 сутачных пераходаў, а з днёўкамі ўвесь шлях займаў каля 115-120 сутак, з якіх 2 тыдні прыпадала на пераадаленне волакаў.