Свiдэрская культура − археалагiчная культура позняга палеалiту i ранняга мезалiту якая iснавала ў басейне рэк Вiслы (Польшча), Прыпяцi i Нёмана. Назва паходзiць ад стаянкi Свiдры Вельке (Польшча). Адметная рыса – доўгiя наканечнiкi стрэл лазалiстай формы, вырабленыя з пласцiнаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з грэнскай культурай i iнш.
Асноўным заняткам насельнiцтва было паляванне, аб чым сведчаць наканечнiкi стрэл, знойдзеныя на месцах стаянак. Большасць прылад працы была выраблена з доўгіх і вузкіх пласцiнаў, адколатых ад прызматычных нуклеусаў (гл. Апрацоўка крэменю).Як прыклад – наканечнікі стрэлаў, якія атрымоўваліся доўгімі, сіметрычнымі, у форме ліста лазы. На позняй стадыі развіцця пашыраецца вытворчасць буйных прыладаў працы – макралітаў.
Як i ў насельнiцтва iншых культур канца палеалiту i пачатку мезалiту, жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым.
У эпоху мезалiту Свiдэрская культура дала пачатак Нёманскай мезалiтычнай культуры, Сожскай i культуры Кунда.