Банцараўская археалагічная культура (V – VIII стст.) – культура, якая існавала ў V – VIII стст. на тэрыторыі Сярэдняй і Паўночнай Беларусі, дзе змяніла днепра-дзвінскую культуру і культуру штрыхаванай керамікі. Назву атрымала ад гарадзішча ля хутара Банцараўшчына пад Мінскам, размешчанага на левым беразе р. Свіслач (зараз вадасх. Дразды) на гары […]
культуры
Культура лейкападобных кубкаў (4 000 – 3 000 г. да н. э.) – археалагiчная культура неаліту і энеаліту на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, Польшчы, паўночным захадзе Украіны і (на познім этапе) паўднёвым захадзе Беларусі. Назву атрымала ад формы керамічных вырабаў у выглядзе кубкаў з канічнай шыйкай. Аказала значны уплыў […]
Нарвенская культура (5 500 – 2 100 г. да н. э.) – археалагічная культура неаліту ва Усходняй Прыбалтцы і на поўначы Беларусi. Назва паходзiць ад месца вынаходніцтва на р. Нарва. Вытокі: кундская культура – нарвенская мезалітычная культура. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца дамешак з тоўчаных ракавін у глінянае цеста пры вытворчасці […]
Археалагічная культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (3000 – 2300 г. да н. э.) – культура неаліту на тэрыторыі паўднёва-усходняй Прыбалтыкі і поўначы Беларусі. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца вялікія кругладонныя гаршкі яйкападобнай формы з дамешкамі жарствы ў тоўстых і добра апаленых сценках, арнаментаваныя шчыльнымі гарызантальнымі паясамі з глыбокіх круглых ямак і рамбічных […]
Сярэднедняпроўская культура (2-я пал. III – 1-я пал. II тыс. да н. э.) – археалагiчная культура, якая у часы позняга неаліту займала тэрыторыю Сярэдняга, а з ранняга бронзавага веку – і Верхняе Падняпроў’е. Сфарміравалася пад уплывам культур шнуравой керамікі. Па іншай версіі фарміраванне культуры адбылося на мясцовай аснове пры актыўным […]
Культура штрыхаванай керамікі (VIII ст. да н.э. – IV/V ст. н. э.) – археалагiчная культура балцкіх плямён, якія ў VIII / VI стст. да н.э. – IV / V стст. н.э. насялялі тэрыторыю Сярэдняй і Паўночна-Заходняй Беларусі, а таксама Паўднёва-Усходняй і Усходняй Літвы. Назву атрымала ад характэрнага пласкадоннага глінянага посуду, […]
Кундская культура (8000 – 3000 г. да н. э.) – археалагiчная культура эпохі мезаліту на ўсходзе Прыбалтыкі і на поўначы Беларусі. Назва паходзіць ад паселішча каля г. Кунда (Kunda) у Эстоніі. Адметнай рысай культуры з’яўляецца шырокае выкарыстанне прылад працы і зброі з косці і рогу, а таксама пласціначных наканечнікаў стрэлаў […]
Культура шарападобных амфар (3 000 г. да н.э.) – археалагiчная культура познега неаліту ў цэнтральнай і ўсходняй Германіі, Польшчы, Чэхіі, на паўночным усходзе Румыніі, у лесастэпавай частцы Правабярэжнай Украіны, на захадзе Беларусі. Адметнай асаблiвасцю культуры з’яўляюцца амфары шарападобнай формы з вертыкальным венчыкам. Аказала значны уплыў на нёманскую культуру. Культура шарападобных […]
Днепра-данецкая культура (4 500 – 2 200 г. да н. э.) – археалагiчная культура эпохі неаліту на Усходнім Палессі Беларусi і на паўночным-усходзе Украіны. Назва паходзiць ад месца першых знаходак у Падняпроўі і на Паўночным Данцы. Належала да супольнасці культур грабеньчата-накольчатай керамікі, але вызначалася сярод іх некаторай адасобленасцю. Адметнай асаблiвасцю […]