У сярэдзіне XVIII ст. назіраецца палітычны і эканамічны ўпадак Рэчы Паспалітай. З актыўным пашырэннем каталіцызма інтэнсіўна ўзводзіліся шматлікія касцёлы з пышнымі і багатымі інтэр’ерамі, дзе вялікая ўвага надавалася жывапіснаму і скульптурнаму аздабленню. Таксама ў старыя храмы, якія пацярпелі падчас пажараў і войн, ўмацоўваліся новыя алтары.
Па-ранейшаму вялікая роля належала іезуітам. Іх рэзідэнцыі ў Вільна і 16 населенных пунктах Беларусі былі цесна звязаны з Рымам, дзе зацвярджаліся праекты касцёлаў і манастыроў і адкуль на Беларусь, у тым ліку у Вільна, прыехала шмат мастакоў. У віленскіх касцёлах іезуіты-разбяры, скульптары, цясляры праходзілі сваеасаблівую “практыку”, а пасля ўжо па Літве і Беларусі выконвалі інтэр’еры касцёлаў адзінага напрамку і характару. Такім чынам на Беларусі было аформлена 22 касцёла 1.
У XVIII ст. барока ў Беларусі ўступе ў апошнюю стадыю свайго развіцця, якая доўжыцца прыкладна з 1730-х да 1770-х гг. У інтэр’ерах пачынае панаваць стыль ракако. Характэрныя рысы новага стылю – парушэнне канструктыўных прынцыпаў, яснай логікі ўспрымання на карысць дэкаратыўнасці, арнаментыкі.